Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пайшлі сюды! — сказаў урэшце афіцэр і пакульгікаў некуды ў змрок між кустоўя; за ім, уздыхнуўшы, падаўся Турок.

Капітан вёў доўга і марудна. Сцябаючы хлопца веццем, ён прадзіраўся праз нейкі гушчар. Абодва яны адхіналіся ў бакі, нахіляліся, але ўсё роўна натыкаліся на суччо, паабдзіралі рукі і твары і толькі засцерагалі вочы. Навокал па кустах і апалай лістоце лапацеў пагусцелы дождж. Турковы плечы, пілотка і рукавы шыняля ўсё болей макрэлі. У думках хлопец праклінаў сябе за няўвагу, за тыя дзіцячыя страхі — ад нейкай там птушкі! — і адчуваў сябе вельмі няўдалым. Пра батарэю і лейтэнанта Гаркавенку ён проста баяўся падумаць — невядома было, як вяртацца туды пасля гэтай яго чацвёртай няўдачы.

Наваколле змоўкла, счарнела, схавалася, праглынутае непагодлівай ноччу, і нідзе не было ніякіх адзнак чалавека. Капітан часта спыняўся, слухаў, Турок таксама тады прыпыняўся за ягонай спіной і таксама ўслухоўваўся ў ноч. Але скрозь было толькі роўнае лапатанне дажджу і болей нічога. Турку стала здавацца, што яны даўно ўжо мінулі тую вышыню з сухадрэвінай і той іх КП і блукаюць недзе ў тыле палка, а можа нават ля штаба дывізіі. Але яго меркаванне цяпер мала што значыла, наперадзе ішоў капітан, ён моўчкі некуды вёў, і хлопец пакорліва плёўся следам.

Так яны перайшлі грудок з бярэзнікам, у якім вельмі пахла прэлай ліствой і грыбамі. У адным месцы трапіўся на шляху нейкі гнілячок, аблеплены зеленаватым роівам светлячкоў. Турок дзеўбануў яго чаравікам, і светлячкі, разляцеўшыся ў траве, ціха заблішчалі навокал. Хлопец прыгнуўся за адным, як раптам наваколле праяснілася, захісталася, — Турок схамянуўся, — нейкае святло наперадзе разагнала цемру, асвяціла неба, сталі відаць верхавіны алешын. Святло дрыготка пасунулася па небасхіле, прыцьмела і неяк раптоўна згасла. Стала яшчэ цямней, і Турок здагадаўся тады, што гэта ракета. Капітан спыніўся, трохі паслухаў, і паціху пайшоў ранейшым кірункам. Турок жа не ведаў, радавацца ад ракеты ці непакоіцца, хоць адчуванне блізкасці людзей надало крыху бадзёрасці.

Неўзабаве яны нечакана неяк вылезлі з кустоўя на поле. Вецер дажджавой сцюжаю дыхнуў у іхнія твары; ад таго, што перастаў шастаць хмызняк, стала ціха і пуста. Капітан з паўхвіліны зноў пастаяў, паслухаў і ўжо ступіў уздоўж па ўзлеску некалькі сваіх кульгавых крокаў, як зноў спыніўся. Турок таксама стаў, схіліў набок голаў і ўслухаўся. Там былі людзі. Наперадзе ў полі перад узлескам чулася нейкая невыразная гамана, лязгнула жалеза, пасля нехта глуха, прастуджана закашляў. Турок спачатку ажно ўзрадаваўся, але насцярожаная падазронасць афіцэра прыглушыла яго заўчасную радасць. Каб лепей разгледзець што ў цемры, капітан прысеў пад кустоўем. Турок таксама ўкленчыў ля яго і паклаў далонь на рукаятку затвора. Пэўна што там, праз якіх сто метраў, былі людзі, але свае ці немцы — нельга было ні ўчуць, ні ўбачыць. А ў такі вось час, калі Турок з капітанам, нічога не ўчуўшы, хацелі было падацца далей, нехта выразна загаманіў з цемры:

— Брынг маль, Отта, обер філь, дас золь фюр унс бейдэ генюген.

Турок змярцвеў, учуўшы такое, а капітан побач выцягнуў з-пад ватоўкі пісталет. Тады зусім блізка наперадзе зашорхалі крокі, і з цемры коратка і буркатліва азваўся прастуджаны голас:

— На шон, вірдгемахт.

То былі немцы.

З-пад кустоўя стала добра чуваць, што проста на іх нетаропка ішоў чалавек. Ён кашлянуў, адкырхаўся, плюнуў і нетаропка пашкандыбаў да ўзлеску. Турок быццам сцяўся ў боязны маленькі камячок, стуліўся ля афіцэрава пляча і ўсімі сіламі прымушаў сябе сядзець ціха, змярцвець і чакаць, што зробяць двое: капітан і той немец. Капітан настырчыўся, падцягнуўся, выцяг шыю, падабраў пад сябе рукі, бы перад скачком, а немец тым часам падышоў да ўзлеску ў дзесяці кроках ад іх і, сапучы ды шастаючы веццем, пачаў ламаць алешнік.

«Цікаць… цікаць… цікаць!» — патрабавала ўсё Туркова нутро, хлопец ажна акрыяў, што самае страшнае мінула, што немец не заўважыў іх. Але капітан марудзіў, і хлопец мярцвеў ля яго, баючыся паварушыцца, каб даць знак, што трэба ўцякаць. Праз якую хвіліну, праўда, капітан павярнуўся, загрэбшы рукой, падгарнуў да сябе Туркову голаў у мокрай пілотцы і абдаў яго шчаку цёплым дыханнем:

— Возьмем! Ты аглушы прыкладам!

Спачатку Турок не зразумеў яго, а затым з самай глыбіні ягонай душы ўзняўся пратэст — нашто? Так хацелася ўратавацца і так гэта было магчыма — навошта ісці самім па добрай волі ў самую ляпу смерці. Але капітан, бы і не падазраючы нічога, — ні боязі салдата, ні такой блізкай магчымасці паратунку — прыгнуўся і нячутна, на чацвярэньках, падаўся ў змрок. I Турок, маўкліва пратэстуючы ўсім нутром, мусіў прыдушыць у сабе баязліўца, заглушыць благія прадчуванні і, таксама прыгнуўшыся да самага долу, пасігаць за афіцэрам. Усё ў ім было паралізавана страхам і воляю капітана; супрацьлеглыя гэтыя адчуванні спляліся ўнутры, непадуладныя адзін аднаму. Так з імі Турок машынальна і сігаў у змрок, дзе зусім блізка шастаў хмызняк, хрускалі галінкі і пасопваў блізкі, загадкавы і страшны вораг.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x