Array Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Упершыню на беларускай мове выдаюцца ў перакладзе з арыгіналаў сусветна вядомыя творы антычных аўтараў.
Аповесць Лонга — «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» у гісторыі літаратуры прынята называць «букалічным раманам» або «раманам-ідыліяй». Галоўная лінія апавядання — развіццё любоўных перажыванняў, якія зараджаюцца ў абодвух герояў яшчэ амаль у дзіцячым узросце.
Раман Апулея — «Метамарфозы, ці Залаты асёл» спалучае акультызм эпохі з усходняй фантастыкай. Змест рамана — разнастайныя прыгоды асла, у якога ў доме чараўніцы быў звернуты герой рамана Люцый. Самая яркая частка гэтага рамана — вялікая навэла — казка пра каханне Амура і Псіхеі, — пра тое, як сам бог кахання Амур закахаўся ў смяротную прыгажуню Псіхею.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

10. Як толькi сцямнела, мы пачалi сачыць за яго дзвярамi. Здымаць з крукоў, выбiваць цi ламаць iх было нам нязручна, бо былi яны моцныя i грукат мог бы пабудзiць усiх суседзяў. Дык наш правадыр, незабыўны Ламах, разлiчваючы на свой спрыт, асцярожна прасоўвае руку ў адтулiну, у якую ўкладаюць ключ, i намагаецца адцягнуць засаўку. А той Хрызерас, сама нягодны з двухногiх, не спаў i чуў усё, што рабiлася. Моўчкi, нячутнымi крокамi падкраўся ён i, нечакана нанёсшы ўдар, вялiкiм цвiком прыбiў руку нашага важака да дзвярэй. I так, пакiнуўшы яго, быццам укрыжаванага, вылез на дах хацiны i пачаў крычаць не сваiм голасам, што раптоўны пажар ахапiў яго дом, клiкаць на дапамогу, называючы кожнага суседа па iмю. Тут кожны, напалоханы блiзкай бядой, бяжыць на ратунак.

11. Апынуўшыся перад выбарам або ўсiм загiнуць, або пакiнуць сябра, мы з яго згоды выкарыстоўваем незвычайны, вымушаны сродак: ударам па звязках, дзе перадплечча злучаецца з плячом, адсякаем руку нашаму камандзiру i, заткнуўшы рану жмутам ануч, каб кроплi крывi не выдалi нашых слядоў, пакiдаем абрубак, а Ламаха цягнем за сабой. Пакуль навокал трывала замяшанне, а мы былi ў страху ад шуму i навiслай небяспекi, гэты слаўны моцнай воляй муж, разумеючы, што бегчы з намi не зможа i заставацца яму немагчыма, настойлiва пераконвае нас, сардэчна просiць, заклiнаючы правай рукой Марса, вернасцю нашаму саюзу вызвалiць яго ад пакут i палону. "Як можа жыць прыстойны разбойнiк, — казаў ён, — без рукi, якая забiвае i рабуе?" Ён лiчыў бы сябе шчаслiвым, калi б загiнуў ад рукi таварыша. Не здолеўшы ўгаварыць нiкога з нас на добраахвотнае бацьказабойства, выняў здаровай рукой свой меч, доўга яго цалаваў, а пасля моцным ударам убiў яго ўсярэдзiну сваiх грудзей. Тады мы, шануючы памяць нашага велiкадушнага камандзiра, ахуталi старанна яго цела палатняным плашчом i апусцiлi ў мора. Цяпер наш Ламах спачывае, пахаваны стыхiяй. Такая была яго смерць, вартая яго доблеснага жыцця.

12. А Алцiм не мог, нягледзячы на сваю вынаходлiвасць, даць рады волi злога лёсу. Узламаўшы дзверы ў нейкую хацiну, ён залез на другi паверх у спальню да соннай старой i замест таго, каб яе адразу прыкончыць, пачаў выкiдаць нам праз шырокае акно яе манаткi — адну рэч за другой, а мы iх падбiралi. Выкiнуўшы рэчы, ён захацеў забраць i пасцель, на якой ляжала старая. Вытрасшы яе з ложка i выцягнуўшы з-пад яе прасцiрадлы, наважыўся адправiць iх тым самым шляхам, але тая нягоднiца, павалiўшыся яму ў ногi, пачала ўпрошваць: "Навошта ты, сынок, аддаеш маё беднае рыззё, тыя няшчасныя анучы, суседзям багацеям, на двор якiх выходзiць гэта акно?"

Ашуканы хiтрай i прытворнай мовай, Алцiм паверыў сказанаму i, баючыся, каб сапраўды праз памылку рэчы не трапiлi ў чужыя рукi, нахiлiўся праз акно паглядзець, якiя там жывуць суседзi. Калi ён так пiльна ўглядаўся, не падазраючы бяды, гэта старая, хоць i калека, хуткiм i нечаканым штуршком яго, перавешанага ў акне i занятага разгляданнем двара, спiхнула ўнiз галавой. Мала таго, што вышыня была вялiкая, ён звалiўся на вялiкi камень, што там ляжаў, i паламаў сабе скабы. Выплёўваючы на грудзi кроў, расказаў ён нам, што здарылася, а пасля, нядоўга памучыўшыся, развiтаўся з жыццём. За першым прыйшлося рабiць другое пахаванне — мы адправiлi яго следам за Ламахам.

13. Асiрацелыя ад дзвюх няўдач i баючыся далей шукаць шчасця ў Фiвах, мы накiравалiся ў суседнi горад Платэю. Там мы пачулi шмат пра нейкага Дэмыхара, якi рыхтаваўся наладзiць бой гладыятараў. Гэта быў чалавек знакамiтага роду, вельмi багаты i надзвычай шчодры, ён стараўся зрабiць, каб народная забава адпавядала па сваёй пышнасцi яго багаццю. Не ў кожнага знойдзецца столькi здольнасцi i красамоўства, каб адпаведнымi выразамi апiсаць розныя бакi складанай падрыхтоўкi да свята. Вось слаўныя сваёй сiлай гладыятары, вось спрактыкаваныя паляўнiчыя, а там асуджаныя на смерць злачынцы, падрыхтаваныя на адкорм дзiкiх звяроў. Апроч таго, узвышаюцца на палях машыны i вежы, пабудаваныя з дошак накшталт рухомага гмаху, упрыгожаныя яскравымi малюнкамi выдатныя сховiшчы для ўдзельнiкаў запланаванага палявання. А яшчэ ж такое мноства, такая разнастайнасць звяроў! Ён спецыяльна паклапацiўся прывезцi здалёк гэтыя хадзячыя пародзiстыя пахавальнi для асуджаных злачынцаў. Але найбольш з гэтага рыхтавання здзiўляла незвычайная колькасць вялiзных мядзведзяў, якiх ён здабываў, не шкадуючы затрат, дзе толькi мог. Не лiчачы тых, што былi злоўлены падчас яго паляванняў, не лiчачы тых, якiх ён купляў за вялiкiя грошы, яшчэ i сябры абдароўвалi яго медзвядзямi розных масцяў, а ён усiх iх добра кармiў, трацячы на гэта вялiкiя сродкi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x