Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чычыкаў велікадушна разлічыўся з краўцом і, застаўшыся адзін, пачаў разглядаць сябе на волі ў люстэрка, як актор з эстэтычным пачуццём і соп ашоге [ 117 117 З любоўю (італ.). ]. Выявілася, што ўсё неяк было яшчэ лепш, чым раней; шчочкі цікавей, падбародак больш прывабны, белыя каўнерыкі давалі тон шчацэ, атласны сіні гальштук даваў тон каўнерыкам, новамодныя зборкі манішкі давалі тон гальштуку, багатая аксамітная [камізэлька] давала [тон] манішцы, а фрак наварынскага дыму з полымем, ззяючы, як шоўк, даваў тон усяму. Павярнуўся направа — добра! Павярнуўся налева — яшчэ лепш! Перагіб такі, як у камергера або ў такога пана, які так і чэша па-французску, які, нават і раззлаваўшыся, вылаяцца не адважыцца на рускай мове, а распячэ французскім дыялектам: далікатнасць такая! Ён паспрабаваў, схіліўшы галаву крыху набок, прыняць позу, як быццам адрасуючыся да дамы сярэдніх год і апошняй асвечанасці: атрымлівалася, проста, карціна. Мастак, бяры кісць і пішы! Ад здавальнення ён зрабіў тут-жа лёгкі падскок, накшталт антраша. Уздрыгнуў камод і пляснулася на зямлю пляшка з адэкалонам; але гэта не зрабіла ніякай перашкоды. Ён назваў, як і належала, дурную пляшку дурніцай і падумаў: «Да каго цяпер перш за ўсё з’явіцца? Лепш за ўсё...» Як раптам, у пярэдняй — штосьці кшталтам нейкага бразгання ботаў са шпорамі, і жандар у поўным узбраенні, як [быццам] у яго асобе было цэлае войска: «Загадана зараз-жа з’явіцца да генерал-губернатара!» Чычыкаў так і абамлеў. Перад ім тырчала страшыдла з вусамі, конскі хвост на галаве, цераз плячо перавязь, цераз другое перавязь, велізарнейшы палаш прывешаны да боку. Яму здалося, што пры другім баку вісела і стрэльба, і чорт ведае што: цэлае войска у адным толькі! Ён пачаў быў супярэчыць, [страшыдла] груба загаварыла: «Загадана зараз!» Праз дзверы ў пярэднюю ён убачыў, што там мільгала і другое страшыдла; зірнуў у акенца — і экіпаж. Што тут рабіць? Так, як быў у фраку наварынскага полымя з дымам, павінен быў сесці і, дрыжучы ўсім целам, накіравацца да генерал-губернатара, і жандар з ім.

У пярэдняй не далі нават і апомніцца яму. «Ідзіце! вас князь ужо чакае», сказаў дзяжурны чыноўнік. Перад ім, як у тумане, мільгнула пярэдняя з кур’ерамі, якія прымалі пакеты, потым зал, праз які ён прайшоў, думаючы толькі: «Вось як схопяць, ды без суда, без усяго, проста ў Сібір!» Сэрца яго забілася з такой сілай, з якой не б’ецца нават у самага раўнівага каханка. Нарэшце расчыніліся фатальныя дзверы: паўстаў кабінет з партфелямі, шафамі і кнігамі, і князь, гнеўны, як сам гнеў.

«Пагубіцель, пагубіцель!» сказаў Чычыкаў: «ён мяне зарэжа, як воўк ягнё».

«Я злітаваўся над вамі, я дазволіў вам застацца ў горадзе, тады як вам належала-б у астрог; а вы заплямілі сябе зноў самым ганебным махлярствам, якім калі-небудзь запляміў сябе чалавек!» Вусны князя дрыжэлі ад гневу.

«Якім-жа, ваша сіяцельства, такім ганебным учынкам і махлярствам?» спытаў Чычыкаў, дрыжучы ўсім целам.

«Жанчына», прамовіў князь, падступаючы крыху бліжэй і гледзячы проста ў вочы Чычыкаву: «жанчына, якая падпісвала пад вашу дыктоўку завяшчанне, схоплена і стане з вамі на вочную стаўку».

У Чычыкава пацямнела ў вачах.

«Ваша сіяцельства! Скажу ўсю ісціну справы. Я вінаваты; сапраўды, вінаваты; але не так вінаваты: мяне абмовілі ворагі».

«Вас не можа ніхто абмовіць, бо ў вас агіднасці ў некалькі разоў больш, чым можа [выдумаць] апошні манюка. Вы праз усё жыццё, я думаю, не рабілі неганебнай справы. Кожная капейка, набытая вамі, набыта самым несумленным чынам, ёсць крадзеж і самая ганебная справа, за якую пуга і Сібір! Не, цяпер годзе! З гэтай-жа хвіліны будзеш заведзены ў астрог і там, разам з апошнімі нягоднікамі і разбойнікамі, ты павінен [чакаць] вырашэння свайго лёсу. I гэта літасціва яшчэ, бо горш за іх у некалькі [разоў]: яны ў світцы і кажуху, а ты...» Ён зірнуў на фрак наварынскага полымя з дымам і, узяўшыся за шнурок, пазваніў.

«Ваша сіяцельства», ускрыкнуў Чычыкаў: «злітуйцеся! Вы бацька сям’і. Не мяне пашкадуйце — старая маці!»

«Хлусіш!» ускрыкнуў гнеўна князь. «Ты таксама мяне тады ўпрошваў дзецьмі і сям’ёю, якіх у цябе ніколі не было, цяпер — маці».

«Ваша сіяцельства! я мярзотнік і нягоднік апошні», сказаў Чычыкаў голасам..... «Я сапраўды хлусіў, я не меў ні дзяцей, ні сям’і; але, вось бог сведка, я заўсёды хацеў мець жонку, выканаць абавязак чалавека і грамадзяніна, каб сапраўды потым заслужыць павагу грамадзян і начальства... Але які нешчаслівы збег акалічнасцей! Ваша сіяцельства! крывёй патрэбна было здабываць надзённае існаванне. На кожным кроку прывабы і спакусы... ворагі, і пагубіцелі, і выкрадальнікі. Усё жыццё было — быццам віхор буйны або судна сярод хваль, па волі вятроў. Я — чалавек, ваша сіяцельства!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x