Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гiтлераўцы нарэшце зразумелi, што прабiцца ў лес, пакуль на фланзе дзейнiчае кулямёт, iм не ўдасца. Вiдаць, уцямiлi яны i тое, што сiлы ля лазнi невялiкiя i кароткiм iмклiвым ударам можна знiшчыць дакучлiвую перашкоду.

Там, у траве на лузе, яны перастроiлi свой ланцуг i кароткiмi перабежкамi пачалi пасоўвацца да лазнi. Потны i брудны ад пылу Галкiн толькi скрыгатаў зубамi: высокая някошаная трава добра хавала ляжачых салдат, а бiць адзiночак, якiя зрэдку перабягалi, было нязручна i трацiлася шмат патронаў.

Злева, за вёскай, таксама разгарэўся моцны бой, там стрэлы i выбухi злiлiся ў суцэльны гул, гiтлераўцы адразу атакавалi на ўсiм участку.

Некалькi хвiлiн Галкiн страляў i страляў, а ворагi, не зважаючы на агонь, павольна, але ўпэўнена пасоўвалiся наперад.

— Ах, сволачы! — крыкнуў хлопец, адарваўшыся ад кулямёта. — Паўзуць!

Ён вызначыў, што затрымаць ворага на адлегласцi не ўдасца, а наблiзiўшыся, гiтлераўцы скарыстаюць хмызняк i блакiруюць кулямёт. На твары кулямётчыка адбiлася злосць, i вочы заснавалi па прасцягу, шукаючы выйсця. Адчуўшы, што настаў рашучы момант, ён увесь ажывiўся, налiўся сiлай i спрытам.

— Мiкалай, — звярнуўся ён да таварыша, — вось што, братка: бяры кулямёт i краем лесу шпар наперад. Як зраўняешся з iх флангам — лупянi збоку. Толькi нядоўга: дыскi са два. А я iх падражню адгэтуль.

Усхваляваны Матузка не вельмi разумеў у новым павароце справы, але адчуваў небяспеку. Ды i выгляд таварыша сведчыў, што становiшча сапраўды сур’ёзнае. Не кажучы нi слова, ён вылез з акопа i па ўзмежку, прыгiнаючыся як мага нiжэй, падаўся да лесу.

Пасля акопа на паверхнi баец адчуў сябе неяк зусiм адкрытым i безабаронным. Кулi пасвiствалi побач, падалi галiнкi, падсечаныя iх кароткiмi шалёнымi ўдарамi. Нядоўга было трапiць пад iх iмклiвы лёт, i ўжо наўрад цi давялося б падняцца. Страшна зрабiлася хлопцу тут, на паверхнi зямлi, воддаль ад выратавальнага акопчыка. Але трэба было рабiць сваю справу — бегчы наперад, каб у час памагчы Галкiну, якi адзiн зараз шчоўкае з яго вiнтоўкi. I Матузка шыбаў праз альховы гушчар, не асцерагаючыся галля, што балюча сцябала яго.

Выглядаць з лесу, каб убачыць, дзе немцы, яму не спатрэбiлася. Калi iх стралянiна стала зусiм побач, Матузка збочыў з гушчару i асцярожна высунуўся з-за маладой елкi на краю ўзлеску. Месца гэтае крыху ўзвышалася над лагчынай, i хлопец на момант сумеўся: ён выразна ўбачыў на роўнядзi крывы ланцуг гiтлераўцаў, якiя адзiн за адным ускаквалi, беглi i падалi.

Матузка лёг у жорсткую папараць пад елкай i нарыхтаваў кулямёт. Пакуль ён даставаў дыск, зараджаў i ставiў прыцэл, прайшло няшмат часу, але менавiта тады настала рашучая хвiлiна. Мiнныя выбухi зноў затаўклi зямлю ля лазнi; немец, што перабягаў апошнi за ланцугом, закрычаў штосьцi, усе пачалi падымацца i, страляючы з аўтаматаў, хуткiм крокам кiнулiся да вёскi. Здарылася так, што супраць Матузкi апынуўся гэты заднi немец-камандзiр, а ланцуг сваiм флангам ужо мiнуў тое месца, дзе прытаiўся кулямётчык. Малады баец моцна спалохаўся ад думкi, што спазнiўся. як — кольвечы ён прыцэлiўся i нацiснуў спуск. Кулямёт, нiбы знайшоўшы выхад злосцi, рвануўся ў руках i задрыжаў буйнай сутаргавай лiхаманкай.

Калi б не так гучна грукацеў яго кулямёт, хлопец яшчэ раней пачуў бы новыя гукi, якiя з’явiлiся за гэты час. У тым баку вёскi, дзе адбiвалася галаўная паходная застава, скрозь лютую стралянiну пачулiся шматгалосыя крыкi. Адсюль нельга было ўчуць, было гэта «ўра» цi што iншае, ды Матузка i не слухаў. Немцы зноў заляглi, i па ўзлессю пайшоў моцны трэск, сыпалiся галiнкi з лiстамi, нiбы дзесяткi нябачных бiзуноў у розных месцах сцябалi дрэвы. Аднак як нi прыцiскалiся к долу залёгшыя ворагi, адсюль яны былi вiдаць кулямётчыку, i ён, змянiўшы дыск, зноў пусцiў чаргу.

У той час аднекуль з варожага боку ўзляцела ў неба дымная ракета i, выцягнуўшы хвост, згасла над логам. Немцы тады шалёна ўскочылi i што было моцы кiнулiся назад да свайго раўчука. Матузка задрыжаў увесь ад радасцi i апусцiў прыклад.

Нястрымная весялосць ахапiла кулямётчыка. Аглушаны выбухамi i стрэламi, ён на ўсё горла крычаў адно i тое ж злараднадураслiвае:

— Ага-а! Ага-а! Ага-а!

Праз некаторы час нямногiя ўцалелыя ворагi знiклi ў раўчуку, а ў лагчыну высыпалi ротныя ланцугi падышоўшага батальёна. Матузка, раптоўна зрабiўшыся лёгкiм i iмклiвым, узвалiў на плячо гарачы яшчэ кулямёт i па — над узлескам пабег да вёскi.

Многа ператрывала яго душа за гэты дзень, але здабытая перамога хвалюючай радасцю засланiла цяпер усё самотнае. Як крыўдныя слёзы маленства, адразу забылiся нядаўнiя страхi. Пачатак быў зроблены — цяжкi, але удалы пачатак. Хлопец паваяваў, i хоць не зусiм ладна, але, бадай, i не дрэнна. Ён сам адчуваў гэта, быў рады, i радасць яго павялiчвалася ўпэўненасцю, што Галкiн задаволiцца яго ўмельствам i цяпер, бадай, пасябруе з iм. Што ж датычыць Матузкi, дык ён вельмi жадаў гэтага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x