Васіль Быкаў - Яго батальён

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Яго батальён» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго батальён: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго батальён»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Яго батальён — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго батальён», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я не першы дзень камандую батальёнам і ведаю, што трэба. Але аднаго ведання мала. Каб далажыць — трэба сувязь, а яе…

— А хто ж павінен клапаціцца пра сувязь? — з'едліва сказаў камандзір палка, зрабіўшы яўны промах у веданні нядаўна ўведзенага баявога статута, і камбат тут жа падхапіў гэты ягоны промах.

— У даным выпадку — ваш штаб, таварыш маёр. Паводле новага статута сувязь у часцях арганізуецца зверху ўніз і справа налева.

— Граматны! — ніколькі не сумеўшыся, сказаў камандзір палка да свайго намесніка, кіўнуўшы ў бок камбата. — Граматны! А чаму не ўзята вышыня?

— Я растлумачыў чаму. Не падавіўшы агнявых сродкаў, я не магу губіць людзей у бескарыснай атацы, — сказаў ён цвёрда і нават з некаторым выклікам, тут жа зразумеўшы, між іншым, што сам дапусціў прамашку — пра людзей лепш было змоўчаць. I сапраўды камандзір палка падхапіў з'едліва:

— Ага, шкадуеш людзей! Шкадлівы які! Міненка, ты чуеш, — кіўнуў ён нампаліту. — Яму людзей шкада. На загад яму напляваць — яго адолела шкадаванне. Вы чулі? — звярнуўся маёр да ўсіх, хто быў у траншэі, але ўсе прыгнечана маўчалі.— Можа, ты яшчэ і сябе пашкадуеш?

— Мне сябе не шкада. Але байцоў — да. I дарма губіць батальён не стану, — з унутранай рашучасцю сказаў камбат, падумаўшы, што цяпер ужо ўсё роўна, што траціць яму няма ўжо чаго. Але ён памыліўся. Ён яшчэ не ведаў, што яму нарыхтуе камандзір палка.

— Во як! — здзівіўся маёр. — Тады я цябе адхіляю. Я цябе адхіляю ад камандавання! — на цвёрдым абсівераным твары камандзіра палка з'явілася няўмольная рашучасць. — Ты зразумеў?

— Я зразумеў,— чамусь мала што разумеючы, адказаў Валошын і, каб не пахіснуцца ад раптоўнай і дзіўнай расслабленасці, прысланіўся да сцяны траншэі. Камандзір палка са стоенай злосцю абвёў позіркам камандзіраў у траншэі.

— Лейтэнант Маркін!

— Я вас слухаю, — адклікнуўся зводдаль начальнік штаба.

— Камандуйце батальёнам!

— Ёсць! — не вельмі ўпэўнена адказаў Маркін.

— Навесці ў батальёне парадак і атакаваць вышыню. Да трынаццаці ноль-ноль далажыць аб узяцці. Ясна?

— Ясна! — упалым голасам выціснуў Маркін, і Валошын адхіснуўся ад сценкі.

— Якім гэта чынам ён яе возьме да трынаццаці? — бесцырымонна ўмяшаўся ён ужо не ў сваю справу. — Вунь на суседняй немцы. Яны б'юць батальёну ў фланг і спіну. Спярша трэба ўзяць вышыню «Малую».

Камандзір палка змераў яго амаль ненавісным поглядам.

— Якім чынам узяць вышыню? Магу параіць. Выстраіць батальён і сказацк бачыце вышыню? Там будзе абед. У абед туды прыязджае кухня. I возьмуць!

— Таварыш камандзір палка! — пачуўся рашучы голас з дальняга канца траншэі.

Усе са здзіўленнем павярнулі галовы ў бок незнаёмага маёра, які, дзіўна заварушыўшы плячыма пад запэцканым паўшубкам, сказаў:.

— Таварыш камандзір палка. Адну хвілінку… Я не згодны!

«Цікава, з чым ён не згодны, гэты конскі доктар?» — міжвольна падумаў Валошын. Аднак ветэрынар, астматычна сапучы грудзямі, ужо праціскаўся па траншэі бліжэй да камандзіра палка.

— Я не згодны са зняццем камандзіра батальёна.

— Вы? — здзівіўся Гунько. — Хто вы такі?

— Я ўпаўнаважаны штадыва, маёр ветэрынарнай служ-бы Казькоў.

«Во як?» — зусім ужо недаўменна падумаў Валошын, які зусім не разлічваў на чыю-небудзь абарону, і цяпер заступніцтва гэтага ветэрынара з'явілася ўсё ж прыемным для яго суцяшэннем.

— Ну і што? — холадна кінуў камандзір палка. — Ну і што, што вы ўпаўнаважаны? Камандзір батальёна не забяспечыў выканання баявой задачы, вось я яго і адхіляю ад пасады. Дарэчы, з ведама камандзіра дывізіі.

— Вы памыляецеся! — рэзка сказаў маёр. — Я быў у батальёне і бачыў усё сваімі вачамі. Камандзір батальёна дзейнічаў правільна.

— Многа вы разумееце! — сказаў камандзір палка. — Тут я гаспадар, і я прымаю рашэнні. Вось са сваім намеснікам. Маркін!

— Я, таварыш маёр!

— Выклікайце камандзіраў падраздзяленняў, стаўце задачу!

— Ёсць выклікаць камандзіраў падраздзяленняў! — як рэха, адгукнуўся Маркін, і гэты яго паслухмяны адказ, нібы вядро сцюдзёнай вады, вярнуў да Валошына адчуванне няўхільнай рэальнасці. У адно імгненне і з усёй выразнасцю ён зразумеў, што вось зараз ці, можа, праз некалькі хвілін стараннасцю гэтага паслухмянага Маркіна будзе канчаткова пагублены яго батальён. I каб не дапусціць гэтага, ён ухапіўся за апошні свой аргумент, іншых довадаў у яго не засталося.

— А снарады для батарэі нам выдзелены? Батарэя сядзіць без снарадаў, хто падавіць іх кулямёты? — злосна загаварыў ён, з адкрытай варожасцю гледзячы ў вочы камандзіру палка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго батальён»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго батальён» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго батальён»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго батальён» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x