Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Джулія сядзела на камені, скурчыўшыся ў тры пагібелі, з каленямі захінуўшыся скуранкаю. Як і ўчора, яна не азвалася, не ўзняла голаў на яго прыход, і ён няўцямна, адчуваючы вялікі клопат, спыніўся над ёю.

— Баста, Іван, — ціха прамовіла яна, не паднімаючы галавы.

Ён памаўчаў.

— Як гэта, баста? Ану, уставай!

— Нон уставай. Нет уставай.

— Ты што — жартуеш?

— …

— Ану, падымайся! Яшчэ трошкі і — перавал… А ўніз ногі самі пабягуць.

— …

— Ну, ты чуеш?

— Фініта. Нон Джулія марш. Нон.

— Разумееш, нельга тут спыняцца. Акалеем. Бач, снег.

Аднак словы яго на яе не дзейнічалі! Ён бачыў, як яна знемагла, і адчуваў бяссілле свае логікі. Але як яшчэ можна было прымусіць яе ісці? Падумаўшы крыху, ён запусціў руку за пазуху, выцяг адтуль абкрышаную рэштку буханкі і, адвярнуўшыся ад ветру, вельмі ашчадна адламаў кавалачак мякіша.

— На вось хлеба. З’еш!

— Хляб?

Яна нібы страпянулася, адразу ўзняла голаў. Іван сунуў у яе рукі кавалачак, і яна, некалькі разоў укусіўшы, з’ела яго.

— Яшчэ хляб?

— Не, болей не дам.

— Малё, малё хляб. Дай хляб! — бы дзіцё, капрызна папрасіла яна.

— На перавале яшчэ дам.

Яна адразу панікла ў змрочным доле і знерухомела.

— Нон переваль.

— Які чорт нон?! — раптам вызверыўся ён, стоячы насупраць. — Ану, уставай. Ты што ўздумала? Замерзнуць? Каму ты гэтым зло зробіш? Немцам? Ці ты хочаш ім услужыць — вярнуцца ў лагер? Ага, яны там чакаюць. Пакажаш, куды Іван пайшоў! — крычаў ён, захлынаючыся ад моцных парываў ветру.

Яна, усё не мяняючы паставы, ускінула галаву.

— Нон лягер.

— Не пойдзеш у лагер? Куды ж тады ты пойдзеш?

Яна змоўчала і зноў панікла, сабралася ўся ў маленькі жывы камячок.

— Замерзнеш жа! Дзівачка! Прападзеш да ранку, — крыху памякчэўшы, сказаў ён.

Яна маўчала.

Вецер усё сыпаў снегам. Снег, праўда, быў рэдкі і дробненькі, але наваколле спакваля ўсё ж пасвятлела, шараватыя плямы скрозь прабівалі чарнату ночы, стала лепей відаць. Цела, аднак, у спакоі пачало хутка астываць і раз за разам здрыгвацца ад сцюжы.

— Ану, уставай! — Іван шкуматнуў яе за скуранку і па-армейску сурова скамандаваў: — Устаць!

Яна, памарудзіўшы, знямогла паднялася, ступіла калодкамі і паціху павалаклася за ім, каб не ўпасці, хапаючыся за камяні і аслабела хістаючыся ад парываў ветру. Іван, насупіўшыся, памалу ішоў да сцежкі. Ужо ён стаў думаць, што ўсё як-небудзь абыдзецца, што яна разыдзецца, што найгорш у такім яе стане збіцца з рытму, хоць бы і прысесці, — тады куды як трудна падняцца на ногі. Яны падышлі да сцяжыны, калі моцны парыў ветру секануў па тварах крупкай, ударыў у грудзі. Абое яны задыхнуліся, а Джулія ўпала.

Ён спачатку памкнуўся быў памагчы ёй устаць, узяў за руку, але яна не ўставала, пачала кашляць, пасля доўга аддыхвалася і ўрэшце, сеўшы ў доле, са спакойнай рашучасцю канчаткова прынятага рашэння аб’явіла:

— Джулія фініта. Аллес. Іван Тріесто. Джулія нон Тріесто. Аллес нон.

— I не падумаю.

Ён адышоўся крыху ўбок і таксама сеў на выступ скалы.

— А яшчэ гаварыла: камуністка, — папракнуў ён. — Панікёр ты.

— Джулія нон панікіор, — зазлавалася дзяўчына. — Джулія партыджано.

Іван прыкмеціў ноткі крыўды ў яе голасе і рашыў выкарыстаць іх. «Можа, гэта разварушыць яе», — падумаў хлопец.

— Панікёрша, а то хто ж ты?

— Джулія нон панікіор. Сілы малё.

— А ты цераз сілу, — пацішэўшы, сказаў ён. — Знаеш, як аднойчы на фронце было? На Остфронце. Куды ты збіралася. Акружылі нас фрыцы ў хаце. Не выйсці. Б’юць з аўтаматаў у вокны. Крычаць: «Рус, здавайся!» Ну, наш узводны Пятрэнка таксама аллес кажа. Капут. А ротны Белашэеў як закрычыць: «Стой! Не для таго нам зброю далі. Ану, — кажа, — прарывацца». Выскачылі мы ўсе разам у дзверы, як ударым з аўтаматаў і пад плот, за вуглы. I што ты думаеш: вырваліся. Пяцёра, праўда, палеглі. Белашэеў таксама. Але ж чацвёра ўратаваліся.

Джулія маўчала.

— Дык што, пайшлі?

— …

— Ну, якога чорта маўчыш? — здрыгануўшыся ад сцюжы, пачаў ён траціць цярпенне. — Замерзнеш жа, дурніца. Варта было ўцякаць, столькі лезці пад самае неба?

Яна маўчала.

— За што тады хлопцы сябе ўзарвалі? Той бомбай. Каб хоць хто-небудзь уцалеў. А ты ўжо і скісла.

Ён скочыў, адчуваючы, што да нутра прамёрз на гэтым ветры, захадзіў па сцяжыне — на шэрым посыпе адбіліся цьмяныя сляды яго босых ног. Добра яшчэ, што не было марозу, але пад ранак, мусіць, падмарозіць, і тады яны тут прападуць. Іван рашуча спыніўся ля Джуліі.

— Дык не пойдзеш?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x