Барыс Мікуліч - Развітанне

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Мікуліч - Развітанне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1959, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Развітанне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Развітанне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Развітанне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Развітанне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Паляжы, Максім Адамавіч,— клапоціцца гаспадар.— Папалуднуем. Чаму ж вы нічога не паспытаеце?

З суседняга пакоя чуецца голас сястры — ледзь чуваць у ім і грэблівасць, і іронія, і абражанасць:

— Мусіць, я не смачна гатую?!

Зноў пакутлівая ўсмешка крывіць твар. Плаўнік глядзіць на гэты твар і думае, якая жорсткая хвароба — сухоты, як мала засталося ад гэтага маладога чалавека...

— Гэта маё суцяшэнне,— нахіляе сваю каштанавую галаву Багдановіч,— мая хвароба... Я як падумаю, што дзесяткі такіх людзей гінуць у акопах, і гінуць бессэнсоўна, дык мне лягчэй, што пакутую і я... Не, не! — Ён спыняе намер гаспадара.— У гарбату не трэба цукру. Не трэба! Мне давялося бачыць хлопца, вельмі худзенькага. Ён з такім смакам еў чэрствы хлеб, такі хлеб, Ясакар!..

Гаспадар нясмела паціскае плячыма.

— Не трэба перабольшваць, Максім Адамавіч... Гэта ж...

Увечары збіраюцца госці. Яны прыйшлі вітаць паэта, але ён ловіць на сабе заклапочаныя позіркі, заўважае, што прысутныя вельмі асцярожна абыходзяцца з ім, і ён робіцца пахмурым, злым, замкнёным. Яго просяць чытаць, але ён катэгарычна адмаўляецца. Не, не, ён прывёз рукапіс. Думаў у Вільні друкаваць, а цяпер гэта немагчыма. Хаця і лепш: усё, усё трэба перарабіць, перайначыць, многае напісаць нанава. Аб пакутах чалавечых, аб народным горы. Вось ён толькі адпачне і будзе працаваць, працаваць...

А ўначы ён прыходзіць да Бядулі, прысоўвае да ложка крэсла, на каленях раскладае рукапіс новай кнігі.

— Я вось думаю, што справа беларускай культуры будзе скора справай самых шырокіх народных мас. Вось глядзі, Ясакар, што выходзіць... Ужо і другіх нацый людзі далучаюцца да гэтай плыні... Вось ты фігура сімвалічная. Яўрэй, а колькі такіх, якія б маглі пайсці да палякаў?.. А дзеячам рускай культуры многім было б лепш быць... Але ў іх прачынаецца сумненне. А чаму? Таму, што прачынаецца народ і за гэтым народам будучыня.

— Не можна ж гэта тлумачыць выгадай!

Багдановіч зусім нізка апускае над ім твар.

— Ты мяне не разумееш. Так многа думак, што іх цяжка выказаць. Я кажу аб дыяпазоне. Разумееш? Вось кінь камень у ваду, пойдуць кругі, усё больш шырокія...— І раптам перайшоў на шэпт, хрыплы і шпаркі: — Толькі я часам баюся, што зробленае будзе пахавана пад попелам гэтай вайны, яна зноў адкіне наш народ у сваім развіцці назад...

— Наадварот,— тут ужо Бядуля не вытрымлівае і садзіцца на ложку.— У такія страшныя часы, як вайна, прыгнечаны народ і падымае свой голас. Ды вайна не можа цягнуцца доўга, народы скончаць яе, і тады на поўную моц загучыць наша ліра...

Глыбокі сум быў у Багдановічавых вачах.

— Баюся, што гэта будзе не скора. Мне не дажыць.

Ён падняўся з крэсла. Лісткі рукапісу паляцелі на падлогу, і ў цішыні нібы пачуўся шэлест пажоўклага лісця... Цень ад Максімавай постаці ўпаў на сцяну, перасунуўся на столь. Цень нагадваў фантастычнага птаха. Птах узмахваў крыллем. Ён, ходзячы і размахваючы рукамі, слухаў Бядулю,— усё ж не згадзіўся:

— Не, не... не хопіць сілы, каб дачакацца. Вось Купалу я зайздрошчу. Ён — з народам, і ў яго многа сілы, ён дачакаецца. І ты дачакаешся. А я — не.— Потым трахануў галавой, нібы адганяючы думкі.— Дык я хоць кніжку ў спадчыну пакіну. Можа, і яна дапаможа наблізіць час, калі беларуская культура выйдзе на шырокае поле. Можа, праз гадоў трыццаць яе і будуць чытаць. Ну, спі, а я пайду.

І ён сядзеў да світання.

Світанне ішло празрыстае, прахладнае.

Многа лісткоў, перакрэсленых, падала на падлогу.

Толькі як развіднела, не распранаючыся, ён забыўся цяжкім сном. Шэрае неба і пад ім — бясконцая дарога... вязкі бруд абляпіў колы... а адно з іх загразла... Воз цяжкі, а яму, Багдановічу, канешне, трэба дапамагчы, каб воз выехаў... на куфры, што стаіць на возе, сядзіць дзяўчына і чытае кніжку... дзяўчына хоча злезці дапамагчы... не, не, не трэба, ён не хоча, ён дужы, яму ж толькі дваццаць пяць гадоў... усяго дваццаць пяць гадоў!

V

Усё бліжэй і бліжэй насоўваўся фронт. Мінск перапоўнены быў уцекачамі, параненымі, людзьмі, якія нажывалі грошы на пастаўках, на перапродажах, людзьмі, якія шукалі ў незлічоных шпіталях родных — памёршых, людзьмі, якія прыязджалі ў пекла вайны, каб у рэстаранчыках, казіно, кафейнях, у публічных дамах забыць усё на свеце. Мінск быў перапоўнены афіцэрамі, гандлярамі, какоткамі, быў перапоўнены людзьмі ў шэрых світках і лапцях. Для ўцекачоў арганізавалі камітэты, якія мелі размеркавальныя пункты, сталоўкі, але народу ўсё прыбывала і прыбывала, сродкаў было мала, транспарт быў загружаны ваеннымі перавозкамі, і народ доўга тоўкся ў горадзе, люта галадаў і пакутаваў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Развітанне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Развітанне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Развітанне»

Обсуждение, отзывы о книге «Развітанне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x