Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх

Здесь есть возможность читать онлайн «Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нядоля Заблоцкіх: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нядоля Заблоцкіх»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры ўвагі аповесці — прыроджанае, псіхалагічнае ў чалавеку. У полі зроку Калюгі — тое, што розніць чалавека ад іншых, выяўляе яго ўнікальнасць. Аўтар не аддзяляе сябе ад аднавяскоўцаў, захоўвае з імі ўнутраную, пупавінную сувязь. Гэтае ўменне празаіка зліцца са сваімі героямі-аднавяскоўцамі ў адзіным быційна-жывым імпульсе прадвызначае феномен мастацкай праўдзівасці ранняй творчасці Лукаша Калюгі.
Пісьменнік пражыў 28 гадоў, але паспеў нямала зрабіць не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для мовы, бо ягоныя творы тояць у сабе цуды стылістыкі.

Нядоля Заблоцкіх — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нядоля Заблоцкіх», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Летня ночка маленька:
Я не выспалася…

Дзе там выспішся ў такую відную вясёлую ноч?!

Таго вечара, работы ў руках і розуму ў галаве не меўшы, можна было ўнурыўшыся вуліцу прайсці ды ўсе да адной іголкі пазбіраць, калі дзе рассыпаны былі. Можна было такую людзям ласку зрабіць, каб босых ног сабе не пакалечылі. Такая была відная, месячная ноч. І каб хто таго разу падрадзіўся іголак шукаць, два цені падняў бы з чвыру на вуліцы проці Змышлевічавага двара.

З самага вечара было ціха, а цяпер павеяў вецер.

І беглі, некуды спяшаліся, чэсаныя аб зялёную шчэтку бору, кужэльныя далёкія хмары, доўгія, валакністыя. А за імі ўслед цягнулася зрэб’е, камякамі накіданае кастравае пачассе. Пад яго цяжкую, цёплую хмару праваліўся і астаўся там, як вокам звесці, халодны месяц. І тады папацёмку:

— А дзе ты бачыў?!

— Ты ж казала: адна… — гаварылася ў Змышлевічавых варотах.

Добра тады месяц свяціў, але заленаваўся пад рэшту і ўсяго такі не высветліў. Папацёмку скрыпнулі вароты ў шляхечым таку… Ды не ў памяць Савосту ні гэныя звяглівыя вароты, ні прасторная на аўсянай, мяккай саломе пасцель, дзе ягоныя маладыя леці не давалі маладому Заблоччыку разгарэння. Толькі відныя, месячныя вечары ды два дні з двара цераз усю нашу нешырокую вуліцу і цяпер недзе носіць Савоста ў сваіх успамінах.

XІІ

Мінуліся тыя месячныя вечары.

— Яшчэ, можа, што здумаем. Яго ўсё шчэ наперадзе, — усім, хто што пра Савосту ні пытаўся, казаў Юстап.

І здумаў. Язукову думку нанава перадумаў ён. Па Клемкавай дарожцы пусціў Заблоцкі свайго сына: не мінуў ён хлюпскае пошты. Там і стрэліся неўспадзеўкі Клемка з Савостам.

— А ты што? На сваім хлебе? — папытаў Філончык.

— На сваім…

— Кажаш, гарадское к чортавай матары?!

Нічога не адказаў, змоўчаў Савоста. А далей-болей, штораз лепей ды нарэшце і зусім добра схаўрусавалі яны.

Кінулі Хлюпск дый з’ехалі ўдваіх недзе ў свет.

Пабываў Савоста на далёкай чужой старане, і абрыдзела там яму ўсё чыста. Па сваім баку, па наскіх людзях ён зажурыўся. Свайго роднага пачаў там шукаць.

І ў тым далёкім павятовым горадзе, дзе ён цяпер апынуўся, разам з сонцам, як некалі ў Баркаўцох, прачнецца Савоста. Выйдзе босы са свае кватэры на мурожны двор. Ціха, яркавата і адзінока тады. Тая самая буйная, краплястая баркаўская раса стаіць на мураве. Ды зараз дзевятая гадзіна, зараз канцылярскі, зліты атрамантам стол.

— От дзе, маці, праўдзівы «курч», — сказаў бы ён цяпер Прузыне Заблоцкай.

Яшчэ адзін надвячорак успамінаў Савоста. Перад Калядамі ў адлігу бывае часам ціха, змрочна на дварэ, як у вымытай перад вялікім святам хаце — прасторнай і пустой здаецца яна: раз ступіш, а тры разы твой стук адгукнецца. У такія надвячоркі ў Баркаўцох скрыпяць вілы ў старой Базылёвай студні, дзе на два грунты ваду бяруць. Алесь Стрэмскі — нізенькі вясёлы чалавек — нясе вязку трушанкі з тока цераз вуліцу. А Савоста памаленьку валачэцца дадому з сяла.

Зажурыліся тыя надвячоркі, адны ў Баркаўцох застаўшыся, ды й яны прыехалі да Савосты ў гэты далёкі павятовы гарадок. Неяк неўспадзеўкі, ідучы са службы, на сваёй вузкай ціхай вуліцы стрэўся з імі Заблоччык. І хоць не чуваць было скрыпу вілаў, не відаць Алеся з вязкаю, але было нешта сваё роднае ў гэтай надвячорнай шарай гадзіне.

Збілі з тропу Савосту росныя раніцы, змрочныя вечары. Туга апанавала яго. Усяму свайму мінуламу ліхі вораг зрабіўся ён. Захацелася Заблоччыку ўсё нанава пачаць. Новым у Баркаўцы з’явіцца чалавекам. Прыгадалася мяккая, падаўкая зямля пад босымі нагамі ў аратага. Нажадаў Савоста расстарацца сабе на цэлы век такое долі.

Заманулася яму, каб як прывініцца: не ціхенька, a з грукам, тэртусам з’явіцца ў Баркаўцы. Так зрабіць, каб да «курчу» ўжо век не было звароту. З самага малку любіў Савоста дзвярыма бразнуць — злосць сваю паказаць. І тугія сабе дзверы, каб далёка чуваць было, дабіраў. Ды яшчэ наперад паглядзіць, каб ганак нізкі быў, возьме крыссе ў рукі, каб не прышчаміць як незнарок, ды не разганяецца лішне, каб носам не зарыць. Ён перш стукне, дасць адвод, што пайшоў, ды стане пад дзвярыма, пастаіць, што пра яго гаварыць будуць, паслухае.

І ў людской памяці, як у паслушнай кнізе, хацелася Савосту свае парадкі навесці: пазногцем тыя мясціны зазначыць, што такія, як яму трэба, а на ўсю рэшту не пашкадаваў бы Заблоччык часу і сеў бы на дзён колькі ды так бы густога атраманту даў, каб ніводнага ўспаміну, ніводнай літары там нельга было разабраць, каб і знаку ад таго, што яму не асталося. Выкасаваў бы Савоста бацькавага парабка, Шамрукову котву, паштовую службу, а пакінуў бы — «летнюю ночку маленьку» ды «вясну-красну».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нядоля Заблоцкіх»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нядоля Заблоцкіх» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нядоля Заблоцкіх»

Обсуждение, отзывы о книге «Нядоля Заблоцкіх» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x