Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі шырокавядомыя творы класіка рускай літаратуры — аповесці «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната» і апавяданне «Гаспадар і парабак».

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён стаў мацаць бок,— навобмацак не баліць. «Так, я не адчуваю, сапраўды, ужо значна лепш». Ён патушыў свечку і лёг на бок... Сляпая кішка папраўляецца, рассмоктваецца. Раптам ён адчуў знаёмы стары, глухі, ныючы боль, упарты, ціхі, сур’ёзны. У роце тое ж знаёмае паскудства. Засмактала пад сэрцам, затуманілася ў галаве. «Бог ты мой, бог ты мой! — вымавіў ён.— Зноў, зноў, і ніколі не перастане». I раптам яму ўсё ўявілася зусім з іншага боку. «Сляпая кішка! Нырка,— сказаў ён сабе.— Не ў сляпой кішцы, не ў нырцы справа, а ў жыцці і... у смерці. Так, жыццё было і вось адыходзіць, адыходзіць, і я не магу ўтрымаць яго. Так. Навошта ашукваць сябе? Хіба не зразумела ўсім, апроч мяне, што я паміраю, і пытанне толькі ў ліку тыдняў, дзён — зараз, магчыма. Было святло, а цяпер морак. Быў я тут, а цяпер туды! Куды?» На яго павеяла холадам, дыханне спынілася. Ён чуў толькі ўдары сэрца.

«Мяне не будзе, дык што тады будзе? Нічога не будзе. Дык дзе я тады буду, калі мяне не будзе? Няўжо смерць? Не, не хачу». Ён падхапіўся, хацеў быў запаліць свечку, памацаў дрыготкімі рукамі, упусціў свечку з падсвечнікам на падлогу і зноў упаў назад, на падушку. «Навошта? Усё роўна,— казаў ён сабе, расплюшчанымі вачмі пазіраючы ў цемру.— Смерць. Так, смерць. I яны ніхто не ведаюць і не хочуць ведаць, і не жадаюць. Яны іграюць. (Ён чуў далёкі, з-за дзвярэй, голас ірытурнелі.) Ім усё роўна, а яны таксама памруць. Дурні. Мне раней, а ім потым; і ім тое ж будзе. А яны радуюцца. Мярзотнікі!» Злосць душыла яго. I яму зрабілася страшэнна цяжка. Не можа ж быць, каб усе заўсёды былі асуджаны на гэты жах. Ён устаў.

«Штосьці не так; трэба супакоіцца, трэба абдумаць усё спачатку». I вось ён пачаў абдумваць. «Так, пачатак хваробы. Стукнуўся бокам, і ўсё гэткі ж я быў, і сёння і заўтра; крышку ныла, потым болей, потым дактары, потым маркота, нуда, зноў дактары; а я ўсё ішоў бліжэй, бліжэй да прадоння. Сілы меней. Бліжэй, бліжэй. I вось я знясілеў, у маіх вачах святла няма. I смерць, а я думаю пра кішку. Думаю пра тое, каб паправіць кішку, а гэта смерць. Няўжо смерць?» Зноў яго апанаваў жах, ён задыхаўся, нахіліўся, стаў шукаць запалкі, націснуў локцем на тумбачку. Яна замінала яму і рабіла балюча, ён узлаваўся на яе, націснуў са злосці мацней і перакуліў тумбачку. Задыхаючыся, ён упаў на спіну і з хвіліны на хвіліну чакаў смерці.

Госці ад'язджалі ў гэты час. Праскоўя Федараўна праводзіла іх. Яна пачула падзенне і зайшла.

— Ты чаго?

— Нічога. Упусціў выпадкова.

Яна выйшла, прынесла свечку. Ён ляжаў, цяжка і часта дыхаючы, нібы чалавек, які прабег вярсту, і нерухомымі вачыма пазіраў на яе.

— Ты чаго, Jean?

— Нічо...га. У...пу...сціў. «Навошта гаварыць. Яна не зразумее»,— думаў ён.

Яна і сапраўды не зразумела. Яна падняла, запаліла яму свечку і адразу пайшла: ёй трэба было праводзіць госцю.

Калі яна вярнулася, ён гэтак жа ляжаў дагары, пазіраючы ў столь.

— Што з табою, горш?

— Так.

Яна паківала галавою, пасядзела.

— Ведаеш, Jean, я думаю, ці не запрасіць да цябе Лешчаціцкага.

Гэта значыць славутага доктара запрасіць і не пашкадаваць грошай. Ён з’едліва ўсміхнуўся і сказаў: «Не». Яна пасядзела, падышла і пацалавала яго ў лоб.

Ён ненавідзеў яе ўсімі сіламі душы ў той час, як яна цалавала яго, і ледзьве стрымліваўся, каб не адштурхнуць яе.

— Бывай. Бог дасць, заснеш.

— Так.

VI

Іван Ільіч бачыў, што ён памірае, і ўвесь час быў у роспачы.

У глыбіні душы Іван Ільіч ведаў, што ён памірае, аднак ён не толькі не прывык да гэтага, але проста не разумеў, ніяк не мог зразумець гэтага.

Той прыклад сілагізма, які ён ведаў з логікі Кізеветэра: Кай — чалавек, людзі смяротны, таму Кай смяротны, здаваўся яму ўсё жыццё правільным толькі ў адносінах да Кая, але ніяк не да яго. То быў Кай — чалавек, наогул чалавек, і гэта было зусім справядліва; аднак ён быў не Кай і не наогул чалавек, а ён заўжды быў зусім, зусім асабліваю істотаю, не падобнаю да іншых; ён быў Ваня з мама, з тата, з Міцем і Валодзем, з цацкамі, фурманам, з нянькаю, потым з Каценькаю, з усімі радасцямі, нягодамі, захапленнямі маленства, юнацтва, маладосці. Хіба для Кая быў той пах скуранога ў палоскі мячыка, які гэтак любіў Ваня! Хіба Кай цалаваў гэтак матчыну руку і хіба для Кая гэтак шамацеў шоўк складак матчынай сукенкі? Хіба ён бунтаваў за піражкі ў Правазнаўстве? Хіба Кай гэтак быў закаханы? Хіба Кай мог гэтак весці пасяджэнне?

Кай і сапраўды смяротны, і яму трэба паміраць, але мне, Ваню, Івану Ільічу, з усімі маімі пачуццямі, думкамі,— мне гэта другая справа. I не можа быць, каб мне трэба было паміраць. Гэта было б вельмі жахліва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x