Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Устроіў частаванне! Сала, гуркі! І яшчэ разяўляецца: яешню ім! Сам яек ім нанясеш? Ты хоць раз курэй пакарміў? Каб не я, што б ты зрабіў з гаспадаркаю? Нават каня не вярнуў, калі ўсе павярталі.

Конь, канешне, быў іхнім агульным болем, Пятрок перажываў не меней за жонку, але дзе ён мог яго ўзяць? Ці ён мала нахадзіўся ў Выселкі, напрасіўся ў дзеравенскіх, ды хто ўступіць? Кожнаму на гаспадарцы найперш трэба конь. Затое ў мястэчку яму пашэнціла болей, і ён успомніў пра сваю галоўную па гэтым часе заслугу.

— А газы хто расстараўся? Не я хіба?

— Ах, газы! Смех адзін — газы! Вунь людзі мяшкамі соль нацягалі. Запалкамі запасліся. Цукрам нават. А то суляю газы прынёс — смех адзін…

— А што? Газа ўзімку — знаеш! Мала ў каго, а ў нас ёсць.

— Маўчы ты! Газы… І гэта, знайшоў сваяка! Сабутэльніка! Каб ён мой быў сваяк, я б яго памялом з дому. Прадажнік! А ён гарэлку з ім распівае, частуе яго. Вунь немцы прыйдуць, тады іх пачастуеш.

Дзверы ў сенцы былі расчынены, Сцепаніда сноўдала то да печы, то ў сенцы, у істопку, бразгала конаўкаю ў вядры, разводзіла пойла. Цяпер, калі яны засталіся адны, яна не стрымлівалася, выгаварвала ўсё, што намуляла за гэтыя тыдні і на яго, і на вайну, і на жыццё таксама. Пятрок болей маўчаў — што ён мог сказаць ёй, чым запярэчыць? Ён адчуваў яе праўду, але ж не хацеў паступацца і сваёй, слабаватай, але таксама блізкаю яму праўдай, якая крыўдліва варушылася ў душы, не жадаючы каму-небудзь паддацца.

— Прыйдуць — пачастуеш. Куды дзенешся? — ціха зазначыў ён, думаючы, што жонка, можа, не ўчуе. Але яна ўчула, і гэта яе абурыла канчаткова.

— Ну гэта ты частуй! Я не буду. Я сыду з каровай у лес. Каб мае вочы не бачылі.

— Гэткай бяды! — сказаў ён, таксама ўжо злуючыся. — Ідзі! Абыдуся!

— Ага, абыдзешся! Думаеш, ты пап’еш тут? Падліжашся да іх? Ды яны тваё вып’юць і цябе ж мардаваць пачнуць.

Пятрок памкнуўся быў нешта сказаць, але толькі махнуў рукой: Сцепаніду не перапыніш. Хіба што ўцямяшыш бабе насуперак яе волі? Тое, што для цябе ясны дзень, ёй здаецца цёмнаю ноччу. Паспрабуй дакажы, што сёння ёй няблага пашэнціла, што Гуж адмякчэў пасля выпіўкі і не стаў дужа да іх прыдзірацца, што ён, можа, сапраўды пакрывае яе перад немцамі. Сам жа сказаў: радня. Таму не лішне з ім ладзіць, неяк паддобрыцца, можа, завесці дружбу. Канешне, ён п’яніца, нягоднік, нямецкі халуй, але ж ён — улада. Быццам яму, Петраку, вялікая радасць піць з ім гарэлку, прыслужваць ды яшчэ слухаць яго знявагі? Але, калі хочаш жыць, мусіш трываць не такое. З ваўкамі жыць — па-ваўчынаму і выць.

Праўда, тое разумнае меркаванне толькі блытана мроілася ў яго захмялелай галаве, услых жа ён стрымана, ціха агрызаўся на Сцепанідзіны наскокі, ведаў: пры злосці ёй лепш не пярэчыць, ягонага верху ўсё роўна не будзе.

Сцепаніда ж тым часам, здаецца, усё выгаварыла і неяк ураз пацішэла. Спярша яна аж спалохалася, як убачыла ў хаце чужых, але затым пакрысе асмялела, асабліва калі раззлавалася. А раззлавалася яна болей на Петрака за яго нахабны наскок на яе з крыкам, камандаю ды яшчэ перад гэтымі злыднямі. Хай бы крычаў-загадваў, калі яны засталіся ў хаце ўдваіх, дык цяпер ён маўчыць ці адно буркае штось для свайго апраўдання. А тады ў яго лаянцы яна ўчула паганы намер вылузнуцца перад гэтым Гужом, дагадзіць яму тым, што зняважыць яе. Але зняважыць сябе яна не дазваляла нікому, заўжды магла пастаяць за сябе. Высялкоўцы і дагэтуль памятаюць, як калісь на калгасным сходзе яна збэсціла перад прадстаўніком з раёна іхняга кладаўшчыка — злодзея і п’яніцу Салаўя, як таго пасля знялі з кладаўшчыка і нават хацелі судзіць. А калі яна была звеннявой па льну і Кандыбішын зяць даказаў, быццам яе бабы крадуць ноччу лён, яна дамаглася праверкі, нават вобыску ва ўсіх; колькі разоў іх перапынялі на сцежцы, правяралі ў баб за пазухамі, пад спадніцамі, але марна, і гэты паклёп з іх знялі.

Яна размашыста секла сечкай траву ў карытцы. У расчыненых дзвярах пры парозе было светлавата, сечка кідала ахрап’ем на ўтаптаны земляны дол, яе парэпаныя босыя ногі, і яна горка думала, што з Петраком у такі кляты час прападзеш напэўна. Галоўнае — у яго няма жаднай цвёрдасці, мужчынскай самавітасці, з кожным ён гатоў пагадзіцца, падтакнуць, хоць той брэша, не баючыся Бога. Быццам людская пакорнасць робіць іх дабрэйшымі. Хутчэй наадварот. Не дасі адразу адпор — неўзабаве ўзаб’юцца на карак і будуць ехаць, колькі каму захочацца. Яна змалку ведала гэтага высялкоўскага Гужа, які ў калектывізацыю некуды ўцёк ад раскулачвання, а цяпер во зноў паявіўся з вінтоўкаю ў руках, каб помсціць людзям за мінулае ды піць гарэлку. Але яна не забылася на сваю апошнюю з ім сустрэчу ў трыццатым годзе і век не даруе яе яму. Хай сабе ён і з вінтоўкай. Таксама як і таму Каландзёнку, якога гадамі ненавідзела вёска аж да самай вайны, калі ён пайшоў па першай мабілізацыі ў войска, ды во праз месяц вярнуўся, людзі казалі: немцы адпусцілі з лагера. І ён прыбрыў у мястэчка, схуднелы, у вайсковых трантах, з вошамі за каршэнню. Дык во цяпер ад’ядаецца на паліцэйскіх харчах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x