Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх

Здесь есть возможность читать онлайн «Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нядоля Заблоцкіх: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нядоля Заблоцкіх»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры ўвагі аповесці — прыроджанае, псіхалагічнае ў чалавеку. У полі зроку Калюгі — тое, што розніць чалавека ад іншых, выяўляе яго ўнікальнасць. Аўтар не аддзяляе сябе ад аднавяскоўцаў, захоўвае з імі ўнутраную, пупавінную сувязь. Гэтае ўменне празаіка зліцца са сваімі героямі-аднавяскоўцамі ў адзіным быційна-жывым імпульсе прадвызначае феномен мастацкай праўдзівасці ранняй творчасці Лукаша Калюгі.
Пісьменнік пражыў 28 гадоў, але паспеў нямала зрабіць не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для мовы, бо ягоныя творы тояць у сабе цуды стылістыкі.

Нядоля Заблоцкіх — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нядоля Заблоцкіх», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А гэта будзем бачыць, — нічога пэўнага не сказаў Юстап. — У яго яшчэ ўсё наперадзе.

Не любіў Заблоцкі гаворкі пра сына, як пахваліцца не было чым.

— Трэба ісці, — кажа. — У нядзелю пагаворым, як будзе час.

На гэтым і разышліся баркаўскія багатыры. Панёс Заблоцкі жалязняк дадому, а Змышлевіч зайшоў у хату. Там узяў паркаль, што на гэтым тыдні набраў у Хлюпску, ды вярнуўся з ім назад у падпаветку.

Сваім розумам Гіляры на свеце жыве. Ведае ён, што і нашто робіць. Чужое звягі яму не канечне слухаць. Не патрэбна яму ні нядзеля, ні мужыцкія зборні на прызбах. Жыў ён будзе, калі і пра Юстапчыка не дазнаецца. Не надта патрэбен Савостаў акзамент. Ці ён здаў яго, ці не — Гіляру ўсё роўна.

Прынёс Змышлевіч паркаль у падпаветку. Развярцеў, зірнуў — харошы, квяцісты. Памацаваў — моцны, не дзярэцца.

«Гэтакага тавару пашкадаваў бы прымак на труну набраць», — тое думаў Гіляры.

Абабіў ён тым квяцістым, моцным паркалем усярэдзіне дамавіну, папушчаў знадворку брыжы. Не паглядзеў шляхціц на Юстапавы кпіны. Аздобную і даўгавечную змайстраваў сабе хату. Палажыў у галавах маленькую падушачку з мяккага, дробнага, знарок укошанага і высушанага мурожнага сена. Чуваць быў моцны пахучы чабор. Цяжкі і доўгі сон быў бы жывому чалавеку на такой падушцы. Ніколі б прымакі па Гіляравай смерці такой яму выгады не прыстараліся.

Сваю ўласную дамавіну зверху пагладзіў, усярэдзіне памацаў Змышлевіч. І здаволен ён быў.

— …Ніколі б… І матарыялу, і работы пашкадавалі б прымакі, — сам сабе пад нос прабубніў Гіляры.

Ды і на свае памінкі мала ён меў надзеі. Боязна яму было, што так непамінаны і астанецца, будзе прэць у зямлі. На прымакоў не чакаючы, і пра гэту жалобную бяседу паклапаціўся баркаўскі шляхціц. Схаваў чырванец у труне пад падушкаю. Палажыў туды і свае строі на смерць: штаны, кашулю, крамныя шкарпэткі, новую, ні разу не надзяваную жакетку з сукна сваёй работы. А на гэту адзежу, каб мякка было, каб не пабіўся, калі як незнарок зварухне хто, гарнец даўнейшай царскай гарэлкі палажыў.

— От нечага, — казаў, — будзе што выпіць на хаўтурах.

Тым часам ужо па ўсіх выборах на той свет было. Цяпер толькі прыставіў Гіляры века да свайго месца, моцна яго цвікамі прыбіў. І каб хто ў яго: «Маеш хату на смерць?» — папытаў, «У свірне на гары яна смерці чакае», — не доўга думаючы, адказаў бы Гіляры. Там у шляхціца дамавіна стаяла да спасёнага дня, калі трэба будзе.

Даў Гіляры сваёй рабоце прытон і ў хату пасілкавацца пайшоў. Там сукала нема крычыць, тарарахкае. Пішчыць, што шляхта яму подмазкі шкадуе. Гасяць набіліцы ў дужых Альжыных руках. За ўсякім разам іхні стук незакітованыя шыбы адлічваюць ды лямпа пад сталом скіўнецца — той лік пацвердзіць. Не ўправіліся Змышлевічанкі за зіму з абрусамі ў елачку: на вясну іх пакінулі датыкаць. От гэтыя кросны сама больш і труцілі Гіляру свет. Забываўся ён на прымакоў, як толькі пачуе іх стук.

— Каб на вас заўшыца з вашаю работаю! — бубніў ён, у хату прыйшоўшы. — Не ўпыняцца! Як зіма, як лета… Хоць ты свае дамоўкі выракайся.

Так было таго дня. А на другі дзень прыйшло недалёкае заўтра, за заўтрам — паслязаўтра ды так многа іншых, не названых дзён следам. І от аднаго разу, як спаражнілі, за стол сеўшы, міску капусты ўсёю сям’ёю ды пакуль яе месца жоўтая, тлустая смажанка змяніла, пайшла ў Заблоцкіх пра шляхтаў гаворка.

— Недзе сягоння зараней Гіляры паехаў: яшчэ пастух авечкі не гнаў, — казала Прузына, адкалупляючы ад гаршка, кідаючы ў шырокую гліняную міску-чаропку смачныя цвярдыя прыгаркі. З прэлай, паварушанай смажанкі каціўся водар з парога ад прыпечка аж на самы кут за стол.

— Аднясі ты ім, Савоста, жалязняк, — толькі цяпер пра гэта ўспомніў Юстап, ды пад’ехала смажанка на гуляшчы стол, і на ўсё забыліся Заблоцкія.

На загароддзі паабапал сцежкі трава ў калена Савосту. Густая, купчастая, чакала яна касьбы. Ішоў па полудні Заблоччык ды жалезняком ссякаў белыя кветкі ў высокага кмену. Была адчынена фортка варот у Змышлевічавым таку, стукалі ў ім усярэдзіне набіліцы. Там у халадку Альжа датыкала ў елачку абрусы. І здалося Савосту, што ён недзе бачыў падобную. А лепш прыгледзеўся — успомніў, што яе сястру на ўсіх скрынках з цукеркамі малююць: у целе дзяўчына, белая такая — пшэнная і на шчоках па ружовай лапінцы. Альжын толькі нос хібіў — крыху не фасоністы мела: у пераносіцы, як долата, а самы канец у цвік сыходзіўся, а так яны з сястрою, як дзве кроплі вады.

— От вам ваш жалязняк, — кажа Савоста. — Дзякуй, што пазычылі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нядоля Заблоцкіх»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нядоля Заблоцкіх» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нядоля Заблоцкіх»

Обсуждение, отзывы о книге «Нядоля Заблоцкіх» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x