Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх

Здесь есть возможность читать онлайн «Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нядоля Заблоцкіх: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нядоля Заблоцкіх»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры ўвагі аповесці — прыроджанае, псіхалагічнае ў чалавеку. У полі зроку Калюгі — тое, што розніць чалавека ад іншых, выяўляе яго ўнікальнасць. Аўтар не аддзяляе сябе ад аднавяскоўцаў, захоўвае з імі ўнутраную, пупавінную сувязь. Гэтае ўменне празаіка зліцца са сваімі героямі-аднавяскоўцамі ў адзіным быційна-жывым імпульсе прадвызначае феномен мастацкай праўдзівасці ранняй творчасці Лукаша Калюгі.
Пісьменнік пражыў 28 гадоў, але паспеў нямала зрабіць не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для мовы, бо ягоныя творы тояць у сабе цуды стылістыкі.

Нядоля Заблоцкіх — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нядоля Заблоцкіх», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У добрую пару трапілі мы, таварыш чытач, у Баркаўцы: на дварэ вясна і ў даўнейшых людзей свята — чацвёрты дзень Вялікадня, градавая серада. Не адны мы ды той цень на вуліцы. Збрыдала гаравому Змітру сплючы, і выйшаў ён з хаты, каб схадзіць дзе да мужчын вочы крыху прахаладаць. З дому не надумаўся, куды пойдзе і да каго, і от цяпер стаў Змітра ў сваіх варотах пры вуліцы — мяркуе: дзе яму быць патрабней. Заўняўся і цень каля Змітры. За тры грунты мы ад гаравога баркаўчаніна варот. Не чуваць нам іх ціхае гаворкі. Але цень, не іначай, гэта пытаецца ў Змітры:

— Хто гана? — відаць, як ківае галавою ў гэты бок, дзе мы.

Змітра не чуе: маўчыць. Свеціць сонца. Цёпла, хораша на дварэ. Змітра жмурыць вочы, пазірае прыхіліўшыся, як пры самым плоце на яго вузкім, убітым двары, падахвочаная вясною і цёплым пазаўчарашнім дажджом, пачынае зелянець мурава.

— Адкуль яны? Каго ім трэба, што ўсё на двары зазіраюць?

Змітра толькі паціскае плячыма.

— Ды зірні ты, Змітра, што гэта там чырвонае ў аднаго на грудзях?

Гэта ж таго году, куды трапілі мы, прыпала наша Першае Травеня якраз на старасвецкую градавую сераду. І вы, таварыш чытач, як мала хаджалы ў гэтым баку, каб тут, у старой бытнасці не згубіцца, каб праставаць роўную, правільную дарогу, каб што найболей ад тае бытнасці адменнаму быць, нашай рэвалюцыяй зазначылі сябе. І праз гэта:

— Што гэта там у яго? — не даваў упыну гаравому Змітру старасвецкі цень.

Недзе валяюцца такія дні! Пашукаць такога надвор’я, як сягоння. Сядзьма, таварыш чытач, на чыю прызбу ў даўнейшых Баркаўцох, пагрэймася пад сонца ды ўспамянём што збольшага пра гаваркую Кацярыну.

Няма ўжо — памерла, а некалі была такая жанка ў Баркаўцох. У аднаго купіць, а другому прадаць любіла: слоў з два праўды калі дзе пачуе, дык яна — тая праўда — у Кацярыны на языку так прырасце, што на цэлае паўдня будзе жанцэ гаворкі. От за гэта самае і звалі гаваркою нашу Кацярыну.

Дык от: гэны цень, што каля Змітры, і ёсць гэта самая гаваркая Кацярына.

Але нашто нам гаравы Змітра?! Hі далёкія, новыя з адзежы і звычаяў, людзі, ні нязвыклая чырвань — нішто не цікава яму. Адно сам сабе і сягонняшні дзень — градавую сераду — любіць ён. І гэтага з Змітры даволі. Уся яго цікавасць тут. Градавая серада Змітру таму па душы прыйшлася, што гэта і ні свята, і ні будні дзень: і вялікая ўрачыстасць тут не патрэбна, і людзі работы — варуючыся граду — не робяць. Можна ў такі дзень спакойнага, лагоднага сабе таварыства пашукаць: прыйсці да каго, пасядзець, паслухаць, ды так, свайго слова ў чужую гаворку не прыкінуўшы, і дадому вярнуцца. Сам Змітра — у сярэднім пер’і чалавек і ўсяго сабе шукае сярэдняга, памяркоўнага; як святочнага дня, так добрага суседа.

Самога сябе любіць Змітра за тое, што добра пад’еў, што кішцы даў спакой, утаймаваў ненаядную. На сняданне былі ў іх сягоння кашныя бліны. Масла, што за вялікі пост была з добрую клёцку крышан жонка згарнула, за Вялікдзень — за першыя тры дні — усё разышлося. Адно што здор крыху дзярэ мяккія, таўстыя, як пампушкі, кашныя бліны, а так і ім добра мазаць. А што са здору крыху дух цяжкі — не бяда баркаўчанскаму чалавеку: звык ён змалку да ўсяго цяжкага. Ды не так мэслам, не так здорам, як сваім языком бліны мазаць быў спрыцен гаравы Змітра. Ім ён як мазне, дык і няма: віда-віда блін у пастцы прападзе.

Выбачайце мне, таварыш чытач, за такога героя. Сам бачу — не ўнаравіў.

Спажывец! — кажаце?

А што ж яшчэ будзе, калі па шчырасці прызнацца, што так быў Змітра, снедаючы раніцаю на градавую сераду, за сваёю работаю завінуўся, што ніяк яму жонка з дзвёх скаварод не магла даць запасу. Праўда, крыху дровы былі вінаваты: не гарэлі, а курэлі яны — ведама, падборка, дубчыкі… Не пёкся, а варыўся на іх полымі таўсты кашны блін.

Ды што нам Змітра?! Малы ён прычынец тут. Гэта толькі, што вясна, што сонца, што трава пры самым плоце… А каб нахмурэла, каб пацерушыў дождж, дык і не было б Змітры. Не будзем яго трымаць непатрэбнага — хай ідзе сабе, куды выбраўся, а мы проці яго двара крыху прыпынімся ды ў гаваркой Кацярыны папытаем:

— Ну, як, кабетка, што тут за вашаю бытнасцю робіцца?

Прыпазніліся мы з вамі, таварыш чытач, гэты раз прыйсці ў Баркаўцы. Добра яшчэ, што гаваркая Кацярына нарвалася. А каб не яна, так бы і прайшоў гэты Вялікдзень паўз нашу ўвагу. Ад гаваркой Кацярыны дазналіся мы што:

Некалі казалі — гадавыя святы праўдзяць. Які ты ў гэты дзень будзеш, такім застанешся і на ўвесь год: благое што зробіш — благі, а добрае — добры будзеш без канца-краю. І от баркаўчане, каб ні благімі, ні добрымі не быць (бо ёсць прыказка: не будзь салодкі — a то праглынуць, не будзь горкі — а то праплююць), спяць кажнае гадавое свята з ранку да вечара цалюткі дзень. Усе да аднаго, як пабітыя, спяць на Вялікдзень. Разгавеюцца ды й залягуць у ложак на ўвесь дзень. Дайшлі баркаўчане, што так толькі й можна ад благога й ад добрага ўсцерагчыся. Довяг быў бы ім без работы вялікі дзень. А так, за сном, і не агледзецца, калі пройдзе ён: тут была раніца, а тут і вечар на дварэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нядоля Заблоцкіх»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нядоля Заблоцкіх» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нядоля Заблоцкіх»

Обсуждение, отзывы о книге «Нядоля Заблоцкіх» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x