Барыс Мікуліч - Развітанне

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Мікуліч - Развітанне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1959, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Развітанне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Развітанне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Развітанне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Развітанне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Слухай, Ясакар, а я папраўлюся. Ты глядзі — нават загарэў.

Плаўнік бачыў хваравітую жаўцізну, бачыў, як абцягнула скура скулы яго, але ці маўчаў, ці пераводзіў гутарку на што іншае.

— Будзем верыць, што ты паздаравееш. Табе б на поўдзень, да мора.

Ён вешаў люстэрка на цвік ля акна і жартаваў:

— Добра, што мы не верым ні ў бога, ні ў чорта. Не, я не хачу загінуць у салёных вірах белапеннага сіняга мора.— Гэта ён успамінаў свой верш, адзін з лепшых, адзін з перлаў. Ён гэта ведаў, ведаў і тое, што «Эмігранцкая песня» вельмі папулярная сярод яго сяброў.— Не, Ясакар, я хачу памерці тут. Толькі суцеш сястру, я не памру ў гэтым пакоі, каб не рабіць ёй клопату. Я памру...

Ясакар робіць нецярплівы жэст рукой:

— Досыць, ну, досыць! Гэта ж... божа мой! жахліва...

Раптам Багдановіч падыходзіць да стала, перабірае лісткі, бярэ адзін з іх.

— Я блукаю па вуліцах і шукаю адну дзяўчыну. Я сустрэў яе тады, пад Мінскам. Яе лёс мяне вельмі непакоіць. Яна жартам назвалася Веранікай...— І, памаўчаўшы, раптам рэзка, з нястрыманым пачуццём дадаў: — Прыходжу і пішу. Пішу вось што. Я табе прачытаю, верш я назваў «Пагоня».

Ён чытае глухім, нізкім распевам. Коні, коні! Сімвал, старадаўні герб Вільні, Вострая Брама, гісторыя! Але не гістарычнымі вобразамі гучыць верш. Аб тых, хто ў цяжкі час выпрабавання выракся Айчыны, аб тых, што забылі, як можна пакутаваць за Айчыну. Пра тугу па радзіме, якую просіць паэт, каб яна даравала запозненага ў любові сына і дазволіла памерці за яе... Глухім голасам чытаў Багдановіч, але хваляванне ахапіла Ясакара, хваляванне напоўніла пакой, хваляй выплеснулася за дзверы і прымусіла насцярожана застыць на месцы клапатлівую гаспадыню. Няўжо гэты хворы чалавек — мільганула ў яе думка — валодае такой сілай?

Слёзы стаялі ў Ясакаравых вачах.

Паўтараючы любімае сваё «божа ж мой», ён выбег з пакоя.

А ўвечары ён пайшоў да знаёмага чыгуначніка, каб той дапамог адправіць Багдановіча на поўдзень.

І зноў была ноч. Цёмна-сіняе неба, як аксамітны дыван, ахінула горад. На вежы б’е гадзіннік. Гукі падаюць, як зоры, падаюць і гаснуць. Музыка, спевы, смех. Вальс. Стары, сентыментальны, але вельмі прыемны вальс. Пакружыцца б. Каб усё навакольна паплыло і, плывучы, злілося ў суцэльныя агнёвыя пасы — блакітныя, жоўтыя, зялёныя. Асветленае акно. І ў ім — пары, пары. Вось адна з іх спыняецца ля акна, жанчына абмахвае твар веерам і потым лёгка б’е ім па падбародку свайго кавалера.

Далей!

Уздоўж тратуара стаяць фурманкі. Коні ківаюць галовамі, а фурманы сядзяць на козлах. Маўчаць. Калі Багдановіч сцішае крок, яны ўжо насцярожана падымаюць галовы, гатовыя на спаборніцтва. Вас падвезці? Куды? Трыццаць капеек у любы канец горада.

— Не, мне трэба ў пекла на спатканне з Люцыферам...

Далей!

Вузкія вулачкі, што паднімаюцца на пляц, нагадваюць выкалатыя вочы. Агінаючы кафедральны сабор, Багдановіч напрамкі перасякае пляц і праходзіць пад вежай. Ад сцяны адлучаецца постаць, лёгкая, тонкая. Жанчына!

— Вазьміце мяне з сабой,— ціха кажа яна.

— Адрасуйцеся да Дантэ, у яго былі здаровыя нервы і лёгкія.

Ён важыцца прайсці, але жанчына ловіць яго за руку.

— Паслухайце... Я не ела тры дні!..

— Вы добрая хрысціянка, калі пільнуецеся пастоў!

Вось газавы ліхтар прыняў іх у сваё святло. Багдановіч павярнуўся да жанчыны, і кроў штуршкамі прыліла да твару.

— Вераніка!

Ліхтар ліў на твар малочнае святло, твар быў бледны, без ценяў, без румянцу, вусны таксама здаваліся белымі, бяскроўнымі. Яна ўскрыкнула і зняможана апусцілася на тратуар. Ён падняў яе. Рукі дрыжалі, цела працінаў холад, сэрца гулка білася, што вось-вось, здавалася, не вытрымае грудная клетка. І маўчалі. Маўчанне цягнулася, мусіць, некалькі хвілін, а здавалася, што праходзяць гадзіны. Фурман, праязджаючы, спыніў свой фаэтон і спытаўся: «На Вясёлую? Трыццаць капеек». Нецвярозы ваенны, падышоўшы, казырнуў і, ікаючы, папрасіў прабачэння. Усё гэта вярнула Максіма да рэчаіснасці, і зноў даляцелі абрыўкі смеху, спеваў, музыкі. Стары сентыментальны вальс... Быццам нічога гэтага на свеце не было — ні галоднай бяздомнай дзяўчыны, ні ўцекачоў, ні блізкага фронту, ні калецтва, ні смерці, ні жахаў! Багдановіч борзда пачаў шукаць па кішэнях, але ў рукі траплялася толькі дробязь — срэбныя манеткі. Ён іх усе сабраў, набралася рублі два, мусіць. Гэтага было вельмі мала, недарэчна мала! Пальцамі ён намацаў гадзіннік, адшпіліў яго і разам з манеткамі паклаў ёй у руку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Развітанне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Развітанне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Развітанне»

Обсуждение, отзывы о книге «Развітанне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x