Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі шырокавядомыя творы класіка рускай літаратуры — аповесці «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната» і апавяданне «Гаспадар і парабак».

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

XXIV

— Праз два дні я паехаў у павет, у самым добрым, спакойным настроі развітаўшыся з жонкаю. У павеце заўжды была процьма спраў і зусім незвычайнае жыццё, свой маленькі свет. Два дні я па дзесяць гадзін праводзіў у канцылярыі. На другі дзень мне ў канцылярыю прынеслі ліст ад жонкі. Я адразу ж прачытаў яго. Яна пісала пра дзяцей, пра дзядзьку, пра няньку, пра пакупкі і між іншым, як пра рэч самую звычайную, пра тое, што Трухачэўскі заходзіў, прынёс абяцаныя ноты і абяцаў іграць яшчэ, але што яна адмовілася. Я не памятаў, каб ён абяцаў прынесці ноты: мне здавалася, што ён тады развітаўся зусім, і таму гэта непрыемна ўразіла мяне. Але спраў было столькі, што некалі было падумаць, і я толькі ўвечары, вярнуўшыся на кватэру, перачытаў ліст. Апрача таго, што Трухачэўскі без мяне быў яшчэ раз, увесь тон ліста здаўся мне нацягнутым. Шалёны звер рэўнасці зарыкаў у сваёй будцы і хацеў выскачыць, але я баяўся гэтага звера і зачыніў яго хутчэй. «Якое агіднае пачуццё гэта рэўнасць! — сказаў я сабе.— Што можа быць больш натуральнае за тое, што яна піша?»

I я лёг у пасцель і стаў думаць пра справы, якія мяне чакалі заўтра. Мне заўжды доўга не спалося ў часе гэтых з’ездаў, на новым месцы, але тут я заснуў вельмі хутка. I як гэта бывае, ведаеце, раптам штуршок электрычны і прачынаешся. Гэтак я прачнуўся, і прачнуўся з думкаю пра яе, пра маё плоцевае каханне да яе, і пра Трухачэўскага, і пра тое, што між ёю і ім усё скончана. Жудасць і злосць сціснулі маё сэрца. Але я стаў прыводзіць сябе да розуму. «Што за глупства,— казаў я сабе,— няма ніякіх падстаў, нічога няма і не было. I як я магу гэтак прыніжаць яе і сябе, дапускаючы такія жахі. Штосьці накшталт наёмнага скрыпача, якога ведаюць як нікчэмнага чалавечка, і раптам жанчына шаноўная, паважаная маці сямейства, мая жонка! Што за глупства!» — уяўлялася мне з аднаго боку. «Як жа гэтаму не быць?» — уяўлялася мне з другога. Як жа магло не быць таго самага простага і зразумелага, у імя чаго я ажаніўся з ёю, таго самага, у імя чаго я з ёю жыў, чаго аднаго ў ёй трэба было і мне і чаго таму трэба было і іншым і гэтаму музыканту. Ён чалавек нежанаты, здаровы (памятаю, як ён хрумстаў храстком у катлетцы і прагна абхватваў чырвонымі губамі шклянку з віном), сыты, гладкі і не толькі без правілаў, але, відаць, з правіламі аб тым, як карыстацца тымі ўцехамі, якія даюцца яму. I між імі сувязь музыкі, самага вытанчанага юру пачуццяў. Што можа стрымаць яго? Нішто. Наадварот, усё прыцягвае яго. Яна? Ды хто яна? Яна таямніца, як была, так і асталася. Ведаю яе толькі як жывёліну. А жывёліну нішто не можа, не павінна стрымаць.

Толькі цяпер я прыгадаў іх твары ў той вечар, калі яны пасля Крэйцаравай санаты сыгралі нейкую страсную рэч, не памятаю каго, нейкую да пахабства пажадлівую п’есу. «Як я мог паехаць? — казаў я сабе, прыгадваючы іх твары.— Хіба не зразумела было, што між імі ўсё адбылося ў гэты вечар? I хіба не відаць было, што ўжо ў гэты вечар між імі не толькі не было ніякае перашкоды, але што яны абое, галоўнае яна, перажывалі некаторы сорам пасля таго, што адбылося з імі?» Памятаю, як яна квола, жаласна і шчасліва ўсміхалася, выціраючы пот з расчырванелага твару, калі я падышоў да фартэпіяна. Яны ўжо тады пазбягалі глядзець адно на аднаго, і толькі за вячэраю, калі ён наліваў ёй вады, яны паглядзелі адно на аднаго і ледзь прыкметна ўсміхнуліся. Я з жахам прыгадаў цяпер гэты перахоплены мною іх позірк з ледзь улоўнай усмешкай. «Так, усё скончана»,— казаў мне адзін голас, і адразу ж другі голас казаў зусім іншае. «Гэта штосьці найшло на цябе, гэтага не можа быць»,— казаў гэты другі голас. Мне стала жудасна ляжаць у цемры, я запаліў запалку, і мне неяк страшна зрабілася ў гэтым маленькім пакойчыку з жоўтымі шпалерамі. Я закурыў папяроску і, як заўсёды бывае, калі круцішся ў адным і тым жа коле невырашальных супярэчнасцей,— курыш, і я курыў адну папяроску за адной, для таго каб затуманіць сябе і не бачыць супярэчнасцей.

Я не заснуў праз усю ноч, і а пятай гадзіне, вырашыўшы, што не магу аставацца болей у гэтым напружанні і зараз жа паеду, я ўстаў, разбудзіў вартаўніка, які мне слугаваў, і паслаў яго па коней. У пасяджэнне я паслаў запіску аб тым, што я па экстранае справе выкліканы ў Маскву; таму прашу, каб мяне замяніў член. А восьмай гадзіне я сеў у тарантас і паехаў.

XXV

Зайшоў кандуктар, убачыўшы, што свечка наша дагарэла, патушыў яе, не ўстаўляючы новай. На вуліцы пачынала днець. Познышаў маўчаў, цяжка ўздыхаючы ўвесь час, пакуль у вагоне быў кандуктар. Ён працягваў свой расказ, толькі калі выйшаў кандуктар і ў напаўцёмным вагоне пачулася рыпенне шыбаў і раўнамерны, пад стук колаў, храп прыказчыка. У ранішнім цьмяным святле мне зусім не відаць яго было.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x