Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх

Здесь есть возможность читать онлайн «Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нядоля Заблоцкіх: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нядоля Заблоцкіх»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры ўвагі аповесці — прыроджанае, псіхалагічнае ў чалавеку. У полі зроку Калюгі — тое, што розніць чалавека ад іншых, выяўляе яго ўнікальнасць. Аўтар не аддзяляе сябе ад аднавяскоўцаў, захоўвае з імі ўнутраную, пупавінную сувязь. Гэтае ўменне празаіка зліцца са сваімі героямі-аднавяскоўцамі ў адзіным быційна-жывым імпульсе прадвызначае феномен мастацкай праўдзівасці ранняй творчасці Лукаша Калюгі.
Пісьменнік пражыў 28 гадоў, але паспеў нямала зрабіць не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для мовы, бо ягоныя творы тояць у сабе цуды стылістыкі.

Нядоля Заблоцкіх — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нядоля Заблоцкіх», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Назаўтра — на дзіва яму! — муляраў чаляднік устаў зараней. Яны з мулярам людзі прыезджыя. Дзе была работа, там і самі жылі.

Босы, без шапкі, з ручніком на левым плечуку, з’явіўся чаляднік на школьным ганку. Нёс конаўку вады, каб памыцца на дварэ. Невялічкі маразок кратаў чаляднікавы плечы. Паціскаў ён імі. Была пагодная, халаднаватая раніца. Недзе далёка ў полі за мястэчкам чырванела цяпер неба. Недзе — яшчэ далей — было сонца напагатове, каб не спазніцца на тэрмін, каб якраз тады ўзысці, калі па каляндарох зрабіць гэта трэба. Быў кірмашны дзень. Мялі вуліцы. Узадралі з бруку дробны пясок. Сівым, цяжкім пылам круціўся ён.

Раннія і запыленыя збіраліся вучні.

— Што гэта на вас сну няма? — пытаецца ў іх чаляднік.

— Як наш акзамен, цікава ведаць.

— Ёсць чаго ўставаць ад поўначы?! Папыталіся б у мяне — я б вам і ўчора гэта сказаў.

— Адкуль жа самі ведаеце?

— Адкуль ведаю?! Вываражыў бы.

— Мы варагом не верым.

— Як сабе знаеце. А я, каму ні варажыў, усім праўду казаў.

Быў пры гэтым прыстава сын.

— А ну, паваражэце мне. Паглядзім, — кажа, — якая ваша праўда.

Азірнуўся на таварышаў: што яны на гэта скажуць? Маргануў, што гэта ён так, адчэпнага, толькі прыклёп робіць, а не напраўду. Каб тыя скрывіліся ці як іначай паказалі, што ім не ў нос такія жарты, ён на смех звёў усё гэта. Зірнуў яшчэ прыстава сын і на вокны інспектаравага дома: хаця б адтуль не ўбачылі гэтай варажбы. Ды па інспектару смелы быў прыстава сын: ніколі ад гэтай пары не ўставаў той.

Паставіў чаляднік конаўку на шульца, на плот ускінуў ручнік.

Узяў прыставага сына руку. Буйныя, глыбокія і дробненькія — ледзь знаць, уезджаныя і ўтоптаныя дарогі, сцежкі і ростані ўбачыў чаляднік на яе далоні. Заблудзіў, не іначай пайшоўшы па іх патрэбнага яму акзамену шукаць. Доўга прыглядаўся, а нарэшце й кажа:

— Смелы будзь: усё добра будзе.

Другому варажыў Савосту Заблоччыку. У гэтага лепшыя, выразнейшыя дарогі. Хутчэй на іх дайшоў праўды муляраў чаляднік.

— Толькі не крыўдуй. Я кажу, як праўда. І не чакай нават інспектара — едзь дадому ды, калі сам не ўмееш, папрасі бацькі, каб добрую, спусную дрытавіну звіў. Гэта будзе хлеб. А на гарадское — плюнь і нагою затры.

Спахмурнеў ад такой варажбы Юстапчык. Абвяла яго разгледжаная рука. Паморшчыліся, збегліся бліжэй адна да адной усе нешчаслівыя дарожкі на ёй.

— Я, братка, не вінен, — цешыў Савосту муляраў чаляднік. — Калі ж так паказвае…

Роўна дзесяцёх дакляраваў шчасце знакаміты варажбіт, а пяцёх з пугаю на «вакантныя месцы» паслаў. І праўда.

— Ну як вы маглі ўгадаць? — пыталіся потым у чалядніка вучні.

— А што! А я не казаў: назавяце мяне сабакам, калі я сваё слова на вецер пушчу?

Таго ж самага дня надвечар прыязджае Юстап па Савосту.

— Ну як? Не здаў? — лепшага спадзяецца, але горшае на языку: такі наш, баркаўскі, чалавек.

— Не здаў, — спакойна бацьку адказвае Савоста.

— Як-то — не здаў?! Ты мне праўду кажы.

— А так, што не здаў.

Накрычаць, насварыцца на сына, спагнаць сваю бацькоўскую злосць хацеў Юстап Заблоцкі, але збіў яго з трыбу Савоста сваім пагардлівым, змоўклівым такім абыходжаннем.

— Ну збірайся ж! — толькі сказаў, а на большае не адважыўся ён.

Хмурны, намружаны прывёз сына Юстап з навукі, але рада была Прузына.

— А я не казала?! От яно і спраўдзілася. Дармо, Савостачка! Не здаў — і чорт яго бяры! Дзяды, прадзеды твае экзаментаў не зналі і здаровы, вясёлы былі.

Маўчаў, гатовага слухаў Юстап Заблоцкі. Але:

— Шчэ паглядзім. Можа, што й здумаем, — нарэшце сказаў.

Таварыш чытач!

Давядзецца нам прыпыніцца хвілін на колькі. У нашым баку — не ведаю, як дзе, а ў Баркаўцох так — прыйдзе чалавек у хату, цікавую навіну прынясе расказаць, але загаворыцца ды і забудзецца пра яе.

— Ах, няма часу! — скажа. — Трэба йсці.

— Пабудзь, пагуляй, — ёсць такі звычай прасіць чалавека — патрэбен ён тут ці не.

— О, не! Дзе вы бачылі?! Трэба йсці.

Стане ў парозе чалавек, возьмецца за клямку. Дагаваруе сваю распачатую мову.

— А вы чулі, што… — то й тое: успомніць ён сваю забытую навіну, як возьмецца за клямку.

Загаворыцца дый пра дом забудзецца чалавек. Пусціць клямку з рук, з парога далей на хату адыдзецца. Так і так яно было… Аж пакуль не ўся навіна, аж пакуль не нойдзе на памяць:

— Трэба йсці.

— Пагуляй. Паспешышся з домам…

— Не. Трэба йсці. І так доўга забавіўся.

Ды бывае, што і на гэтым не канец. Бывае, разоў тройчы будзе за клямку брацца багаты на навіны чалавек.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нядоля Заблоцкіх»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нядоля Заблоцкіх» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нядоля Заблоцкіх»

Обсуждение, отзывы о книге «Нядоля Заблоцкіх» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x