Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сцепаніда апусцілася на шурпаты яловы камель на санях, у яе ўжо не было сілы стаяць. Значыць, і Пятрок пабываў ужо ў іхніх руках, значыць, і ён ужо з імі пазнаўся і цяпер загадвае маўчаць. Інакш… Сапраўды, страшна падумаць, што будзе інакш. Дзе тады жыць? Куды ісці з дзецьмі?

Пятрок напаіў каня, завёў і паставіў у хлеў. Папоркаўся там нядоўга і зноў выйшаў на двор. Ужо было зусім цёмна, з-за рага істопкі дзьмуў пругкі вецер, зорак у небе не было відаць ніводнай. Сцепаніда сядзела на бервяне, абнямоглая, заплаканая, і думала: што рабіць? Галоўнае, каб усё тое неяк не зачапіла дзяцей, не апаліла іх бязлітасным сваім крыллем, абышло міма. Пасля, канешне, будзе ўсё, але як падрастуць, хай. А цяпер каб уберагчы як ад благога іхнюю дзецкасць, іх слабыя, недарослыя душы.

— Во, бабанька ты мая, дажыліся! — прытэпаў да яе Пятрок. — Хто калі думаў! Гэта ж і я: еду, толькі павярнуў з гасцінца — наўпрасткі хацеў, — выходзіць. Давай каня! Які табе конь, не бачыш — дровы. Давай, і ўсё. І руляй пад нос. Узяў бы, але гужы ў мяне слабыя, ірваныя гужы, я і кажу… Паглядзеў, пусціў. Кажа: родзіч усё ж. Каб ты спруцянеў, такі родзіч! Ну, але калі што — спаляць. Яны такія. Раз’ятраныя. Ім што? Ім губляць нямашака чаго. Як ваўкі ў лесе.

— Браты там, ці што?

— А чорт іх ведае! Але не адзін. Я ж бачыў…

— Дык што ж? Маўчаць?

— А што ж яшчэ? Жаліцца? Дык пашкадуй дзяцей!

Сцепаніда маўчала. Дзяцей яна пашкадуе, канешне, але хто пашкадуе яе? З яе наглуміліся, цяпер яна будзе глуміцца сама з сябе, трываць, калі не трываецца, маўчаць, калі з нутра рвецца крык. Хіба гэта па-людску?

Усю тую доўгую ветраную ноч яна не заплюшчыла вока — ляжала, як дзеравяная, на палку пры печы, — думала. Думы былі бясконцыя, цяжкія, беспрасветныя, з безліччу пытанняў, на якія яна не знаходзіла адказаў. Нешта ў свеце заблыталася, перамяшалася, зло з дабром ці адно зло з другім, яшчэ большым злом. Ці, можа, у ёй самой што змянілася — перайначылася, надламілася, спапялела, спрахнула? Яна шмат чаго не разумела, але добра адчувала адно: так не павінна быць, не па-чалавечы гэта, значыць, нешта трэба рабіць. Не ляжаць, не чакаць, не мірыцца — заўтра ж трэба бегчы ў Выселкі, у мястэчка, у акругу ў Полацак, дайсці да добрых людзей. Не магло ж таго быць, каб недзе там, наверсе, не было разумных людзей, якія зробяць як трэба, дамогуцца справядлівасці і адвядуць бяду. Гэтыя не маглі, ці не ўмелі, або не хацелі, ці не разумелі чагось, значыць, трэба вышэй. Перад яе вачмі ўсё стаяў Новік, як ён тады патрабаваў раскулачыць, але ж аднаго Гужова, пра іншых ён не казаў нічога. Яна не галасавала супраць Гужова і пасля дужа шкадавала старых Гужовых, але цяпер, пасля ўчарашняй сутычкі ў сасонніку з іхнім Зміцерам, жаласць да іх у яе прапала. Хай раскулачваюць, хай вывозяць з вёскі гэтага зверыядаўца, каб яго і духу тут не было. Без яго тут будзе спакойней.

Але ж за што іншых?

Пра іншых яна не магла думаць без болю ў душы, асабліва пра Анютку Ладзіміраву, старую Прахорыху ды і Карнілу. З Карнілам у яе здаўна былі асаблівыя адносіны, якія колісь ледзьве не сталі агульным іх лёсам. Праўда, не сталі…

Яна тады была дзеўкай, рабіла ў старога Яхімоўскага, жыла ў Выселках, але на працу кожнага дня бегала ў Яхімоўшчыну; уставала раненька, на зары, і цераз бальшак шыбавала на хутар. Трэба было падаіць дзвюх кароў, выгнаць на пашу, нарыхтаваць корму свінням, гусям, якіх тут быў немалы статак, што пасвіўся ля рова на ржышчы. Клопату было шмат на хутарской сядзібе, але нямоглы Яхімоўскі амаль што не ўлазіў у гаспадарчыя справы, вохкаў сабе ў запечку, і яна гаспадарыла, як знала. Апроч яе на хутары былі яшчэ парабкі, але тыя рабілі ў полі, да якога яна амаль не мела адносін. Ёй хапала адной сядзібы, хаты, жывёлы, якая не давала перадыхнуць ні зімой, ні ўлетку. Не мёд быў той хутар, але што яна магла без зямлі, без пасагу — бедная прыжывалка ў няласкавай, мала шчаслівай братавай сям’і?

Аднойчы яна трохі запазнілася ўстаць і таропка бегла па роснай сцяжыне ў бульбоўніку цераз гароды. Мінаючы сядзібу Карнілы, пачула ягоны голас з падворка, на якім гойсала наравістая Карнілава карова, не давалася з сабой зладзіць. З год перад тым Карніла аўдавеў, застаўся з двума малымі, жаночую справу па гаспадарцы рабіў усю сам, не дужа ўмела, а часам няўклюдна, і бабы ў вёсцы смяяліся, як ён мые бялізну ці месіць хлеб; некаторыя па-добраму спачувалі яму. Сцепаніда спынілася, ужо зразумеўшы, што карова не даецца даіць, Карніла бегаў за ёй з даёнкай, падлашчваўся і гразіў, але нічога ў яго не выходзіла. Тады з пэўнай няёмкасцю яна ўвайшла ў вароты і палашчыла ўстрывожаную карову, тая адразу паспакайнела, Карніла вынес з сянец лусту хлеба, пасыпаную соллю, і Сцепаніда ўзялася даіць. Малака было не так многа, яна хутка выдаіла яго і, смеючыся, падала гаспадару даёнку. Але Карніла даёнку не ўзяў, а неяк пагрозліва насунуўся на яе — дужы малады мужык у расшпіленай на шырокіх грудзях кашулі, прысадзісты і рукасты. Сцепаніда ажно спалохалася трохі, але тут жа згледзела, што ў ягоных пацямнелых вачах была такая бездапаможнасць, амаль разгубленасць, што яна адвяла яго рукі і засмяялася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x