Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нехта ў цемры кідаў цераз бруствер зямлю, разы два яе ацяробкі абсыпалі боты камбата. Ззаду стаяў, чагось чакаючы, маўклівы лейтэнант Муратаў, і насупраць лена перамінаўся з нагі на нагу відавочна задаволены сваім хмельнаватым адчуваннем Кізевіч. Валошына амаль раздражняла гэтая яго задаволеная саманадзейнасць — столькі невядомага чакала батальён заўтра на ранку, а гэты, глядзі, якая лагоднасць!

— Вось што, — сказаў ён, падумаўшы. — Вазьміце адзін ДШК. Другі пойдзе ў роту Самохіна. Кізевіч адразу знерухомеў.

— Ну, гэта ўжо… Таварыш капітан: у мяне ж фланг. Самі казалі…

— Вось адным кулямётам і забяспечыце фланг, — незгаворліва адрэзаў камбат і павярнуўся да тылавога пагорка. — Дзе Ярашчук? Здаецца, недзе тут быў…

9

Кулямётны ўзвод Ярашчука размяшчаўся недзе ў старых варонках між дзевятай і лесам, але цяпер, у глухім цемрыве ночы, камбат скалясіў уздоўж і ўпоперак амаль увесь схіл пагорка, і марна: Ярашчук нібы скрозь зямлю праваліўся. Валошын ужо гатовы быў напалохацца: ці не здарылася што з прыдадзеным яму ўзводам, як успомніў, што непадалёк ад Ярашчука быў невялічкі хамлак алешніку на ўзмежку, які цяпер таксама недзе прапаў уначы. Значыць, ён заблудзіўся. Памеркаваўшы, камбат узяў вышай, пад лес, улез у нейкае хмыззё, паабдзіраў рукі і твар, пакуль выбраўся з яго, перайшоў у раўку падталы язык хрупасткага на марозе, шызага ў цемры снегу і, рызыкуючы павывіхваць у костачках ногі, са сляпой таропкасцю перайшоў клін змерзлай раллі. I тады ён пачуў ціхі голас убаку, неўзабаве яго аклікнулі, і ён ужо падумаў, што знайшоў прапажу, як аклікнулі зноў:

— Стой! Хто ідзе?

— Свае.

— Пропуск?

— Баёк.

— Стой!

— У чым справа?

— Пропуск?

Што за ліха, падумаў камбат, здаецца, зайшоў не туды, ці не на ўчастак суседняга батальёна, дзе, ведама, на сёння быў іншы пропуск. Ён спыніўся, з непрыемнасцю адчуваючы ў цемры настаўлены на яго аўтамат чалавека ў плашч-палатцы, які неўзабаве крыкнуў у цемру:

— Таварыш сяржант Мацяйчук!

— Што такое?

Камбат ледзьве не вылаяўся з прыкрасці, гэта была батарэя Іванова. Ён пазнаў голас ягонага ардынарца, які ўжо выбіраўся аднекуль у цемры, мабыць, з зямлянкі.

— Хто такі?

— Гэта я, Мацяйчук.

— А, таварыш капітан? Праходзьце, — пазнаў яго Мацяйчук, які ў адной гімнасцёрцы падышоў да камбата, данёсшы да яго пах дыму і яшчэ нечага прыемна-харчовага.

Вартавы з маўклівай незадаволенасцю ўзяў аўтамат на плячо.

— Капітан тут?

— Тут. Праходзьце.

Ён праціснуўся праз вузкі праход у зямлянку, у якой было цёпла да гарачыні і ля ўвахода на зямлі імклівым полымем сіпела пад кафейнікам паяльная лямпа. Насупраць на засланых лапнікам нарах з нейкаю кніжкай у руках ляжаў камандзір батарэі Іваноў. У зямлянцы пахла бензінавым чадам і кавай. Маленькая акумулятарная лямпачка з-пад столі няблага асвятляла гэта ўтульнае жытло.

— Прывет, бог вайны!

— Салют, салют, царыца палёў!

Камбаты абмяняліся жартоўнымі прывітаннямі, і Іваноў сказаў:

— Якраз у пару, будзем каву піць.

— Ты ўсё яшчэ каву п’еш? Зайздрошчу, зайздрошчу, — Валошын, угнуўшы голаў, прымасціўся ля ног камандзіра батарэі — А я свой узвод ДШК згубіў. Хадзіў, хадзіў…

— Ды ён тут, перад намі. Праз якіх сто метраў,— сказаў ад лямпы Мацяйчук. — Магу паказаць.

— Ладна, трошкі пагрэюся ў вас, — сказаў Валошын, паціраючы азяблыя рукі,— Дык як настрой, бог вайны?

— Адпаведна абставінам. Адпаведна абставінам, дружа.

3 капітанам Івановым яны былі знаёмыя яшчэ да вайны, калі камандзірамі ўзводаў служылі ў адным гарнізоне і разам удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Пасля сустрэліся ў акружэнні і адносна шчасліва перажылі яго, хоць камбат Іваноў і выйшаў тады з чатырма байцамі без ніводнай гарматы. 3 першага дня наступлення гаўбічная батарэя Іванова, выдзеленая з артпалка падтрымліваць батальён Валошына, і, як толькі выпадала магчымасць, Валошын не прамінаў выпадку сустрэцца са старым сябрам, абмеркаваць абстаноўку, увязаць сякія-такія элементы ўзаемадзеяння, а то і проста пагаварыць як з роўным, чаго ён не мог дазволіць сабе ў батальёне, дзе для ўсіх быў начальнікам, або ў палку, дзе, наадварот, для яго былі ўсе начальствам.

— Што чытаеш? — зазірнуў Валошын на вокладку кніжкі,— А, Ясенін!

— Ясенін, ага. Уяві сабе, хлопцы ў немца ўзялі. У забітага. Навошта яму быў Ясенін — зразумець не магу.

— Можа, па-руску чытаў?

— Можа… Гэта, братка ты мой, паэт. Паэзія, музыка, пачуццё! Шкада, да вайны я яго і не прачытаў як след.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x