Array Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Упершыню на беларускай мове выдаюцца ў перакладзе з арыгіналаў сусветна вядомыя творы антычных аўтараў.
Аповесць Лонга — «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» у гісторыі літаратуры прынята называць «букалічным раманам» або «раманам-ідыліяй». Галоўная лінія апавядання — развіццё любоўных перажыванняў, якія зараджаюцца ў абодвух герояў яшчэ амаль у дзіцячым узросце.
Раман Апулея — «Метамарфозы, ці Залаты асёл» спалучае акультызм эпохі з усходняй фантастыкай. Змест рамана — разнастайныя прыгоды асла, у якога ў доме чараўніцы быў звернуты герой рамана Люцый. Самая яркая частка гэтага рамана — вялікая навэла — казка пра каханне Амура і Псіхеі, — пра тое, як сам бог кахання Амур закахаўся ў смяротную прыгажуню Псіхею.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

6.Сказаўшы гэта, ён узвіўся, як малады салоўка, на кусты мірту і, перебіраючыся з галінкі на галінку, дабраўся праз лісце на вяршыню. Я заўважыў крыльцы ў яго за плячыма і між крыллем і плячыма невялікі лук і стрэлы і больш не ўбачыў ні іх, ні яго самога.

«Калі я нездарма дажыў да сівых валасоў і мой розум не здзяцінеў ад старасці, то вы, дзеткі, прысвечаны Эрасу і Эрас дбае пра вас».

7.З вялікаю асалодаю, нібы казку, а не праўдзівае апавяданне, слухалі яны гэта і спыталіся ў яго, што ж такое Эрас, хлопчык ці птушка, і ў чым яго сіла. І Філет на гэта сказаў: «Эрас, дзеткі, бог малады, прыгожы, крылаты; таму яго цешыць маладосць, таму за красою ганяецца і душы ўскрыляе. А сіла яго такая, якой і Дзеўс не мае. Ён пануе над стыхіямі, пануе над зоркамі, пануе над такімі, як сам, багамі; такой улады вы не маеце над сваімі козамі і авечкамі. Усе кветкі — работа Эраса; гэтыя расліны — яго стварэнне. З яго волі рэкі цякуць, вятры дзьмуць. Бачыў я быка, распаленага жадобаю, як аваднём уджалены, роў ён; бачыў і казла, поўнага імпэту да казы, за ёю ўсюды ён бегаў следам. І сам я быў малады і кахаў Амарыліс; і мне яда не была ў галаве, і я піць не піў і сон забыў. Душа мая балела, сэрца білася, цела трымцела; то я крычаў, нібы мяне білі, то я маўчаў, нібы мяне ўжо забілі, то я ў рэкі кідаўся, нібы мяне агнём палілі; я клікаў Пана на дапамогу, ён жа і сам быў у Пітыс закаханы; я праслаўляў Эхо, бо яна за мною імя Амарыліс паўтарала; я свае сірынгі разбіў, бо яны хоць кароў чаруюць, але Амарыліс не вабяць. І няма ад Эраса аніякіх лекаў — ні ў ядзенні, ні ў піценні, ні ў замоваў гаварэнні, — хіба толькі пацалункі, ды абдымкі, ды голымі адно з адным ляжаць».

8.Пасля гэтых павучанняў Філет пакідае іх, абдораны некалькімі сырамі і казляняткам, у якога пракінуліся ўжо рожкі. Астаўшыся на адзіноце і пачуўшы ўпершыню тады імя Эраса, яны адчулі ў душы нястрымнае каханне, і, вярнуўшыся ўночы ў свае падвор'і, пачалі яны параўноўваць тое, што пачулі, з тым, што самі адчулі: «Закаханыя пакутуюць, і мы таксама. Яны ні на што не зважаюць, і мы даўно таксама. Яны не спяць, і нам цяпер так цярпець даводзіцца. Ім здаецца, што іх паліць агнём, і ў нас агонь палае. Яны хацелі б заўсёды адно аднаго бачыць, і мы таксама молім, каб хутчэй вярнуўся дзень. Мабыць, гэта каханне, і мы кахаем адно аднаго, не ведаючы, ці гэта каханне і ці кахаюць мяне. Бо чаму ж мы тады пакутуем, чаму шукаем адно аднаго? Філет усю праўду сказаў. Гэты хлопчык у садзе прысніўся некалі нашым бацькам і наказаў, каб мы пасвілі статкі. А як яго злавіць? Ён малы і ўцячэ. А як ад яго ўцячы? Ён мае крылле і схопіць. У німфаў нам трэба шукаць заступніцтва і дапамогі. Але і Філету, калі ён закахаўся ў Амарыліс, Пан не дапамог. Дык, значыць, нам патрэбна звярнуцца да лекаў, якім ён вучыў нас, — пацалункі, і абдымкі, і голымі класціся на зямлі. Хоць ужо і холадна, але выцерпім, цярпеў жа і Філет».

9.Такою навукаю была для абаіх гэтая ноч. І калі на другі дзень, выгнаўшы статкі на пашу, яны ўбачылі адно аднаго, то пацалаваліся, чаго ніколі раней не рабілі, і абняліся, абвіўшы адно аднаго рукамі; а на трэція лекі — раздзеўшыся легчы — было заадважна не толькі для дзяўчыны, але і для маладога казапаса.

І зноў прыйшла ноч без сну з думкамі пра тое, што зрабілі, і з папрокамі за тое, што ўпусцілі. «Цалаваліся мы, а карысці ніякай; абдымаліся мы, а, бадай што, не лепш. І вось легчы разам — адзіныя лекі ад кахання; паспрабуйма і іх; пэўна ў гэтым будзе нешта мацнейшае за пацалунак».

10.Пры такіх думках, як гэта бывае, сніліся ім і каханне, і пацалункі, і абдымкі; і што яны ўдзень не рабілі, тое рабілі ўночы: голыя ляжалі адно каля аднаго. І яшчэ больш натхнёныя падымаліся яны з надыходам дня і са свістам гналі свае статкі, спяшаючыся да пацалункаў: і, убачыўшы адно аднаго, беглі, усміхаючыся, насустрач. І, вядома, былі пацалункі, а тады і абдымкі, толькі з трэцімі лекамі яны марудзілі, ні Дафніс не адважваўся сказаць, ні Хлоя не рашалася пачаць, але выпадак і гэта зрабіў.

11.Седзячы адно пры адным каля дубовага пня, ужываючы слодыч пацалункаў, яны прагна аддаваліся раскошы. Абвівалі адно аднаго рукамі, мацней прыціскаючыся вуснамі да вуснаў. І калі Дафніс у такім абдымку больш парывіста прыцягнуў да сябе сваю Хлою, яна падалася на бок, і ён схіляецца ўслед за ёю, не хочучы згубіць яе пацалунка. І пазнаўшы ў гэтым тое, што бачылі ў сне, яны доўгі час пакоіліся доле, нібы звязаныя. Але не ведаючы, што рабіць далей, і ўважаючы гэта за вяршыню раскошы кахання, дарэмна правёўшы большую частку дня ў абдымках, яна рассталіся і пагналі назад свае статкі, злуючыся на ноч. Можа, з часам яны і зрабілі б што трэба, калі б вось які рэзрух не ахапіў усе тыя мясціны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x