Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вунь, бачыш, між елак гарбіна голая. То вышыня трыццаць пяць і пяць. Яна ў немцаў. А вунь у бок ад яе тырчыць сухадрэвіна, ля яе і КП.

Турок не дужа ўпэўнена кіўнуў — сухадрэвіну ён сапраўды ўбачыў, толькі гэта было далёка, на бугры за лесам, — мабыць, якіх кіламетры за тры адгэтуль. Можа б, трэба было распытаць падрабязней, але лейтэнант строга прыкрыкнуў:

— I давай хутчэй! Каб праз гадзіну назад! Чуў ты, пяхота?

Турок закінуў на спіну вінтоўку, на хаду падперазаўся.

З пня зморана падняўся капітан — маладжавы плячысты дужак у расхрыстанай зялёнай ватоўцы, пад якою паблісквалі спражкі — большая на жываце ад рамяня і маленькая на грудзях — ад партупеі. Устаўшы, ён абапёрся на нейкую патарчаку, якая была ў яго замест кія, трохі перасмыкнуў вуснамі і засцярожліва ступіў на левую нагу. Турок пачакаў трохі, а пасля па — над провадам няспешна пайшоў да лесу.

Афіцэр, аднак, дужа кульгаў. Ледзь толькі прыступіўшы на левы бот, ён хуценька сігаў правай нагой і пасля марудна, з асцярогай, пераносіў наперад левую. Твар ягоны пры гэтым — хударлявы, трошкі нервовы твар чалавека, няз — выклага да дробязных нягодаў жыцця, — выражаў незадаволенасць і прыкрасць. Турок праз якіх дваццаць крокаў спыніўся пад разлапістай елкай і пачакаў, пакуль капітан прыкульгікае бліжэй. Гэтага афіцэра Турок бачыў упершыню і, адчуваючы сябе гаспадаром у іх падарожжы, падумаў, што трэба нешта загаманіць да яго, бо моўчкі ісці нядобра. I ён запытаўся:

— Мусіць, здорава вас параніла?

— Ды ўжо ж, — скупа азваўся капітан, пакутна кульгікаючы.

— Куляй ці асколкам?

— А ты што — доктар?

Капітан праз боль на твары няласкава паглядзеў на хлопца, і той сумеўся, навошта было балбатаць: ведама ж, начальнік, ды яшчэ паранены. Афіцэр жа падышоў да яго бліжэй і, пэўна, каб паправіць уражанне, вытлумачыў:

— Куляй ці асколкам — цяпер усё роўна. Цяпер на пару тыдняў медсанбат. Калі толькі да немцаў не трапім.

— А хіба яны блізка? — здзівіўся Турок.

— Блізка. На стыку з сорак шостым прарваліся.

— З сорак шостым? — Салдат аж прыпыніўся. — Гэта там? — Ён паказаў у той бок, куды ім трэба было ісці.

— Эге ж, там.

Турок зноў прыпыніў хаду, услухаўся. Навокал уперамешку з алешнікам, пагойдваючы верхавінамі, стаялі замшэлыя елкі, пад іх абвіслым долу суччом збіраўся ўжо змрок. Было ціха, толькі лесавы шум угары то расплываўся хвалямі, то заціхаў. Мінныя выбухі, што чуваць былі паўгадзіны назад, цяпер сціхлі, але недзе ўдалечы дробным рассыпістым рэхам пракацілася кулямётная чарга. Зблізку ў вяршалінах пракрумкала невядома чым патрывожаная варона.

Хлопец, аднак, прыцяў у сабе зачаткі трывогі — усё ж на тую хаду не яго была воля, капітана трэба было весці далей — і, страціўшы ахвоту да гаворкі, моўчкі пайшоў уперад. Лес быў не дужа густы, хмызняк пад елкамі ўжо добра пацерабіла восень, у вільготным паветры стаяў гаркавата-смалісты пах ігліцы. Хутка ім трапіўся пністы расцяроб з высокай да калень папараццю і ссохлым паламаным маліннікам, у якіх зусім гублялася тоненькая нітачка проваду. Каб не збіцца з кірунку, хлопец раз — пораз браў яе ў руку і шкандыбаў так, прыслухоўваючыся да лесавых гукаў і далёкай страляніны. Провад казытаў далонь, часам на ім набягалі аголеныя драцяныя вузлы, яны балюча калолі далонь. Турок тады кідаў провад і стараўся толькі бачыць яго. У двух месцах на лініі трапіліся парожнія шпулькі — пакінутыя да часу сувязістамі, шпулькі ляжалі ў траве. На адной Турок згледзеў фанерную бірку з прозвішчам «Трахімчук» і прыпамятаў рабога сувязіста, забітага пад вёскай Лычы. Ад таго хлопцу стала крыху ніякавата — чалавека ўжо з месяц няма, а на шпульцы ўсё ягоная бірка, нібы і дагэтуль яе гаспадар — нябожчык Трахімчук.

Але елкі спакваля пачалі расступацца, стала крыху святлей, навокал усё болей трапляла алешніку. Капітан па — ранейшаму адставаў, і Турок, як ні намагаўся ісці павольней, усё адрываўся ад яго. Вакол былі глухмень і бязлюддзе.

Пасля пачалася нейкая забалаць, Турковыя башмакі шасталі ў апалым альховым лісці, пад якім чвякала макрэдзь. Капітану ісці стала яшчэ горш, ён усё болей ашчадна ставіў сваю параненую нагу і ўсё марудней кульгікаў за хлопцам. Тым часам змяркалася, провад у траве ўжо цяжка было згледзець, і Турок зноў узяў яго ў жменю. Неба касмылявілася, насела на самыя верхавіны дрэў, раз — пораз налятаў халодны вецер, устрывожана шамацеў хмызняком і напаўняў лес непрытульнасцю ды прадчуваннем ночы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x