Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх

Здесь есть возможность читать онлайн «Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нядоля Заблоцкіх: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нядоля Заблоцкіх»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры ўвагі аповесці — прыроджанае, псіхалагічнае ў чалавеку. У полі зроку Калюгі — тое, што розніць чалавека ад іншых, выяўляе яго ўнікальнасць. Аўтар не аддзяляе сябе ад аднавяскоўцаў, захоўвае з імі ўнутраную, пупавінную сувязь. Гэтае ўменне празаіка зліцца са сваімі героямі-аднавяскоўцамі ў адзіным быційна-жывым імпульсе прадвызначае феномен мастацкай праўдзівасці ранняй творчасці Лукаша Калюгі.
Пісьменнік пражыў 28 гадоў, але паспеў нямала зрабіць не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для мовы, бо ягоныя творы тояць у сабе цуды стылістыкі.

Нядоля Заблоцкіх — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нядоля Заблоцкіх», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нешта не хочацца, — адкажа Савоста. І, калі няма ў запасе ніводнага дармовага дадатку, сядзе пад акном, будзе ціхенька сядзець, глядзець недзе далёка на пазебленыя навозы, шукаючы там у ветраную туманную восень хараства прыроды ў гразкай чорнай раллі. І дождж пасыпле — не ўцячэ ён з акна: будзе сядзець і лічыць буйныя, зборныя кроплі, што спадаюць з капяжа.

— Можа, ты нездароў? — папытаецца Прузына.

— Ат. Што вы здумляеце, мамка?!

— Дык што ж ты маўчыш, нічога не гаворыш?

— А што я з вамі гаварыць буду?!

— Хоць што.

Забылася пра «курч» Прузына і ніяк не разбярэ: што яму, гэтаму хлопцу, далягае? Якая журба ў яго на сэрцы ёсць? І раіць яна апошні самы лепшы сродак:

— Можа б, ты лёг паспаў? Ці не палепшала б тады, ді не павесялеў бы.

— А йдзеце вы! Мне й тут добра.

Усяго баркоўскага, у гарадскім пабыўшы, забывацца пачаў Савоста Заблоччык. Сваіх людзей, на месце стрэўшы, не пазнаваў ён; ціхенька, слова ні да каго не прагаварыўшы, сунуўся Юстапчык, куды яму трэ было. Ды й само месца пачаў абыходзіць. Хоць крыху кружней было па загуменню, далей ад гарадскога на кватэру, як мястэчкам цераз места, але любіў Савоста гэтую адзінокую дарогу і тудэю хадзіў, пакуль снегам сцежкі не завее.

Не то каб каго — Клемку Філончыка не пазнаваў Савоста. Два разы яму трапілася Клемку ў Хлюпску стрэць. І абодва разы Заблоччык не адзін — з другімі вучнямі з гарадскога йшоў. Дык мала таго, што не пазнаў, але яшчэ ў другі бок адвярнуўся, каб хаця той не ўлічыў Савосту ў свае людзі ды не загаварыў — не асарамаціў перад таварыствам. Баяўся Юстапчык, каб не падумалі сябры, што з простых мужыкоў ён і ніякага хвальварку няма ў яго бацькі.

Хоць урэдкую ездзіў Савоста нядзелеваць у Баркаўцы, але нарваўся быў аднаго разу на гаворку пра Клемку Філончыка. Гаварылася тады нешта ў Заблоцкіх хаце і пра пошту, і пра нейкага Махоўскага. Але набраў таго разу Савоста дадому даволі дармовых дадаткаў, каб не ўслухацца ва ўсякія гаворкі. Так і праляцела гэта паўз вушы ў яго.

Бывала, у панядзелак не ўпыніцца Юстапчык, каб хаця ў гарадское з дому не спазніцца. Ад поўначы ўспорацца ды ўсё ганяе бацьку, каб каня запрагаў. Але аднаго панядзелка выйшаў быў раніцаю Юстап надвор’я паглядзець. Пацярушваў сняжок.

— Як сабе хочаш, а сягоння я цябе не павязу, — сказаў Заблоцкі, прыйшоўшы ў хату. — Вунь мяцеліца на дварэ — ані вон. Паедзем пад вечар, а не — то заўтра раніцаю, — так сказаў ды пайшоў ён аглядацца.

Скончыў воглядку Юстап — перасціхла й мяцеліца.

— To збірайся, — ужо інакшая была ў Юстапа мова, другі раз прыйшоўшы ў хату, — адвязу: нечага рупіць не будзе.

Дарога была замецена. Пагнаць каня нельга было. Ехалі памалу. Як прыехалі ў мястэчка ды параўняліся з гарадскім, там быў першы перапынак. Мала было вучням калідора — павыбягалі яны на вуліцу. Убачылі Савосту. Пасталі і пазіраюць: такія нягеглыя сані, такі стары чалавек… І разам вучань з іх школы — Савоста Заблоцкі, што ў яго бацькі цэлы хвальварак.

Любіў багатыр Заблоцкі ў лапці белыя, чыстыя анучы абуваць. І так ён любіў белую адзежу. У адной ісподняй, як зіма, як лета, хадзіў. Верхніх шарачковых штаноў у яго і на грунце не было. Страх як не любіў Юстап Заблоцкі крамнай адзежы. Але была раз набрала яму Прузына ў анучніка за старызну крамніны на штаны й на кашулю. Белага Юстапу набрала — іншага ён не любіў. А як пачала яму тыя строі шыць, дык выштукавала так, што яшчэ й сабе шнуроўка з астачы выйшла. Выдабіла Прузына, што рукаўцы й калошкі, як дудачкі павыходзілі. Раскалоў быў Юстап, тыя крамныя строі надзеўшы, палена дроў, дык ад першага дня й даліся па цэлым яны на ём. А тая самая Прузына, калі пашые што са свайго палатна, дык — прасторнае, з напускамі.

Як дзе ў людзі Юстап ішоў, дык — ці ў мароз, ці ў гарачыню — адзяваў ён новы, доўгі, па пяты, кажух наверх, ушпіляўся ўсімі гузікамі. І добра, хораша, і нічога не відаць было. А гэтага панядзелка на Юстапу, поверх кажуха, яшчэ і латаная бравэрка была. Але ў мястэчку расхінуліся былі і бравэрка і кажух, і гарадскія вучні дзівіліся з яго белых строяў.

На дзве лекцыі таго панядзелка спазніўся Савоста. А як прыйшоў, абступілі яго вучні, пытаюцца:

— З кім гэта ты пад’язджаў? Што гэта за ён?

— Бацькаў парабак, — кажа Савоста.

5 травеня 1931 г., в. Ляхавічы

ІX

Усё даўнейшае нам цяпер толькі цень. Але зірнеце наперад, таварыш чытач, — вунь другі — большы, цямнейшы — цень на баркаўской вуліцы відаць. Ціхенька высунуўся ён з некаторага двара ды йдзе сюды, пад нас. Спусціў галаву, унурыўся, але тым часам спадылба на нас — яму незнаёмых — пільна ўзіраецца: адкуль і хто мы, хоча пазнаць, успомніць, дзе гэтакіх бачыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нядоля Заблоцкіх»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нядоля Заблоцкіх» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нядоля Заблоцкіх»

Обсуждение, отзывы о книге «Нядоля Заблоцкіх» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x