Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А, маральна! Маральна не лічыцца.

— Почему?

Ён не адказаў. Што можна было сказаць на гэта наіўнае пытанне? Каб так кожнага, хто сябе назаве камуністам, і лічыць ім, колькі б тады набралася такіх? Ды яшчэ буржуйка… Хто яе прыме ў партыю! Балбоча проста…

Трошкі прытушыўшы сваю цікавасць, Іван пайшоў хутчэй.

— У нас тады лічыцца, калі білет дадуць.

— А, Русланд! Русланд іначе. Я понімайт. Русланд советіка. Русланд свобода.

— Ну, у нас не тое што ў вас, буржуяў.

— Советіка очень карашо. Эмансіпаціоне. Ліберта. Братство. Так?

— Ну.

— Очень карашо! — пранікнёна казала яна. — Джулія очен, очен уважаль Русланд. Нон фашізм. Нон гестапо. Очен карашо. Іван счастлів свой страна, да? — Яна па сцяжыне падбегла да хлопца і аберуч узялася за яго руку вышэй локця. — Скажы, Іван, как до война жіль? Какой твой дэрэвня? Слюшай, тэбя сіньоріне, дэвушка, любіль? — раптам запытала яна, з гуллівай адданасцю заглядваючы яму ў заклапочаны твар.

Іван ніякавата лыпнуў вачыма, але рукі не адабраў — ад яе пяшчотнае блізкасці ў яго нутры зашчаміла непрывычнай лагоднасцю.

— Якая там дзяўчына! Не да дзяўчат было.

— Почему так?

— Так.

— Что, плёхо жіль? Почему?

Ён спахапіўся, што сказаў не тое, — пра сваё жыццё ён не хацеў ёй гаварыць.

— Так. Рознае было.

— Ой, неправда говоріль, — хітравата скасіла яна на яго зіркастыя вочы. — Любіль мнёго сіньоріно!

— Куды там!

— Какой твой провінція? Какой место ты жіль? Москва? Кіев?

— Беларусь.

— Белорусь. Это провінція такой?

— Рэспубліка.

— Рэспубліка? Это карашо. Італія манархія. Монтэ — горы ест твой рэспубліка?

— Не. Гор няма. У нас болей лясы. Пушчы. Рэкі і азёры. Азёры самыя прыгожыя, — міжвольна аддаючыся ўспамінам, загаварыў ён. — Мая вёска Цярэшкі якраз ля двух азёр. Калі ў ціхі надвячорак зірнеш — не шалохнецца. Бы люстэрка. I лес вісіць уніз вяршалінамі. Як намалёваны. Адно — рыба плешчацца. Шчупакі — во! Што там горы!

Ён сказаў адным разам занадта многа для свайго негаваркога характару, зараз жа адчуў гэта і змоўк. Але растрывожаныя яго думкі і ўяўленні ўжо былі там — у родным далёкім краі, і цяпер, у гэтым дзікім нагрувашчанні скал, яму стала так нясцерпна самотна, як даўно ўжо не было ў палоне.

Яна, мусіць, адчула тое і, калі ён змоўк, папрасіла:

— Говорі еще. Говорі твой Белорусь.

Сонца тым часам зноў закрылася шэрым туманным воблакам.

На гладкую касагорыну з пратаптанай наўкос сцяжынай асеў шэры імклівы цень, дымчатае вільготнае клочча хутка панеслася ўпоперак схілу. Было сцюдзёна і ветрана.

Спачатку бязладна і не вельмі ахвотна, часта спыняючыся, нанава перажываючы старыя ўражанні, ён, як пра нешта далёкае, дарагое і незвычайнае, пачаў расказваць ёй пра ўсыпаныя буйнымі жалудамі дубровы, пра бабровыя хаткі на азёрах, пра сцюдзёны гаючы бярозавік вясной і пра водар чаромхавай квецені ў маі.

Даўно ўжо ён не быў такі гаваркі і адталы душой, як у гэты час, — ажно не пазнаваў сябе. Ды і яна з яе зважлівай Цікаўнасцю да ягонага роднага неяк адразу пабліжэла, нібы яны здаўна былі знаёмыя і сустрэліся пасля доўгай цяжкай ростані.

Урэшце ён змоўк. Яна патроху вызваліла яго руку і вальней узялася за шурпатыя пальцы. Спакойна спытала:

— Іван, твой мама карашо?

— Мама? Харошая.

— А іль падрэ — батіка твой?

Яна летуценна пазірала на схіл і не заўважыла, як здрыгануўся яго ўраз спахмурнелы твар.

— Не памятаю.

— Почему? — здзівілася яна і аж прыпынілася.

Ён не захацеў спыняцца, сашчэпленыя іх рукі выцягнуліся.

— Памёр бацька. Я яшчэ малы быў.

— Морто? Поміор? Почему поміор?

— Так. Хвароба зламала.

Яна далікатна выпусціла яго пальцы, зайшла крыху збоч, чакаючы, што ён скажа нешта важнае, растлумачыць тое, што не магла зразумець яна.

Але ён ужо ні аб чым не хацеў гаварыць, толькі ўздыхнуў, падумаўшы, што, відаць, лепш ёй не чуць пра ўсё складанае і труднае, што было часткай яго жыцця.

12

Так думаў ён, лезучы па крутой сцяжыне ўгору і будучы ўпэўнены, што робіць правільна. Сапраўды, хто яна, гэтая пеставатая прыгажунька, зіхатлівы асколак чужога, далёкага свету, недарэчным лёсам вайны закінутая ў фашысцкі канцлагер, — хто яна, каб выкладаць ёй яго балючае, што ў свой час адабрала столькі душэўнае сілы ў самога? Ці прыме яе, няхай сабе і добрая, сумленная дзявочая душа яго суровую праўду, у якой дай бог разабрацца самому?

Аддаўшыся роздуму, Іван ішоў спорна, таропка і не прыкмячаў часу. Джулія, пэўна, зразумеўшы, што зачапіла балючую струну ў ягонай душы, таксама зважліва змоўкла, крыху адстала, і яны доўга ішлі так — лезлі ўгору па схіле. Тым часам на бязладна-велічнае навалле гор споўз з паднябесся трывожны ветраны вечар. Горы пачалі хутка цямнець, вузела і без таго сцятая хмарамі далячынь; знік срабрысты зіхоткі бляск далёкага хрыбта, туманнае марыва дарэшты праглынула яго. На фоне трошкі прысветленага неба гіганцкім спарышом чарнела бліжняя верхавіна з крыху меншаю побач. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x