Васіль Быкаў - Яго батальён

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Яго батальён» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго батальён: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго батальён»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Яго батальён — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго батальён», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён быццам апраўдваўся перад маёрам ці перад камандзірам батальёна, але камбат не вінаваціў яго і нават не крыўдаваў, разумеючы, што без снарадаў камандзір батарэі яму не памочнік.

У невясёла-раздумнай маўклівасці Валошын стаяў, прысланіўшыся да тыльнай сцяны траншэі. Тым часам Гутман з двума байцамі вынеслі з балота цела Муратава. Зышоўшы са слізкага лёду, яны, можа, ад стомы ці не ведаючы, куды скіраваць далей, нерашуча паклалі яго на траву, але Гутман тут жа пачаў падганяць іх, і байцы зноў узяліся за рагі палаткі. З натугай узлезшы на ўзмежак, яны паклалі забітага каля ўвахода ў траншэю, і ў камбата на хвіліну перацяла ў горле, калі ён прыпамятаў іх начную размову аб гадзінніку. Вось яна, забабоннасць! Зрэшты, хіба ён адзін? У тых многіх, што асталіся пад вышынёй, наўрад ці былі хоць якія-небудзь гадзіннікі. Ды і асаблівыя прадчу-ванні таксама.

— Накрыйце лейтэнанта! — крыкнуў ён Гутману. — Палаткай накрыйце.

Побач роспачна вылаяўся Іваноў, які наогул ніколі не лаяўся.

Бой, аднак, памалу сціхаў, нямецкая батарэя збавіла тэмп, падобна было, збіралася зусім спыніць агонь, па адным змаўкалі і кулямёты. Валошын працягваў паныла маўчаць, уяўляючы сабе, як нямецкія кулямётчыкі на вышыні разраджаюць цяпер перагрэтыя свае «машынан-гевэры», мяняюць гарачыя ствалы, закурваюць і выхваляюцца адзін перад адным, як яны спрытна адбілі атаку рускіх. Што ж, яны перамаглі, і хоць камбат не адчуваў сябе пераможаным, настрой яго быў болей чым кепскі. Чакаючы, пакуль Чарнаручанка наладзіць сувязь, ён пазіраў на вышыню і хмызняк, з якога ўсё яшчэ валакліся адставакі і параненыя. Апошнімі выйшлі два байцы, адзін аслабела абапіраўся на плячо другога. Яны брылі быццам сляпыя, абыякава глухія да стрэлаў ззаду, аб чымсьці скупа перагаворваліся між сабой. Пасля той, што быў паранены, адчапіўся ад пляча таварыша і знямогла апусціўся на дол, другі пачаў тузаць яго, прымушаючы падняцца, і, павярнуўшы твар, тонкім голасам пракрычаў да ўзмежка:

— Таварыш камроты! Санітара!

Валошын зірнуў у кірунку ягонага позірку і ўбачыў лейтэнанта Самохіна, які рашуча крочыў уздоўж акопчыкаў сваёй роты.

— Ану памагні ім! — крыкнуў ён там камусьці і грузна ўваліўся ў траншэю, ледзьве не збіўшы з ног Чарнаручанку.

— Што ж гэта атрымліваецца, таварыш капітан?

Валошын пахмурна зірнуў у поўныя злоснага адчаю вочы ротнага. Галава таго пад коса насунутай вушанкай была свежазабінтавана, і скрозь марлю бінта праступіла і распаўзлася свежая пляма крыві. Лейтэнант хваравіта дакрануўся да павязкі бруднай рукой, і твар ягоны скрывіўся ў пакутнай грымасе.

— Што, здорава? — кіўнуў камбат.

— Мяне ерунда! — махнуў рукой лейтэнант. — А вось паўроты нібы карова языком злізала. Апошняга сяржанта ўхлопалі. Грак ранены ў абедзве нагі. Як жа так, таварыш камбат? Гэта ж безабразія. I гэта артылерыя, чорт бы яе задраў. Яе б саму ў ланцуг, хай ба папоўзала пад іх кулямі.

— Артылерыя ні пры чым, — змрочна сказаў Валошын. — Артылерыі снарады патрэбны.

— Тады не было чаго і пачынаць гэтае смертазабойства! — загарачыўся Самохін. — Трэба было сядзець, пакуль не падвязуць снарады. А так што? Голымі рукамі ваяваць? Ён вунь — паўдня брызантнымі крышыць…

Абодва капітаны падаўлена маўчалі, ветэрынар з заклапочаным выглядам апусціўся на каску ў дне траншэі. Чарнаручанка тым часам наладзіў сувязь і перагаворваўся з тэлефаністам штаба.

— Колькі чалавек засталося? — запытаў Валошын, набіраючыся рашучасці перад дакладам камандзіру палка, якому, апроч іншага, належала таксама далажьшь пра страты.

— У роце? Сорак восем.

— Чарнаручанка, выклікайце дзесятага.

— Ёсць!

Трэба было растлумачыць як ёсць, і хоць ён разумеў, што размова будзе не лёгкая, ён гатовы быў да ўсяго. Ён не адчуваў якой-небудзь уласнай віны ў тым, што батальён адышоў на зыходныя, бо быў перакананы, што ўзяць вышыню пры такіх суадносінах сіл было справай марнай.

— Таварыш камбат, — падняў разгублены твар Чарнаручанка. — Дзесятага няма.

— Як няма? Выклікайце начальніка штаба.

У апошнюю хвіліну, якая заставалася да размовы, трэба было ўнутрана супакоіцца, каб дакладна сфармуляваць свае аргументы, і ў бязладных гуках пацішэлага бою ён не адразу пачуў тое, што, мабыць, раней за яго злавіў Гутман. Камбат перахапіў скіраваны да Самохіна шматзначны позірк ардынарца, яго чуйную насцярожанасць у рухавых вачах, і тады раптам пачуў і сам. З вышыні слабенька, як з-за далёкага пагорка, пратрашчала раз, другі і змоўкла. Пасля пратрашчала яшчэ. Стралялі з аўтамата. Але гэтыя гукі кароценькіх чэрг яўна адрозніваліся ад стрэлаў нямецкага аўтамата — гэта страляў ППШ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго батальён»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго батальён» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго батальён»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго батальён» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x