Эдгар По - Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест Забойства на вуліцы Морг — Эдгар Алан По
Адна гадзіна — Дэшыэл Хэмет
Ключ да загадкі раскіданых рубінаў — Эрл Стэнлі Гарднер
Крылаты рэвальвер — Рэкс Стаўт
Да міс Люсі прыходзіць каханне — К. Патрык
Дынастаманія — Холі Рот
Гадзіна памяці — Уэйд Мілер
Плата — Стэнлі Элін
Другой пакой — Эдвар Д. Хох
Гальштук Вудра Вільсана — Патрыцыя Хайсміт

Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер чарга карантыша-сышчыка. Клайв агледзеўся, і ў полі яго зроку аказалася сцэна з Вудра Вільсанам, якая дэманстравала падпісанне перамір'я ў 1918 годзе. Васковая фігура сядзела за велізарным сталом, нешта падпісваючы, і было б вельмі лагічна, каб гэтае месца заняў чалавек з амаль рассечанай на дзве паловы галавой. З некаторым намаганнем Клайв вырваў з васковых пальцаў ручку, паклаў яе збоку на стол і занёс фігурку — яна не была цяжкая — у пакой для пераапранання. Васковы Вудра Вільсан застаўся сядзець за сталом з выцягнутымі для пісання рукамі. Клайв сунуў у яго правую руку шарыкавую ручку. Засталося апошняе намаганне. Клайв заўважыў, што яго куртка добра заляпана крывёй і яе трэба неяк змыць. На штанах, аднак, крыві пакуль што не было.

Клайв пацягнуў другога мужчыну ў дыяраму, прысвечаную Вудра Вільсану, прыўзняў яго і падкаціў да стала. Яго ўдалося пасадзіць за стол, але галава звісала над заляпаным зялёнымі плямамі сталом, над чыстымі васковымі аркушамі, а ручка няўстойліва трымалася ў вялай руцэ.

Але справа была зроблена. Клайв адышоў назад і ўсміхнуўся. Потым прыслухаўся. Сеўшы ў крэсла, ён некалькі хвілін адпачываў, бо сэрца хутка калацілася і ён неяк адразу адчуў стому ў кожнай мышцы. Ага, гэты раз у яго былі ключы. Цяпер ён мог усё замкнуць, пайсці дадому і добра адпачыць за ноч, бо трэба ж назаўтра быць у добрай форме, каб уволю пазабавіцца.

Клайв зняў швэдар з мужчынскай фігуры ў дыяраме, што дэманстравала нейкую сцэну ў драўлянай хаціне. Прыйшлося перавярнуць фігуру і сцягваць швэдар праз ногі, бо рукі ніяк не згіналіся, швэдар расцягнуўся ў гарлавіне, але інакш зняць яго было проста немагчыма. Васковая фігура засталася стаяць з аголенымі рукамі і жыватом, перадам кашулі аказаўся шматок тканіны, падобны на дзіцячы нагруднік.

Клайв скруціў у камяк куртку і прайшоўся з ёю па музеі, выціраючы адбіткі пальцаў усюды, дзе, на яго думку, ён мог дакранацца рукамі. Ён патушыў святло, асцярожна прабраўся да чорнага хода, замкнуў дзверы, зачыніў іх на засаўку і ўжо збіраўся кінуць ключы ў паштовую скрынку, але яе каля дзвярэй не аказалася, таму ён пакінуў іх на прыступках. У сплеценай з дроту скрынцы пад смецце ён знайшоў некалькі газет, загарнуў у іх куртку і панёс яе далей, пакуль не знайшоў яшчэ адну скрынку, і схаваў пакунак, уціснуўшы яго паміж цукерачных абгортак, бляшанак з-пад піва і іншага смецця.

— Новы швэдар? — спытала маці ў той вечар.

— Рычы падарыў — на шчасце.

Клайв настолькі стаміўся, што спаў як забіты, не маючы нават моцы пасмяяцца, успомніўшы, як стары сядзіць на ўнітазе ў прыбіральні.

Раніцай наступнага дня Клайв стаяў на другім баку вуліцы насупраць музея, калі якраз перад паловай дзесятай з'явіўся білецёр. Да 9 гадзін 35 хвілін у музей зайшлі толькі чатыры чалавекі, але Клайв больш не мог трываць, ён перайшоў вуліцу і купіў білет. Гэты раз білецёр выконваў таксама ролю кантралёра, звяртаючыся да наведвальнікаў:

— Праходзьце, праходзьце. Нешта сёння ўсе позняцца.

Білецёр зайшоў усярэдзіну, уключыў спачатку адну частку асвятлення, потым пайшоў у другі канец будынка, каб паўключаць падсветку дыярам са шчыта ў калідоры, у канцы якога якраз і быў пакой для пераапранання. І самае смешнае для Клайва, які крочыў услед за ім, было тое, што білецёр не заўважыў нічога незвычайнага, нават не звярнуў увагі на Мілдрэд, якая сядзела ў ванне Марата ў капелюшы і паліто.

Сярод наведвальнікаў былі пакуль што дарослая пара, падлетак гадоў чатырнаццаці ў красоўках, які прыйшоў, відаць, адзін, ды яшчэ мужчына. Яны без усялякіх эмоцый глядзелі на Мілдрэд у ванне, нібыта лічылі гэта нармальным, і Клайв даўно б качаўся, гледзячы на ўсё гэта, у прыпадках смеху, калі б не так шалёна калацілася сэрца і не заціскала дух ад трывожнага чакання. Не выклікаў здзіўлення таксама і мужчына з тварам у сасісках і кіслай капусце. Клайв крыху расчараваўся.

Зайшлі яшчэ двое — мужчына і жанчына.

І вось, нарэшце, перад дыярамай з Вудра Вільсанам адбылася першая рэакцыя. Адна жанчына, прытуліўшыся да мужавага пляча, спытала:

— А што, калі падпісвалі перамір'е, каго-небудзь застрэлілі?

— Не ведаю. Я так не думаю, — няўпэўнена адказаў мужчына.

Смех проста раздзіраў Клайва; ён крутануўся на абцасах, каб хоць неяк стрымацца, яго распірала ад усведамлення таго, што толькі ён ведаў усё пра тое, што здарылася, і ніхто больш. Зразумела, за гэты час сапраўдная кроў набыла ржавы колер. Зялёнае прэс-пап'е было скрозь заляпана крывавымі плямамі, і кроў капала з краю стала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне»

Обсуждение, отзывы о книге «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x