Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі ў школе раптам выбухнуў радасны дзіцячы розгалас, яна зразумела, што дастаялася да перапынку, і адарвалася ад штыкетніку. Трохі яна паспакайнела, сабралася з думкамі, але, мусіць, далей тут стаяць было нягожа, і яна паволі паплялася па вуліцы назад, захацела пабачыць Лявона — здавалася, Лявон ведае нешта такое, чаго не ведае яна, нешта скажа, можа, суцешыць. У сельсавецкай палавіне было, аднак, пуста і стаяў слупам пыл — гэта Патап Каландзёнак шкрэбаў па затаптанай, невядома калі мытай падлозе тонкім гальнём, і яна стала ў парозе.

— Лявон хіба не прыходзіў?

— Не, не прыходзіў.

Абыякавы да яе, Каландзёнак усё драў гальнём падлогу, горнучы ў парог смецце і пясок, і яна ўбачыла на ягоных заўжды ссінелых босых нагах неблагія яшчэ, хоць і паношаныя боты. Але гэтыя боты былі не Лявонавы.

— Што, боты зарабіў? — спытала яна з тайным здзекам у тоне.

— Рэквізаваныя, — буркнуў Патап, ваўкавата зіркнуўшы на яе праз узняты з падлогі пыл.

— Старайся, паршывец! — сказала яна і выйшла на вуліцу.

Яна ішла ўздоўж плота і думала, што во, жыве ж чалавек — яшчэ малады, а ўжо граматны, нават праз меру, скончыў тры ці чатыры класы і ўсё рабіў быццам бы правільна, а нічога, апроч крыўды і нянавісці, да сябе не выклікаў у вяскоўцаў. Напісаў у газету, і ўсё тое само па сабе было таксама правільна, а чым яно абярнулася для людзей?

Яна не мела яшчэ слоў у галаве, каб сказаць яму ўсё, што адчувала, але было пэўна, што адчувала адну толькі брыду да гэтага маўклівага пераростка, які сваёю ўвішнасцю нарабіў такога, што хіба сам не разумее чаго. Гэты не Зміцер. На Зміцера зірнеш, і адразу відаць, што ён табе можа зараз зрабіць, а што заўтра зробіць гэты маўчун, таго не ўзнаеш. Цяпер ёй успомнілася, што дзеці ў вёсцы ніколі не гулялі з ім у свае дзіцячыя гульні, і хоць быў ён нязлы і нікога не крыўдзіў, яны абміналі яго стараной. Заўжды ён быў сам па сабе, адзін — ці ў вёсцы, ці па дарозе ў школу, ці ля статка ў полі. Падросшы, пачаў гарнуцца да тлумных клопатаў і спраў дарослых, бывала, не прапускаў ні аднаго сходу, з ранку да позняй ночы тырчэў у сельсавеце, слухаў, маўчаў. Што думаў толькі? Мабыць, і надумаў. «Каб ты спруцянеў, нячысцік», — са злосцю падумала Сцепаніда.

Яна ўжо мінала апошнія хаты Выселак, ужо відаць стаў сіратліва апусцелы Ладзіміраў падворак з расчыненымі насцеж веснічкамі, як недзе за Ганчарыкавай хатай, здалося, да неба ўзвіўся вар’яцкі жаночы крык. Яна аж скаланулася ад гэтага крыку і спынілася пасярод вуліцы. Якраз у той момант з-за рога хаты выбегла расхрыстаная Ўльяна, Васілёва маці, яна здзічэла крычала адно толькі: «Людцы! Людцы!» — і роспачна біла кулакамі ў свае пляскатыя грудзі. Убачыўшы Сцепаніду, кінулася да яе, усё лямантуючы і крычучы нешта, чаго Сцепаніда зразумець не магла, хоць і ведала пэўна, што сталася нешта страшнае. Праз плач і лямант Ульяна паказвала на хату, у голыя вокны з тоўста намёрзлым лёдам на шыбах. Пра нешта здагадаўшыся, Сцепаніда подбегам кінулася туды і ўжо на падворку пачула гэткі ж жудасны крык з хаты — гэта заходзіўся плачам Яначка, трохгадовы Васілёў брацік. Праз расчыненыя дзверы Сцепаніда ўскочыла ў сенцы, адкінула напаўрасчыненыя дзверы ў хату, думаючы, што трэба ратаваць з нейкай бяды Янку, але ў цемнаватай знадворку хаціне яна не магла даўмеццца, дзе ён крычыць.

Затое яна згледзела іншае і на момант аслупянела на сярэдзіне падлогі, працятая жахам.

Ля акна за канцом пустога стала аблёгся грудзьмі на сталешніцу Вася Ганчарык — як быў у сваёй чырвонаармейскай форме: шынялі, рамянях, толькі без шлема. Светлавалосая галава яго ўткнулася лбом у стол, рука выпрасталася наўкось па стале, звесіўшы на ўслон разнятыя пальцы. У затхлым паветры хаціны яшчэ чуваць быў трывожны пах стрэлу.

У куце ля печы немым крыкам заходзіўся малы Янка.

17

І вось гэтаю ноччу звёўся нешматлікі гаротны род высялкоўскіх Ганчарыкаў.

Невялічкае, танклявае цела падлетка ў загорнутай на грудзях кашульцы ляжала пад тынам ля лаўкі. Пятрок быў ашаломлены гэтым забойствам і не мог даўмецца, як яно здарылася — як той нямко апынуўся тут уначы? Што яму было тут патрэбна? Пятрок быў так уражаны і напалоханы за ноч, што нібыта страціў мову і нават перастаў бедаваць — яго апанаваў жах. Зрэшты, як і Сцепаніду таксама, якая ў маўклівым здранцвенні сядзела на сваім тапчане і не паварушылася нават.

Немцы даўно ўгаманіліся і, мусіць, спалі ў сваёй палатцы, не спаў толькі іх вартавы, які то стаяў пад страхой ля прыступкаў, то памалу тупаў сюды-туды па падворку. Калі трохі зашарэлася святло ў акенцы, як заўжды, бразнуў посуд ля кухні — то браўся за сваю справу Карла. Пятрок адзначыў пры сабе гэтыя гукі і схамянуўся з паўсоннага забыцця — трэба было рыхтавацца да новай бяды і новых турбот, бо што ж яшчэ мог прынесці з сабою новы дзень? Але толькі ён апусціў ногі з дзежак, шукаючы імі скарэлыя свае апоркі, як учуў далёкі перарывіста-траскотны гук ад гасцінца — так некалі траскаталі матацыклы, якія, аднак, даўно там не ездзілі. «Значыць, ужо мост гатовы, калі па гасцінцы гойсаюць матацыклы, — паныла падумаў Пятрок, — мусіць, так». Густы трэскат тым часам глух, але затым рабіўся гучнейшы, і вось матацыкл завуркатаў зусім блізка, пасля яшчэ бліжэй (мабыць, ужо ўязджаў на падворак) і раптам сціх. Пачулася нейкая нядоўгая гамана з Карлам, пасля з вартавым ля ганка. Пятрок, зацяўшы дыханне, слухаў. Матацыкла тут раней не было відаць, мабыць, гэты прыехаў аднекуль здалёку, з нейкім, відаць, загадам, — можа, што зменіцца на сядзібе? І праўда, падобна было на тое, што прыехаў пасыльны: найперш пачуўся ціхенькі далікатны стук у дзверы, дзе спаў афіцэр, спакваля дзверы, чуваць было, адчыніліся і зачыніліся зноў, ціхай размовы адтуль у істопцы амаль не было чуваць. Затое, калі адтуль хтосьці выйшаў, вартавы на падворку раўнуў нейкую каманду, і ля палаткі адразу ўсчаўся вэрхал — затупалі, загаманілі, забегалі па падворку. Але, здаецца, без трывогі ці спалоху — проста паднімаліся па нейкай патрэбе, можа, раней часу, ці што.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x