Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Слёзы раптам паліліся ручаямі з вачэй яго. Ён паваліўся ў ногі князю, так, як быў: у фраку наварынскага полымя з дымам, у аксамітнай камізэльцы з атласным гальштукам, цудоўна пашытых штанах і з зачоскай на галаве, ад якой веяў салодкі подых адменнага адэкалона, і ўдарыўся ілбом.

«Ідзі прэч ад мяне! Паклікаць, каб яго ўзялі, салдат!» сказаў князь увайшоўшым.

«Ваша сіяцельства!» крычаў [Чычыкаў] і ахапіў абодвума рукамі бот князя.

Пачуццё агіды прабегла па ўсіх жылах князя.

«Ідзіце прэч, кажу вам!» сказаў ён, намагаючыся вырваць сваю нагу з абдымкаў Чычыкава.

«Ваша сіяцельства! не сыйду з месца, пакуль не атрымаю літасці», гаварыў [Чычыкаў], не выпускаючы бот князя і праехаўшыся, разам з нагой, па падлозе з фракам наварынскага полымя з дымам.

«Ідзіце, кажу вам!» гаварыў ён з тым невытлумачальным пачуццём агіды, якое адчувае чалавек, бачачы найпачварнейшую казюльку, якую нехапае духу раздушыць нагой. Ён страсянуў так, што Чычыкаў адчуў удар ботам у нос, у губы і акруглены падбародак, але не выпусціў бота і яшчэ мацней трымаў яго ў сваіх абдымках. Два дужыя жандары насілу адцягнулі яго і, узяўшы пад рукі, павялі праз усе пакоі. Ён быў бледны, прыгнечаны, у тым непрытомна-страшным стане, у якім бывае чалавек, што бачыць перад сабою чорную, неадхільную смерць, гэтае страшыдла, варожае натуры нашай...

У самых дзвярах на лесніцу насустрач — Муразаў. Промень надзеі раптам мільгануў. У адзін момант, з сілай надзвычайнай, вырваўся ён з рук абодвух жандараў і кінуўся ў ногі здзіўленаму старому.

«Бацюхна, Павел Іванавіч! Што з вамі?»

«Ратуйце! вядуць у астрог, на смерць...» Жандары схапілі яго і павялі, не далі нават і пачуць.

Вільготная, сырая камора, з пахам ботаў і ануч гарнізонных салдат, нефарбаваны стол, два кепскія крэслы, з жалезнымі кратамі акно, старая печ, праз шчыліны якой толькі дыміла, а цяпла не было, — жытло, дзе змешчаны быў наш [герой], які пачынаў ужо каштаваць асалоду жыцця і прыцягваў увагу суайчыннікаў у тонкім новым фраку наварынскага полымя і дыму. Не дазволілі нават яму зрабіць захады, узяць з сабой неабходныя рэчы, узяць шкатулку, дзе былі грошы, магчыма, дастатковыя... Паперы, крэпасці на мёртвых — усё было цяпер у чыноўнікаў. Ён паваліўся на зямлю, і безнадзейны смутак плоцеядным чарвяком абвіўся вакол яго сэрца, з узрастаючай хуткасцю пачаў тачыць ён гэтае сэрца, нічым не абароненае. Яшчэ дзень такі, дзень такога смутку, і не было-б Чычыкава зусім на свеце. Але і пра Чычыкава дбала чыясьці ўсевыратоўчая рука. Праз гадзіну дзверы астрога адчыніліся: увайшоў стары Муразаў.

Калі-б змучанаму пякучай прагай, укрытаму прахам і пылам дарогі, знясіленаму, зморанаму падарожніку ўліў хто ў засохлае горла струмень крынічнай вады, — ён не так-бы ёю асвяжыўся, не так ажывіўся, як ажывіўся бедны [Чычыкаў].

«Збавіцель мой!» сказаў Чычыкаў, раптам схапіўшыся з падлогі, на якую кінуўся ў разрываючым яго смутку, раптам яго руку хутка пацалаваў і прыціснуў да грудзей. «Няхай узнагародзіць вас бог за тое, што наведалі няшчаснага!»

Ён заліўся слязьмі.

Стары глядзеў на яго сумна-хваравітым позіркам і толькі гаварыў: «Ах, Павел Іванавіч! Павел Іванавіч, што вы зрабілі!»

«Што-ж рабіць! Загубіла праклятая! Не ведаў меры; не ўмеў у час спыніцца. Шайтан пракляты спакусіў, вывеў за межы розуму і разважлівасці чалавечай. Парушыў, парушыў! Але толькі як-жа можна так зрабіць? Двараніна, двараніна, без суда, без следства, кінуць у астрог! Двараніна, Афанасій Васільевіч! Ды як-жа не даць часу зайсці да сябе, спарадкаваць рэчы? Бо там-жа ў мяне ўсё засталося цяпер без догляду. Шкатулка, Афанасій Васільевіч, шкатулка, там-жа ўся мая маёмасць. Потам набыў, крывёй, гадамі працы, нястачы... Шкатулка, Афанасій Васільевіч! Бо ўсё-ж украдуць, разнясуць! Ох, божа!»

I, не маючы сілы ўтрымаць парыванне смутку, што зноў падступіў да сэрца, ён гучна зарыдаў голасам, які прабіўся праз муры астрожных сцен і глуха адгукнуўся ў воддалі, сарваў з сябе атласны гальштук і, схапіўшыся рукой каля каўняра, разарваў на сабе фрак наварынскага полымя з дымам.

«Ах, Павел Іванавіч! як вас асляпіла гэтая маёмасць! Праз яе вы не бачылі страшнага свайго становішча».

«Дабрадзей, ратуйце, ратуйце!» закрычаў з адчаем бедны Павел Іванавіч, паваліўшыся яму ў ногі. «Князь вас любіць, для вас усё зробіць».

«Не, Павел Іванавіч, не магу, як-бы ні хацеў, як-бы ні жадаў. Вы трапілі пад няўмольны закон, а не пад уладу якога-небудзь чалавека».

«Спакусіў, шэльма шайтан, кат роду чалавечага!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x