Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты што, Карнілка! Апомніся…

Мабыць, гэта яго працверазіла, ён адышоўся ад жанчыны і адвярнуўся да тыну, пастаяў крыху, загароджваючы, аднак, праход у варотцы, і яна ўжо сумелася была: што рабіць? Зноў павярнуўшыся да яе, ён сказаў гэтак сумна:

— Вот каб мне за жонку цябе…

Яна зноў засмяялася.

— Дык шлі сватоў, чаго ж ты…

— А пойдзеш? — зноў настырчыў позірк Карніла.

— Падумаю. Можа, і пайду. Не знаю яшчэ…

Яна і сапраўды не знала, хоць нічога не мела супраць яго. Карніла быў мужык спраўны, але ж удавец з двума малымі. А яна хадзіла ў дзеўках, з хлопцаў нікога на прыкмеце не мела, ніхто яшчэ да яе не сватаўся. Што было ёй рабіць? Месяцаў колькі яна чакала, марыла рознае, уяўляла, аж зненавідзела сябе і Карнілу. Ды сватоў ён так і не прыслаў, на Мясаед прывёў з Кухналёў перастарку Вандзю, якая і загаспадарыла на Карнілавай сядзібе. Сцепаніда трохі паплакала ў падушку і супакоілася, хоць і не забылася на той летні ранак на ягоным падворку.

Можа, цяпер яму за тое пакаранне?

Але ж не, хіба за такое можна караць? А завошта тады караць Ладзіміра, старую Прахорыху? Дый Гужова таксама… Зрэшты, калі падумаць, дык, можа, усё і пачалося праз гэтага Гужа? Калі б ён тады не заўпарціўся і каго выклікаў, дык бы не прыязджаў Новік, не патрабаваў бы яго раскулачвання. І не раскулачылі б, калі б на галасаванні Ганчарык не падняў руку і тым не зрабіў большасць. А не раскулачылі б Гужа — не было б заметкі ў газеце, а тады ж што? Тады не чапалі б і гэтых?

Але тады праз каго ўсё гэта? Праз Гужа? Новіка? Ці Васілёву няўстойку? Дык няўжо ж ад адной толькі ягонай рукі так шмат залежала ў Выселках? Але во, мусіць, залежала. Проста страшна падумаць, як шмат, бывае, залежыць у жыцці ад аднаго толькі слова, рукі, нават нейчага позірку. Асабліва ў гэткі час! Якім трэба быць памяркоўным, ашчадным, справядлівым і добрым. Бо тваё зло супраць некага можа абрынуцца з яшчэ большаю сілай назад, на цябе самога, тады ой як стане балюча. А перад тым, як ты валіў яго на суседа, ці балела табе? Часам бывае радасна, што цябе абышло, абмінула, усім цяжарам зваліўшыся на іншага. А як абрушыцца на цябе самога?

Ранкам яна ўстала разбітая, ушчэнт растузаная сваімі думкамі — трэба было збіраць у школу малых, а то б не ўставала. Хай бы Пятрок карміў парсюка, авечак, добра, карова яшчэ не цялілася, даіць не трэба было. Пры газнічцы наабірала чыгунок бульбы, запаліла ў печы. Дзеці яшчэ спалі: салодка пасапваў уранні Федзька, Фенечка таксама сцішылася, а то ўсю ноч неспакойна варочалася на ложку. Пятрок выйшаў на двор і, мусіць, забавіўся ля скаціны. Цяпер, як заўважыла яна, ён даўжэй, чым калі раней, бавіў час ля каня, ведаў: хутка прыйдзецца ім разлучыцца. Шкада было спраўнага маладога коніка, якога год назад нажылі і цяпер аддаваць… Яна разумела Петрака. Тым часам пачало днець, засінеўся золак у вокнах, у хаце было відна ад агню з печы, і яна ўжо хацела была дзьмухнуць на газнічку, як у акно пастукалі. Спярша яна падумала, што гэта Пятрок, але не — стук быў нейкі надта даўгі і рэзкі, спалоханы, ці што, Сцепаніда падумала: калі што, там жа недзе ў хляве гаспадар. Але яна падышла да акна і не адразу разгледзела за намёрзлай і падталай шыбкай жаночую постаць ля прызбы.

— Цётачка… — глухавата данеслася з-за акна як не з гэтага свету, і яна пазнала Анютку. Сцепаніда таропка расчыніла дзверы з сянец, Анютка ўбегла ў хату і адразу ўпала на лаву, заходзячыся ў ёкаце. Яе чорны сачок быў расшпілены, хустка з’ехала на патыліцу, светлая расплеценая каса рассыпалася па плячах.

— Ой, цётачка, ой, бяда ж у нас…

Яна ўжо здагадалася. Учора ў сельсавеце стала зразумела, якая бяда насоўвалася на Ладзіміра, Анютку і яе дарослых братоў, і цяпер хацела неяк суцешыць дзяўчыну. Але тая раптам устала з лавы, абарвала плач і, аціраючы слёзы з твару, загаманіла:

— Ой, цётачка, ноччу ж Анціпа з Андрэем забралі — прыехала міліцыя і забралі, усё ператрэслі, шукалі яшчэ Гужовага Зміцера, але ж Зміцер хітрэйшы, Зміцер уцёк, а нашых пабралі, павялі некуды…

— Так, так, так, — машынальна казала Сцепаніда, ужо здагадваючыся аб іншым. — Яны з Гужом былі?

— Ой, цётачка, хіба ж я ведаю, але гэтыя дні недзе прападалі. Зміцер як прыйшоў за імі — і прапалі, дзве ночы не былі дома. А сёння ж… Ці вы мо чулі, што ўначы сталася на бальшаку? Ой, гэта ж бяда сталася. Кажуць, нехта пераняў Касмачова, ну і таго з Полацка, і стралялі. Во там, у сасоннічку. Кажуць, Касмачова паранілі, добра, што конь вынес. Конь як паддаў і вынес аж у мястэчка. Ну, міліцыю паднялі, ай, што рабілася! Ноччу… Наехалі якраз, як браты вярнуліся. Толькі кажухі пасцягвалі — стук-стук, пытаюцца: дзе былі? Тыя: дома. Тады да мяне… А я што скажу, я ж нічога не ведаю…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x