Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі шырокавядомыя творы класіка рускай літаратуры — аповесці «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната» і апавяданне «Гаспадар і парабак».

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён паехаў. Усё было, як ён і чакаў; усё было гэтак, як заўсёды робіцца. I чаканне, і важнасць напускная, дакторская, яму знаёмая, тая самая, якую ён ведаў у сябе ў судзе, і пастукванне, і выслухванне, і пытанні, якія ўжо наперад патрабавалі пэўных і, відаць, непатрэбных адказаў, і важны выгляд, які казаў, што вы, маўляў, толькі пападзіцеся да нас, а мы ўжо ўсё зробім,— мы ведаем, як усё зрабіць, усё на адзін манер для любога, якога хочаце, чалавека. Усё было дакладна гэтак жа, як у судзе. Як ён у судзе рабіў выгляд перад падсуднымі, дакладна гэтак жа рабіў перад ім выгляд і славуты доктар.

Доктар казаў: і гэта і гэта сведчыць аб тым, што ў вас у сярэдзіне тое і тое; аднак калі гэта не пацвердзіцца па даследаваннях таго і таго, дык у вас, трэба думаць, тое, тады... і г. д. Для Івана Ільіча мела значэнне толькі адно пытанне: небяспечнае яго становішча ці не? Аднак доктар ігнараваў гэта недарэчнае пытанне. З пункту гледжання доктара, пытанне гэта было пустое і не падлягала абмеркаванню; існавала толькі ўзважванне магчымасцей — блукаючай ныркі, хранічнага катару і хваробы сляпой кішкі. Не стаяла пытанне пра жыццё Івана Ільіча, а была спрэчка паміж блукаючай ныркай і сляпой кішкой. I спрэчку гэту на вачах у Івана Ільіча доктар вырашыў бліскучым чынам у карысць сляпой кішкі, зрабіўшы агаворку аб тым, што даследаванне мачы можа даць новыя доказы і што тады справа будзе перагледжана. Усё гэта было дакладна тое ж самае, што рабіў тысячу разоў сам Іван Ільіч над падсуднымі гэткім бліскучым манерам. Гэтак жа бліскуча зрабіў сваё рэзюме доктар і з урачыстым выглядам, весела нават, зірнуў паўзверх акуляраў на падсуднага. З рэзюме доктара Іван Ільіч зрабіў заключэнне, што справы кепскія, а яму, доктару, ды, бадай, і ўсім усё роўна, а ў яго справы кепскія. I гэтае заключэнне хваравіта ўразіла Івана Ільіча, яно выклікала ў ім пачуццё вялікага жалю да сябе і вялікае злосці да гэтага доктара, які праявіў абыякавасць ў такім важным пытанні.

Але ён нічога не сказаў, устаў, паклаў грошы на стол і, уздыхнуўшы, сказаў:

— Мы, хворыя, відаць, часта робім вам недарэчныя пытанні,— сказаў ён.— Наогул, гэта небяспечная хвароба ці не?..

Доктар строга зірнуў на яго адным вокам праз акуляры, нібыта сказаў: падсудны, калі вы не будзеце трымаць сябе ў межах пытанняў, якія я перад вамі стаўлю, я буду вымушаны зрабіць распараджэнне, каб вас выдалілі з залы пасяджэнняў.

— Я ўжо сказаў вам тое, што лічыў патрэбным і зручным,— сказаў доктар.— Далейшае пакажа даследаванне.— I доктар пакланіўся.

Іван Ільіч павольна выйшаў, маркотна сеў у сані і паехаў дадому. Усю дарогу ён не перастаючы перабіраў усё, што гаварыў доктар, намагаючыся ўсе гэтыя заблытаныя, незразумелыя навуковыя словы перакласці на простую мову і прачытаць у іх адказ на пытанне: кепска — ці дужа кепска мне, ці яшчэ нічога? I яму здавалася, што сэнс усяго сказанага доктарам быў той, што дужа кепска. Івану Ільічу здалося, што на вуліцах усё журботна. Рамізнікі былі журботныя, дамы журботныя, прахожыя, крамы журботныя. Боль жа гэты, глухі, ныючы боль, які ні на хвіліну не пераставаў, здавалася, у сувязі з незразумелымі прамовамі доктара набываў іншае, больш сур’ёзнае значэнне. Іван Ільіч з новым цяжкім пачуццём цяпер прыслухоўваўся да яго.

Ён прыехаў дадому і стаў расказваць жонцы. Жонка выслухала, але ў сярэдзіне ягонага расказа зайшла дачка ў капялюшыку: яна збіралася з маці ехаць. Яна нехаця прысела паслухаць гэтую нуду, але доўга не вытрымала, і маці не даслухала.

— Ну, я вельмі рада,— сказала жонка,— дык цяпер ты, глядзі ж, прымай акуратна лекі. Дай рэцэпт, я пашлю Гарасіма ў аптэку.— I яна пайшла апранацца.

Ён не пераводзіў духу, пакуль яна была ў пакоі, і цяжка ўздыхнуў, калі яна выйшла.

— Ну што ж,— сказаў ён.— Магчыма, і на самай справе нічога яшчэ...

Ён стаў прымаць лекі, выконваць прадпісанні доктара, якія змяніліся з выпадку даследавання мачы. Але тут якраз так здарылася, што ў гэтым даследаванні і ў тым, што павінна было адбыцца потым, атрымалася нейкая блытаніна. Да самога доктара нельга было дабрацца, а выходзіла, што рабілася не тое, што казаў яму доктар. Ці ён забыўся, ці схлусіў, ці ўтойваў ад яго штосьці.

Аднак Іван Ільіч усё ж дакладна стаў выконваць прадпісанні і ў гэтым знайшоў суцяшэнне на першы час.

Галоўным заняткам Івана Ільіча з часу наведвання доктара стала дакладнае выкананне прадпісанняў доктара адносна гігіены і прыёму лекаў і прыслухоўванне да свайго болю, да работы свайго арганізма. Галоўную ўвагу Івана Ільіча сталі цяпер займаць людскія хваробы і людское здароўе. Калі пры ім гаварылі пра хворых, пра нябожчыкаў, пра тых, хто ачуньваў, асабліва пра такую хваробу, якая нагадвала ягоную, ён стараўся схаваць сваё хваляванне, прыслухоўваўся, распытваў і ўсё параўноўваў са сваёй хваробай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x