Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі шырокавядомыя творы класіка рускай літаратуры — аповесці «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната» і апавяданне «Гаспадар і парабак».

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён спыніўся і некалькі разоў запар азваўся сваімі гукамі. Хацеў пачаць гаварыць, але засоп носам і зноў спыніўся.

— Яны ігралі Крэйцараву санату Бетховена. Ці ведаеце вы першае прэста? Ведаеце?! — выгукнуў ён.— У!.. Страшэнная рэч гэтая саната. Менавіта гэтая частка. I наогул страшная рэч музыка. Што гэта такое? Я не разумею. Што такое музыка? Што яна робіць? I навошта яна робіць тое, што яна робіць? Кажуць, музыка ўзвышае душу,— лухта, няпраўда! Яна дзейнічае, страшэнна дзейнічае, я кажу пра сябе, але зусім не ўзвышае душы. Яна ні ўзвышае, ні прыніжае душы, а толькі развярэджвае. Як вам сказаць? Музыка прымушае мяне забываць пра сябе, пра маё сапраўднае становішча, яна пераносіць мяне ў нейкае іншае, не сваё становішча: мне пад уплывам музыкі здаецца, што я адчуваю тое, чаго я, уласна, не адчуваю, што я разумею тое, чаго не разумею, што магу тое, чаго не магу. Я тлумачу гэта тым, што музыка дзейнічае, як пазяханне, як смех: мне спаць не хочацца, але я пазяхаю, пазіраючы на таго, хто пазяхае, смяяцца няма з чаго, але я смяюся, чуючы таго, хто смяецца.

Яна, музыка, адразу, непасрэдна пераносіць мяне ў той душэўны стан, у якім знаходзіўся той, хто пісаў музыку. Я зліваюся з ім душою і разам з ім пераношуся з аднаго стану ў другі, але навошта я гэта раблю, я не ведаю. Бо той, хто пісаў хоць бы Крэйцараву санату,— Бетховен, ён жа ведаў, чаго ён знаходзіўся ў такім стане,— гэты стан прывёў яго да пэўных учынкаў, і таму для яго гэты стан меў сэнс, а для мяне ніякага. I таму музыка толькі развярэджвае, не канчае. Ну, марш ваяўнічы сыграюць, салдаты пройдуць пад марш, і музыка дайшла; сыгралі танцавальную музыку, я патанцаваў, музыка дайшла; ну, праспявалі месу, я прычасціўся, таксама музыка дайшла, а то толькі злосць, а таго, што трэба рабіць у гэтае злосці,— няма. I таму музыка гэтак страшна, гэтак жахліва часам дзейнічае. У Кітаі музыка дзяржаўная справа. I гэта так і павінна быць. Хіба можна дапусціць, каб кожны, хто захоча, гіпнатызаваў бы адзін аднаго ці многіх і пасля б рабіў з імі што захацеў. I галоўнае, каб гэтым гіпнатызёрам быў першы ж амаральны чалавек.

А то страшны сродак у руках каго папала. Напрыклад, хоць бы гэту Крэйцараву санату, першае прэста. Хіба можна іграць у гасцінай сярод дэкальтаваных дам гэтае прэста? Сыграць і потым папляскаць, а потым есці марожанае і гаварыць пра апошнюю плётку. Гэтыя рэчы можна іграць толькі пры пэўных, важных, значных абставінах, і тады, калі трэба ажыццявіць пэўныя, адпаведныя гэтай музыцы важныя справы. Сыграць і зрабіць тое, на што настроіла гэтая музыка. А тое не адпаведнае ні месцу, ні часу ўзбуджэнне энергіі, пачуцця, якое ніяк не выяўляецца, не можа не дзейнічаць згубна. На мяне ва ўсякім разе рэч гэтая падзейнічала жахліва; мне як быццам адкрыліся зусім новыя, здавалася мне, пачуцці, новыя магчымасці, пра якія я не ведаў да гэтае пары. Ды вось як, зусім не так, як я раней думаў і жыў, а вось як, нібы гаварылася мне ў душы. Што гэта было тое новае, пра што я дазнаўся, я не мог даць сабе адказу, але ўсведамленне гэтага новага стану было вельмі радаснае.

Усё тыя ж людзі, у тым ліку і жонка і ён, уяўляліся зусім у іншым святле.

Пасля гэтага прэста яны даігралі цудоўнае, але звычайнае, не новае andante з пошлымі варыяцыямі і зусім слабы фінал. Потым яшчэ ігралі па просьбе гасцей то элегію Эрнста, то яшчэ розныя рэчы. Усё гэта было добра, але ўсё гэта не зрабіла на мяне і 0,01 таго ўражання, якое зрабіла першае. Усё гэта адбывалася ўжо на фоне таго ўражання, якое пакінула першае. Мне было лёгка, весела ўвесь вечар. Жонку ж я ніколі не бачыў такой, якой яна была ў той вечар. Гэтыя бліскучыя вочы, гэтая строгасць, значнасць выразу, пакуль яна іграла і гэтая растаянасць, якаясьці кволая, убогая і шчаслівая ўсмешка пасля таго, як яны скончылі. Я ўсё гэта бачыў, але не прыпісваў гэтаму ніякага іншага значэння, апрача таго, што яна адчувала тое ж, што і я, што і ёй, як і мне, адкрыліся, нібы прыгадаліся новыя нявыпрабаваныя пачуцці. Вечар скончыўся добра, і ўсе раз’ехаліся.

Трухачэўскі, які ведаў, што я павінен быў праз два дні ехаць на з’езд, пры развітанні сказаў, што ён спадзяецца ў свой другі прыезд паўтарыць радасць сённяшняга вечара. З гэтага я мог зрабіць заключэнне, што ён не лічыў магчымым бываць у мяне без мяне, і гэта было мне прыемна. Выходзіла, што паколькі я не вярнуся да ягонага ад’езду, то мы з ім больш не ўбачымся.

Я ўпершыню са шчыраю радасцю паціснуў яму руку і падзякаваў яму за прыемны вечар. Ён таксама зусім развітаўся з жонкаю. I іх развітанне здалося мне самым натуральным і прыстойным. Усё было цудоўна. Мы абое з жонкаю былі вельмі здаволены вечарам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x