Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сківіцы мужчыны рухаліся цяжка, і голас быў глухім.

— Усё яшчэ будзе, — сказаў ён. — Пачнём разам… Вы дзівосная. Няўжо вы не падумалі, што гэтым яшчэ больш прывязваеце мяне да вас. Я кахаю не толькі за душу, за вашу прыгажосць і розум. Я не ведаю, што вас вяжа да гэтага чалавека, але паверце разумнаму сэрцу, гэты дом не для вас. А наперадзе столькі дзён, столькі сапраўднага жыцця!

Плескануўся па яе твары затоены боль. Зябка скалануўшыся ў крэсле, яна сказала:

— Я вам зараз скажу тое, чаго нікому яшчэ не казала. I паверце, гэта вялікая ахвяра з боку жанчыны… Асабліва ў такі момант. Калі ласка, прынясіце мне цыгарэты з гасцінай.

Ён прынёс і сеў на сваё месца. Насцярожана цягнуліся хвіліны. Гадзіннік адбіў чарговую палову гадзіны.

— Што ж, — сказала яна, — вы, вядома, самі ведаеце, як было ў сорак першым. Немцы ў кастрычніку ўзялі Валакаламск, іхнія танкі ўварваліся ў Мажайск. Пятнаццатага кастрычніка Масква пакідала Маскву…

— Але. Я ў той час таксама быў у Маскве… І апалчэнцаў бачыў — хлопцы ў акулярах і дзяўчынкі з танюткімі рукамі.

Андрэй бачыў, што ёй нясцерпна цяжка гаварыць, і таму даваў ёй час на роздум і мужнасць.

— Страшны быў горад, — сказаў ён. — Надаўбы стынуць. Кожнае акно распята на папяровым крыжы. Касыя, белыя… Пасля — сібірскія палкі. I апалчэнцы…

— I я была сярод іх, — сказала нарэшце яна, зацягваючыся цыгарэтай. — Мне ўдалося прыбавіць сабе гады… Разам з адным хлопцам…

— Вы… кахалі яго?

— Бадай што, — сказала яна. — Своеасабліва, як можна кахаць у пятнаццаць год.

— А ён?

— Ён таксама. I не толькі ён… Быў у нас камандзір аддзялення, Міхал. Сапраўдны дзед у параўнанні з намі. Яму было дзевятнаццаць.

— Якія яны былі?

— Розныя… Зусім… Камандзір быў вясёлы, уладны, жарсткавата-ўпэўнены. А з другім, з… Віцем, мы пазнаёміліся за тры месяцы да вайны. Ён пераехаў да нас, у Замаскварэчча, з Пісцовай…

Памаўчала.

— Я пачала забываць ягоны твар… Але вы… чымсьці нагадваеце мне яго… Мы сталі на пазіцыю ў раёне Нара-Фамінска, усе нашы хлопцы і дзяўчаты… Чакалі. У гібель не верыў ніхто, хоць вінтоўка была адна на дваіх. Ну і яшчэ бутэлькі з запальнай сумессю… Гэта было не шаснаццатага, а васемнаццатага…

Ёй цяжка даваліся словы, і таму Андрэй памог:

— Я напярэдадні скідаў запальныя бомбы з дахаў. Наш дом стаяў за Зацэпе… Якраз каля разбуранага бомбай рынку. Раніцай спаў, а потым мы паехалі разам з дарослымі на акопы. Туды ж, пад Нара-Фамінск… Дзіўна, мы маглі б сустрэцца яшчэ семнаццаць год таму… А яшчэ ён які быў, ваш друг?

— Харошы. Часам я дзiўлюся, як апалчэнцы маглi стрымаць немцаў на дзень-два, да падходу сiбiрскiх палкоў. Але потым успамiнаю яго. Вось такiя — пяшчотныя, чыстыя — яны страшныя былi, калi закранулi дарагое для iх. Такi быў i Вiця. Ён мне аднойчы расказваў, як яны кралi з леднiка лёд, увесь у апiлках: У адным кавалку быў карась. Замёрз i ляжаў у крыштальнай труне… Лёд растаў, i карась аджыў. Ён выпусцiў карася ў Чыстых Прудах…

Зацягнулася:

— Яшчэ напярэдадні вайны мы нічога не ведалі, хадзілі з ім каля Чырвонага Клімента. Сонца сядала за дрэвы. I лёталі галубы… Ён даў мне, падабраўшы, адно пяро.

— Што ж здарылася ў той дзень? — спытаў Андрэй.

— Пачалося з абстрэлу. Калі ён скончыўся, усё поле было перакапанае, быццам тут цэлы тыдзень рылася свіння. Вялікая, са слана. А потым немцы пусцілі супраць нас пяхоту і танкі. Цяжкія танкі "Валянцін"… I тут здарылася дзіўнае. Нас было дзве сотні амаль дзяцей. I мы адбілі танкавую атаку… Віця спаліў адну з машын… А нас асталося пяцьдзесят чалавек… I такое ап'яненне — маўляў, вось варта было нам прыйсці — і вораг уцякае, — што гэтыя пяцьдзесят кінуліся ў контратаку… Дурныя, харошыя былі хлопцы… Камандзірам удалося іх затрымаць… Віцька падабраў нямецкі аўтамат і прыкрываў чэргамі тых, што адступалі да сваіх акопаў. Я была непадалёк. I тут… тут міна трапіла якраз у тое месца, дзе стаяў ён… Я яшчэ паспела ўбачыць: высокі такі, чорны, маслісты слуп дыму і зямлі… I потым цемра… Мяне падабралі хлопцы. Міхал сам адправіў мяне ў медсанбат… Але што яны маглі тады? Асколак сядзіць у калясардэчнай сумцы і цяпер.

Андрэй сядзеў моўчкі і глядзеў туды, у куток, дзе гусцела цемра і дзе нерухомая, са сплеценымі на каленях пальцамі сядзела яна.

Зноў аддаўся меладычны звон у глухіх пакоях. I зноў стала цішыня.

— Ясна, — сказаў Андрэй.

Насцярожаныя людскія вочы глядзелі на яго са сцен.

— Ён памёр, — сказала Ірына. — Пяць год я жыла і не жыла…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x