Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі шырокавядомыя творы класіка рускай літаратуры — аповесці «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната» і апавяданне «Гаспадар і парабак».

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты зрабіўся зусім немажлівы,— пачала яна.— Гэта такі характар, з якім анёл не ўжывецца,— і, як заўсёды, стараючыся ўкалоць мяне як мага больш балюча, яна нагадала мне мой учынак з сястрою (гэта быў выпадак з сястрою, калі я выйшаў з сябе і нагаварыў сястры сваёй грубасці; яна ведала, што гэта мучыць мяне, і ў гэтае месца ўкалола мяне).— Пасля гэтага ты мяне ўжо нічым не здзівіш,— сказала яна.

«Так, абразіць, унізіць, абняславіць і мяне ж пакінуць вінаватым»,— сказаў я сабе, і раптам мяне ахапіла такая страшэнная злосць на яе, якое я ніколі яшчэ не зазнаваў.

Мне ўпершыню захацелася фізічна выявіць гэтую злосць. Я падхапіўся і рушыў да яе; але ў той момант, як я падхапіўся, я памятаю, што я ўразумеў сваю злосць і спытаў у сябе, ці добра аддацца гэтаму пачуццю, і адразу ж адказаў сабе, што гэта добра, што гэта напалохае яе, і адразу ж, замест таго, каб працівіцца гэтае злосці, я яшчэ стаў распаляць яе ў сабе і радавацца таму, што яна ўсё больш і больш распаляецца.

— Ідзі, ці я цябе заб’ю! — закрычаў я, падышоў да яе і схапіў яе за руку. Я свядома ўзмацняў інтанацыі злосці свайго голасу, калі казаў гэта. I, мусіць, я быў страшны, таму што яна так спалохалася, што нават не мела сілы пайсці, а толькі гаварыла:

— Вася, што, што з табой?

— Ідзі адсюль! — зароў я яшчэ гучней.— Толькі ты можаш давесці мяне да шаленства. Я не адказваю за сябе!

Я даў ход свайму шаленству і ўпіваўся ім, і мне хацелася яшчэ што-небудзь зрабіць незвычайнае, каб выявіць найвышэйшую ступень майго шаленства. Мне страшэнна хацелася біць, забіць яе, але я ведаў, што гэтага нельга, і таму, каб усё ж такі даць ход свайму шаленству, схапіў са стала прэспап’е і яшчэ раз крыкнуў: «Ідзі адсюль!» — і кінуў яго вобземлю міма яе. Я вельмі добра цэліў міма. Тады яна пайшла з пакоя, але затрымалася ў дзвярах. I тут жа, пакуль яшчэ яна бачыла (я зрабіў гэта для таго, каб яна бачыла), я пачаў хапаць са стала рэчы, падсвечнікі, чарніліцу, кідаць вобземлю іх і крычаць:

— Ідзі! прэч адсюль! Я не адказваю за сябе!

Яна пайшла — і я адразу ж перастаў.

Праз гадзіну да мяне прыйшла нянька і сказала, што ў жонкі істэрыка. Я прыйшоў; яна рыдала, смяялася, нічога не магла гаварыць і ўздрыгвала ўсім целам. Яна не прыкідвалася, а сапраўды была хворая.

Пад раніцу яна супакоілася, і мы памірыліся пад уплывам таго пачуцця, якое мы называлі каханнем.

Раніцаю, калі пасля прымірэння я прызнаўся ёй, што раўнаваў яе да Трухачэўскага, яна зусім не збянтэжылася і самым шчырым чынам засмяялася. Гэткаю дзіўнаю нават ёй здалося, як яна казала, магчымасць захаплення гэтым чалавекам.

— Хіба да такога чалавека магчыма ў прыстойнае жанчыны што-небудзь, апрача радасці, якую яна атрымлівае ад музыкі? Калі хочаш, я гатова ніколі больш не бачыць яго. Нават у нядзелю, хаця і запрошаны ўсе. Напішы яму, што я нездаровая, і ўсяму канец. Адно брыдка, што хто-небудзь можа падумаць, галоўнае ён сам, што ён небяспечны. А я вельмі гордая, каб дазволіць думаць гэтак.

I яна не хлусіла, яна верыла ў тое, што гаварыла; яна спадзявалася словамі гэтымі выклікаць у сабе агіду да яго і абараніць ёю сябе ад яго, але ёй не ўдалося гэта. Усё было накіравана супраць яе, асабліва гэта праклятая музыка. Так ўсё і скончылася, і ў нядзелю сабраліся госці, і яны зноў ігралі.

XXIII

— Я думаю, лішне казаць, што я быў вельмі ганарысты: калі не быць ганарыстым у звычайным нашым жыцці, дык няма чым жыць. Ну, і ў нядзелю я ахвотна ўзяўся за наладжванне абеду і вечара з музыкаю. Я сам накупляў усяго для абеду і запрасіў гасцей.

К шасці гадзінам сабраліся госці, і ён з’явіўся ў фраку з брыльянтавымі запінкамі дрэннага густу. Ён паводзіў сябе бесцырымонна, на ўсё адказваў спехам з усмешачкаю згоды і разумення, ведаеце, з тым асаблівым выразам, што ўсё, што вы зробіце або скажаце, ёсць тое самае, чаго ён чакаў. Усё, што было ў ім непрыстойнага, усё гэта я прыкмячаў цяпер з асабліваю радасцю, таму што гэта ўсё павінна было супакоіць мяне і паказваць, што ён стаяў для маёй жонкі на такой нізкай ступені, да якой, як яна і казала, яна не магла апусціцца. Я цяпер ужо не дазваляў сабе раўнаваць. Па-першае, я перапакутаваў ужо гэтай мукаю, і мне трэба было адпачыць; па-другое, я хацеў верыць жончыным словам і верыў ім. Аднак, нягледзячы на тое, што я не раўнаваў, я ўсё-такі быў ненатуральны з ім і з ёю і ў часе абеду і першую палову вечара, пакуль не пачалася музыка. Я ўсё яшчэ сачыў за рухамі і позіркамі іх абодвух.

Абед быў як абед, нудны, няшчыры. Даволі рана пачалася музыка. Ах, як я памятаю ўсе падрабязнасці гэтага вечара; памятаю, як ён прынёс скрыпку, адчыніў вечка, зняў вышытую яму дамай покрыўку, дастаў і стаў ладзіць. Памятаю, як жонка села з няшчыра-абыякавым выглядам, пад якім я бачыў, што яна хавала вялікую нерашучасць — нерашучасць пераважна перад сваім уменнем,— з няшчырым выглядам села за раяль, і пачаліся звычайныя lа на фартэпіяна, пічыката скрыпкі, устаноўка нот. Памятаю таксама, як яны зірнулі адно на аднаго, паглядзелі на гасцей і потым сказалі нешта адно аднаму, і пачалося. Яна ўзяла першы акорд. У яго зрабіўся сур’ёзны, строгі, сімпатычны твар, і, прыслухоўваючыся да сваіх гукаў, ён асцярожнымі пальцамі таргануў па струнах і адказаў раялю. I пачалося...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x