Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі шырокавядомыя творы класіка рускай літаратуры — аповесці «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната» і апавяданне «Гаспадар і парабак».

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увечары ён прыехаў са скрыпкаю, і яны ігралі. Аднак ігра доўга не ладзілася, не было тых нот, якія ім патрэбны былі, а тыя, што былі, жонка не магла іграць без падрыхтоўкі. Я дужа любіў музыку і спачуваў іх ігры, папраўляў яму пюпітр, гартаў старонкі. I тое-сёе яны сыгралі, нейкія песні без слоў і санату Моцарта. Ён іграў цудоўна, у яго было ў вышэйшае ступені тое, што называецца тонам. Апрача таго, тонкі шляхетны густ, зусім не ўласцівы ягонаму характару.

Ён іграў, вядома, значна лепш за жонку і памагаў ёй і разам з тым пачціва хваліў яе ігру. Ён паводзіў сябе вельмі прыстойна. Здавалася, што жонка была захоплена адной толькі музыкай, трымалася яна вельмі проста і натуральна. А вось я, хоць і прыкідваўся, што зацікаўлены музыкаю, увесь вечар не пераставаў пакутаваць ад рэўнасці.

З першае ж хвіліны як ён сустрэўся вачмі з жонкаю, я бачыў, што звер, які сядзеў у іх абаіх, апрача ўсіх умоўнасцей становішча і асяроддзя, спытаў: «Можна?» — і адказаў: «О так, вядома». Я бачыў, што ён ніяк не чакаў сустрэць у маёй жонцы, у маскоўскай даме, такую прывабную жанчыну, і быў дужа рады гэтаму. Таму што сумненняў у тым, што яна згодна, у яго не было ніякіх. Усё пытанне было ў тым, каб толькі не перашкодзіў агідны муж. Каб я быў чысты, я не разумеў бы гэтага, але я, як і большасць, думаў гэтак жа пра жанчын, пакуль не быў жанаты, і таму чытаў у ягонае душы як па пісаным. Пакутаваў я асабліва праз тое, што я бачыў несумненна, што да мяне ў яе не было іншага пачуцця, апрача пастаяннага раздражнення, якое толькі зрэдку перабівалася прывычнай пажадлівасцю, а што гэты чалавек, і па сваёй знешняй элегантнасці і навізне і, галоўнае, па несумненна вялікім таленце да музыкі, па збліжэнні, якое ўзнікала пры сумеснае ігры, па ўплыве, які аказвала музыка на ўражлівыя натуры, асабліва скрыпка, што гэты чалавек павінен быў не тое што спадзявацца, а несумненна без усякага вагання павінен быў перамагчы, змяць, скруціць яе, звіць з яе вяроўку, зрабіць з яе ўсё, што захоча. Я гэтага не мог не бачыць, і я пакутаваў жахліва. Аднак, нягледзячы на гэта ці, магчыма, у выніку гэтага, нейкая сіла супраць мае волі прымушала мяне быць асабліва не толькі пачцівым, а і ласкавым з ім. Ці то для жонкі, ці то для яго я гэта рабіў, каб паказаць, што я не баюся яго, ці то для сябе, каб ашукаць самога сябе,— не ведаю, толькі я не мог з першых жа зносін маіх з ім быць шчырым. Я павінен быў, для таго каб не паддацца жаданню адразу ж забіць яго, лашчыць яго. Я паіў яго за вячэраю дарагім віном, захапляўся ягонаю ігрою, з асаблівай ласкавай усмешкай гаварыў з ім і запрасіў яго ў наступную нядзелю абедаць і яшчэ іграць з жонкаю. Я сказаў, што запрашу таго-сяго з маіх знаёмых, аматараў музыкі, паслухаць яго. Ды гэтак і скончылася.

I Познышаў ад моцнага хвалявання павярнуўся і азваўся сваім незвычайным гукам.

— Дзіўная справа, як дзейнічала на мяне прысутнасць гэтага чалавека,— пачаў ён зноў, мусіць, робячы намаганне, каб выглядаць спакойным.— Вяртаюся з выстаўкі дадому на другі ці трэці дзень пасля гэтага, заходжу ў пярэдні пакой і раптам адчуваю, штосьці цяжкае, нібыта камень, навальваецца мне на сэрца, і не магу сказаць сабе, што гэта. Гэтае нешта было тое, што, праходзячы праз пярэдні пакой, я заўважыў нешта такое, што нагадвала яго. Толькі ў кабінеце я ўцяміў, што гэта было, і вярнуўся ў пярэдні пакой, каб праверыць сябе. Так, я не памыліўся: гэта быў ягоны шынель. Ведаеце, модны шынель. (Усё, што яго тычылася, хоць я і не разумеў сутнасці сваіх учынкаў, я прыкмячаў з незвычайнай уважлівасцю.) Пытаюся,— гэтак і ёсць, ён тут. Праходжу не праз гасціную, а праз класны пакой, у залу. Ліза, дачка, сядзіць за кніжкаю, і нянька з маленькай ля стала круціць нейкай накрыўкай. Дзверы ў залу прычынены, і чую адтуль раўнамернае arpeggio і голас яго і яе. Прыслухоўваюся, але не магу разабраць. Мусіць, гукі на фартэпіяна знарок для таго, каб заглушыць іх словы, магчыма, пацалункі. Бог ты мой! што тут сталася са мной! Як успомню толькі пра таго звера, які жыў тады ў маёй душы, жах бярэ. Сэрца раптам сціснулася, спынілася, а потым загрукала, як малатком. Галоўнае пачуццё, як і заўжды, ва ўсякай злосці, было — жаль да сябе. «Пры дзецях, пры няньцы!» — думаў я. Відаць, я быў страшны, таму што і Ліза глядзела на мяне дзіўнымі вачыма. «Што ж мне рабіць? — спытаў я ў сябе.— Зайсці? Я не магу, я бог ведае што зраблю». Аднак не магу і пайсці. Нянька пазірае на мяне гэтак, нібыта яна разумее маё становішча. «Але нельга не зайсці»,— сказаў я сабе і хутка адчыніў дзверы. Ён сядзеў за фартэпіяна, рабіў гэтыя arpeggio сваімі выгнутымі дагары вялікімі белымі пальцамі. Яна стаяла ў кутку раяля над разгорнутымі нотамі. Яна першая ўбачыла ці пачула і паглядзела на мяне. Ці то яна спалохалася і прыкінулася, што не спалохалася, ці то сапраўды не спалохалася, але яна не ўздрыгнула, не зварухнулася, а толькі пачырванела, і то пазней.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x