• Пожаловаться

Array Лонг: Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Лонг: Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-340-00568-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Классическая проза / Античная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Array Лонг Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Упершыню на беларускай мове выдаюцца ў перакладзе з арыгіналаў сусветна вядомыя творы антычных аўтараў. Аповесць Лонга — «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» у гісторыі літаратуры прынята называць «букалічным раманам» або «раманам-ідыліяй». Галоўная лінія апавядання — развіццё любоўных перажыванняў, якія зараджаюцца ў абодвух герояў яшчэ амаль у дзіцячым узросце. Раман Апулея — «Метамарфозы, ці Залаты асёл» спалучае акультызм эпохі з усходняй фантастыкай. Змест рамана — разнастайныя прыгоды асла, у якога ў доме чараўніцы быў звернуты герой рамана Люцый. Самая яркая частка гэтага рамана — вялікая навэла — казка пра каханне Амура і Псіхеі, — пра тое, як сам бог кахання Амур закахаўся ў смяротную прыгажуню Псіхею.

Array Лонг: другие книги автора


Кто написал Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кніга другая

1.Восень была ўжо ў самай красе, надыходзіў збор вінаграду, і ў палях усё было ў рабоце; хто рыхтаваў націсі, хто чысціў бочкі, хто кашы плёў. Той рупіўся аб маленькіх сярпах, каб зразаць вінаградныя гронкі, а той — пра камень, каб выціскаць з гронак сок, а яшчэ іншы — пра сухія галінкі, ачышчаныя ад кары, каб уночы запаліць іх і пры святле несці дадому вінаграднае сусла.

Не зважаючы на сваіх коз і авечак, Дафніс і Хлоя памагалі пры рабоце. Ён прыносіў гронкі ў кашах і, ссыпаючы ў націсі, таптаў і разліваў віно ў бочкі, а яна гатавала ўсім яду, налівала ім піць леташняга віна, зрэзвала з невысокіх лоз гронкі. Бо на Лесбасе ўвесь вінаград невысокі, не цягнецца ўгару, не лезе на дрэва, лозы сцелюцца і паўзуць, як плюшч; нават дзіця, якое толькі што з пялёнак выбавіла рукі, магло б дацягнуцца да гронак.

2.Як водзіцца на свяце Дыяніса і нараджэння віна, жанчыны, што былі запрошаны з навакольных вёсак дапамагчы сабраць вінаград, кідалі вокам на Дафніса і хвалілі яго, кажучы, што красою ён падобны да Дыяніса. А адна адважнейшая нават так пацалавала, што ён успыхнуў, і Хлою гэта засмуціла. Мужчыны, што рабілі пры націсях, кідалі Хлоі не адно жартоўнае слоўца, і скакалі, звар'яцеўшы, нібы сатыры перад вакханкаю, і запэўнівалі, што хацелі б зрабіцца авечкамі, абы толькі іх пасвіла такая пастушка; і на гэты раз яна радавалася, а ён сумаваў. І абаім хацелася, каб як мага хучэй скончыўся збор вінаграду і яны змаглі зноў вярнуцца ў свае звычайныя мясціны і замест буйных выкрыкаў пачуць сірынгу ды бляянне авечак. І калі праз некалькі дзён вінаград быў сабраны, і сусла было ў бочках, і не было патрэбы ў мностве рук, яны зноў пагналі ў поле свае чароды; поўныя радасці, яны пакланіліся німфам, прынёсшы ім у ахвяру гронкі на лозах, — з зажынак. Яны і раней ніколі не праходзілі безуважна паўз іх, а заўсёды, выганяючы на пашу, ушаноўвалі іх, і, з пашы вяртаючыся, пакланяліся ім, і заўсёды што-небудзь прыносілі: ці кветку, ці плод, ці зялёную галінку, ці вылівалі ў ахвяру малака. Затое пазней багіні адплочвалі ім; тады ж абое, як кажуць, нібы спушчаныя з прывязі сабачкі, скакалі, ігралі на сірынзе, спявалі, барукаліся з казламі, баранамі.

3.Калі яны так весяліліся, да іх падышоў стары, апрануты ў казліную шкуру, абуты ў хадакі, на ім вісела пастушыная торба, ды і тая старая. Ён прысеў да іх і так сказаў: «Я, дзеткі, стары Філет, шмат спяваў тут німфам, шмат разоў Пану там іграў на сірынзе і толькі ігрою пасвіў вялікі статак. А прыйшоў да вас, каб тое, што бачыў я, расказаць, тое, што чуў я, перадаць вам. Я садок сваімі рукамі заклаў, даглядаю і цяпер, калі ўжо з-за старасці перастаў пасвіць; што кожная пара года прыносіць, тое я і маю там: увесну ружы і лілеі, гіяцынты і фіялкі дваякага роду; улетку мак і дзікія грушы і яблыкі ўсялякіх гатункаў; цяпер вінаград і фігі, гранаты і зялёныя мірты. Уранку ў гэтым садку збіраюцца чароды птушак — адны яды пашукаць, другія — каб паспяваць; густы, цяністы ён, тры крыніцы яго арашаюць; калі б хто агароджу прыняў, то мог бы падумаць, што бачыць гай.

4.Калі я сёння апоўдні зайшоў, убачыў пад гранатавымі і міртавымі кустамі хлопчыка з міртавымі ягадамі і гранатамі ў руках, белага, як малако, русявага, як агонь, бліскучага, як бы ён толькі што выкупаўся. Быў ён голы, адзін і гарэзаваў, зрываючы, што яму спадабалася, як быццам гэта быў яго сад. Я і кінуўся да яго злавіць, баючыся, каб ён, сваволячы, не паламаў міртаў і гранатаў; але ён спрытна і лёгка выслізнуў ад мяне, то ўцякаючы ў кусты ружаў, то хаваючыся ў макі, як маладзенькая курапатка. Я не раз зазнаваў клопату, даганяючы казлянят-сысункоў, не раз знемагаў, ганяючыся за маладымі цяляткамі; але гэтае стварэнне было надзвычай выкрутлівае і няўлоўнае. Стаміўся я, бо ўжо стары, абапёрся на кій, заадно сочачы, каб ён не ўцёк, і спытаўся ў яго, ад якіх ён суседзяў і як ён надумаўся пустошыць чужы сад. Але ён мне нічога не адказаў, а, падышоўшы бліжэй, усміхнуўся вельмі пяшчотна і пачаў кідаць у мяне міртавымі ягадамі, і, сам не ведаю як, заваражыў ён мяне, што больш я не мог гневацца. Тады я папрасіў яго, каб даўся мне ў рукі і больш не баяўся, і пакляўся я міртамі, што зноў дазволю яму заўсёды і садавіну браць, і кветкі рваць, калі ад яго хоць адзін пацалунак мне прыпадзе.

5.Тады ён вельмі звонка рассмяяўся, і голас яго быў такі, якога не мае ні ластаўка, ні салоўка, ні лебедзь, калі ён такі стары, як я ... «Мне, Філет, не цяжка цябе пацалаваць, бо я больш хачу цалавацца, чым ты зрабіцца маладым. Але паглядзі, ці пад твой узрост такі падарунак. Твая ж старасць не стрымае цябе, каб не гнацца за мною пасля аднаго пацалунка. Але не злавіць мяне ні ястрабу, ні арлу, ні якой іншай шпарчэйшай за іх птушцы. Я не хлопчык, нават калі і здаюся хлопчыкам, я старэйшы, чым Кронас і чым увесь час. Я ведаў цябе, калі ты яшчэ дзецюком пасвіў там на паплавах шырока расцягнуты статак, і я быў пры табе, як ты каля тых дубоў іграў на сірынзе, калі быў закаханы ў Амарыліс. Але ты не бачыў мяне, хоць я стаяў вельмі блізка ля дзяўчыны. Гэта я яе табе даў, і ты ўжо маеш сыноў — добрых валапасаў і земляробаў. Цяпер я пасу Дафніса і Хлою,і калі я з самага ранку звяду іх, тады іду ў твой сад, і радуюся кветкам і кустам, і мыюся вось у гэтых крыніцах. Таму такія прыгожыя кветкі і кусты, бо іх пояць воды, у якіх я купаюся. Паглядзі ж, ці хоць адзін куст у цябе зламаны, ці які плод сарваны, ці корань кветкі якой растаптаны, ці якая крыніца закаламучаная. І цешся, што сярод людзей ты адзіны ў старасці ўбачыў гэтае дзіця».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.