Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I вось атрымліваю на Сахаліне пісямцо з Саратава ад пляменніцы, піша — таго ўзялі, таго прызвалі, а Кузняцова сын на другі дзень вайны сам пайшоў. Не хацелі браць у лётчыкі, бо здароўе непрыгоднае, дык ён у пяхоту выпрасіўся. Ну, думаю, карціна, ярына зялёная. Што, думаю, за гады тыя фашысты, калі ўжо такі чалавек гатовы ў пяхоце з імі біцца? Ну і вось усе мае знаёмыя, былыя дружбакі — на фронце, адзін Свіст у тыле. То быў у турме, а цяпер — у цёплым месцы на рыбфлоце. Не, думаю, я таксама чалавек, не скаціна. Падаў заяву — давайце разлік — не пушчаюць. Кажа начальнік кадраў: «Кінь, Свістуноў — усё мяне Свістуновым зваў, — кажа, кінь харахорыцца. Тут ты за мілую душу да канца вайны адседзішся, што табе перціся фашысту на ражон?» — «Ах ты, сабака, кажу, там людзі жыцця не шкадуюць, а тут — сядзі. Не ў турме ж я, адсядзеў сваё — давай грошы!»

Усё ж выбіў у іх касую і прыкаціў у Маскву. Па старой звычцы пайшоў да начальніка НКВД — так і так: былы зняволены, хачу на фронт. Памажыце.

I памаглі. Даў палкоўнік паперку, з ёй мяне — на папаўненне ў стралковую дывізію і на фронт. Пад Полацкам акружылі. Ледзьве з дружбаком адным — Алёшкам Гарэлікам — ногі вынеслі. Вось на вас наткнуліся. Узяў ваш камбат. Распытаў усё — як і што, куды і адкуль — і ўзяў.

У старожцы пацямнела, пад столлю клубіўся дым, часам залятаў у вокны вецер. Карпенка курыў, лежачы на спіне, усе маўчалі.

— Так, зазнаў ты, відаць, ліха, — сказаў старшына. — Гэта не салодка — турма. Але было за што: вінаваты, як ні круці.

Свіст неяк заварушыўся ад тых слоў, відаць было, яны блізка краналі нешта набалелае ў яго затоенай душы.

— Было за што — гэта праўда. Было. Далі пяць — згадзіўся. Далі б дзесяць — ні слова б не сказаў. Усё б адбыў. Чорт з ім: заслужыў — атрымаў па справядлівасці. Толькі, ведаеш, не хачу, каб увесь век папракалі. Што было, то мінула, трэба — яшчэ адсяджу, стрываю, толькі без біркі, без штэмпеля — чалавек я, ярына зялёная… I хоць злыдзень, безгаловы, дурны, але чую не горш за многіх — ціхенькіх, роўненькіх… Вот…

Карпенка на гэта не сказаў нічога, усе маўчалі, і чуваць было, як выў у завуголлі несціханы восеньскі вецер.

8

Выйшаўшы са старожкі, Аўсееў спыніўся і прыслухаўся. Пасля святла з грубкі, хоць і мізэрнага, у гэтай цемрадзі нічога не было відаць — адно шапаценне дажджу ды сутаргавыя парывы ветру. Байца адразу ахапіла восеньская начная няўтульнасць, цела скаланулася ад волкіх дрыжыкаў, ён наставіў каўнер і нерашуча ступіў у змрок ночы.

Пад чаравікамі чвякала гразь, лапацеў і лапацеў дождж па намоклай спіне, пілотцы, і невясёлае прадчуванне ўсё глыбей і глыбей караскалася ў душу байца.

Адно з двух, думаў Аўсееў, ці ўсе яны на чале з старшыной — круглыя асталопы, ці ён сам — ныцік і трус. Але трусам ён не палічыў бы сябе ніколі, бо памятаў у жыцці выпадкі, калі Алік Аўсееў наважваўся на такія ўчынкі, на якія іншыя зусім не былі здольны. Проста ён разумеў тое, чаго не хацелі або не маглі разумець ні старшына, ні Свіст, ні Глечык, ні Фішар, і гэта не на жарт трывожыла яго. Ну, вядома ж, іх пакінулі ў заслон не для таго, каб яны, пасядзеўшы спакойна суткі, маглі затым дагнаць батальён. Калі паставілі ўжо на гэтай дарозе, то, значыць, тут ёсць небяспека — пойдуць нямецкія сілы, ад якіх хоча засцерагчыся полк. Але што яны, шасцёра, могуць зрабіць той фашысцкай навале, калі з ёй чацвёрты месяц не зладзіць уся наша армія? З першага ж удару іх тут прыб’юць, як таго камара на лбе. I хто гэта надумаў такое ахвяраванне? Яўны пралік, дурная задумка, нікчэмная мера, і толькі. I гэты цвердалобы недалёкі Карпенка ўпёрся, як баран у новыя вароты, і толькі ведае: загадана — дык выконвай.

Аўсееў прайшоў разы два па ўзмежку, далёка не адыходзячыся ад старожкі, прыслухаўся і зайшоў пад страху. Калі так прыціснуцца да самай сцяны, дык трошкі можна засцерагчыся ад макраты і халоднага ветру. Адубелыя рукі самі шукаюць цяпла за пазухай і ў кішэнях, са старожкі чуецца размова, нешта там апавядае балбатун Свіст. Нейкі незразумелы ён чалавек, гэты Свіст. Сам быццам і нішто — разумны, спрытны і свету пабачыў, а ніякага крытычнага падыходу да абставін. Дзіўна нават, як ён, блатняк па натуры, можа так згодна падпарадкавацца ўсякаму начальству? Спачатку, калі ён толькі з’явіўся ў іх роце, Аўсееў хацеў пасябраваць з ім, бо болей нікога здатнага тут не было — усё нейкія нехлямяжыя дзецюкі, калгаснікі, з якімі — ні паразважыць, ні ўспомніць. Але спакваля Аўсееў пераканаўся, што гэты Свіст болей горнецца да іншых, любіць трымацца кампаніі, і Аўсееў махнуў рукой — чорт з ім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x