Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх

Здесь есть возможность читать онлайн «Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нядоля Заблоцкіх: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нядоля Заблоцкіх»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры ўвагі аповесці — прыроджанае, псіхалагічнае ў чалавеку. У полі зроку Калюгі — тое, што розніць чалавека ад іншых, выяўляе яго ўнікальнасць. Аўтар не аддзяляе сябе ад аднавяскоўцаў, захоўвае з імі ўнутраную, пупавінную сувязь. Гэтае ўменне празаіка зліцца са сваімі героямі-аднавяскоўцамі ў адзіным быційна-жывым імпульсе прадвызначае феномен мастацкай праўдзівасці ранняй творчасці Лукаша Калюгі.
Пісьменнік пражыў 28 гадоў, але паспеў нямала зрабіць не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для мовы, бо ягоныя творы тояць у сабе цуды стылістыкі.

Нядоля Заблоцкіх — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нядоля Заблоцкіх», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Назаўтра з раніцы быў вецер з туманом у Баркаўцох. Людзі ў печах палілі. Слаўся дым па вуліцы, a праз яго, чуць запаметны, ішоў Зубрыцкі па вёсцы. І пытаўся тае раніцы ў людзей настаўнік:

— Дзе тут Заблоцкі жыве?

— Тут два Заблоцкія ёсць. Каторага вам трэба?

— Таго, што сын у школу хадзіў.

— Гэта — Юстапа. To заходзьце онь у гэну хату з прычолкам, — праз дым паказалі Зубрыцкаму аседласць баркаўскога багатыра.

Была таго дня не то нядзеля, не то так нейкае велікаватае свята. А чаму свята? Бо пякліся бліны — першая прыкмета, бо спаў яшчэ ў ложку Пархім — большы Юстапчык. Не будзіў яго гэтага дня стары Заблоцкі. Спагадаў, што позна ўчора гуляў хлопец, ды сам двое сваіх багатырскіх коней на балота завёў.

На гарачыя скавароды налівала Прузына з дзежкі апалонікам цеста, стоячы пры печы.

— Папяку, папяку!.. — гразілі цесту скавароды.

Шмат Прузыне работы было: глядзець у печы бліна трэба, каб не прыгарэў, ды й паслухаць, што настаўнік кажа, хацелася. Пакуль Зубрыцкі Савосту за акзамент хваліў, добрыя, жаўтаватыя бліны скідала Юстапіха.

— Трэба яму даць яек дзесяткі са два гасцінца, — думала багатырка.

Перш па адным бліне раскладала яна на скарачы, што на зэдліку засланы быў, а як крыху прастынуць, тады ў касцёр іх клала. А пачаў Зубрыцкі малёгаць, каб аддалі яны свайго хлопца да Хлюпску ў гарадское, забылася Прузына ладу ды парадку ў блінах глядзець. З чапялою ў руках распачала яна перакорную гаворку.

— Дзе вы бачылі! Ці гэта нашага брата работа над кніжкаю марнець, сухотаў на сваю галаву старацца?! Хай паны вучацца. Яны ўжо да гэтага звыклі. Дзяды, прадзеды іх на навуцы зубы паз’ядалі.

І падгарэў за гэтым разам у Прузыны блін ка скаварадзе, ды так, што мусіла яна яго ў ражку выкінуць.

Пабудзіў Савосту гоман, што быў у хаце. Зірнуў ён, прачнуўшыся, — сядзіць у іх на лаве настаўнік. Прыслухаўся Савоста — пра яго гаворка. Прапаў позны, смачны сон. Не давялося яму ўкрасці сабе ў дня раніцы. Удвух яны з Пархімам спалі, але не аднакі быў у іх сон. Пархім ні паху ад свежага бліна, ні гоману ў хаце — нічога не чуў. За ўчарашні прагуляны вечар хацелася яму нагнаць. Толькі раз за ўсю раніцу на другі бок перавярнуўся, каб вачыма да сцяны, у цямнейшы куток, быць. І спаў. Так другія і пшаніцу прадаўшы не спяць. Пшаніцу прадаўшы баязно, каб хто грошай не падседзеў. А Пархіму што? Ён яшчэ ні сваіх грошай, ні гаспадарскага клопату не меў.

І не блізка была Прузына аддаваць малога ў навуку. Зубрыцкі што ні што, нічога не помач. Не ўгаварыў кабеты. Ужо і адыходзіў ён, а Юстапіха казала:

— От хай жыве, як дзед, бацька жыў. Хай глядзіць гаспадаркі, і добра будзе. А то — дзе гэта відана…

Мелася Прузына даць гасцінца настаўніку. Але зненавідзела цяпер яна Зубрыцкага за яго мову. І толькі сама сабе падумала:

— За што даваць?! А трасцу! Скулу! Не знала б дзіця яго акзаменту, шчаслівейшае б было.

Юстап жа найболей маўчаў гэтай раніцы. Калі і скажа ўрэдкую слова-два, дык ні сюды ні туды выходзіла ў яго. Цяжка было разабраць Юстапаву думку.

— Яшчэ будзем бачыць. Савостава ўсё шчэ наперадзе.

Сядзеў ён на ложку ў запеку. Курыў ды плёваў у гаршчэчак з пілавінамі. Толькі летась палажылі падлогу ў сваёй старой хаце багатыры Заблоцкія. І шанавалі яны яе лепш, як вока ў ілбе.

Учора толькі перад вечарам перацягнула крыху Юстапіха падлогу мокраю анучаю, а каб сягоння за раніцу гразка не стала на ёй, пастаралася яна Юстапу гаршчэчка.

Так было, пакуль быў настаўнік у хаце, а як пайшоў?

— А што ты думаеш, старая? — папытаўся Юстап у Прузыны. — Можа, й праўда! Хай бы Савоста ў людзі йшоў, а нас з табою і Пархім да смерці дахавае.

Прузына ціхая кабета. Але дала яна Юстапу пытлю, як пачула, што не толькі на вуліцы, але і ў іх хату ўваб’ецца ненавідны «курч».

— Ой, згубіш, бацька!.. згубіш хлапца!.. Век з яго чалавека не будзе. Ты слухаеш, што там які шалахвост чаго нагаворыць. Плюнь на гэта і нагою затры. Прыходзіў, каб далі што. Думаеш чаго? Але не папаў. От ты паглядзіш цяпер.

Ніякага гарадскога ён табе болей не ўспамяне. Абмінаць будзе, калі дзе ўбачыць. Ты таго не думай! Усякі чорт толькі глядзіць, каб пацягнуць з нашага чалавека, — так прабірала свайго мужыка багатырка Заблоцкая.

І на Савосту насварылася яна, як той начэрпаў у конаўку вады, як падсунуў бліжэй да лавы свіное вядро, каб памыцца над ім.

— Не слухай, Савоста! От пільнуйся гаспадаркі — будзе лепш. Я на благое цябе не вучу.

І не дала яна яму памыцца ў хаце.

— Гэта ж і на дварэ цёпла. Пайшоў бы да студні ў карыта, што коні паіць. A то будзе тут мне ў хаце на чыстую падлогу наліваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нядоля Заблоцкіх»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нядоля Заблоцкіх» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нядоля Заблоцкіх»

Обсуждение, отзывы о книге «Нядоля Заблоцкіх» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x