Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зноў яны маўчалі. Імчалі ім насустрач і знікалі цьмяныя абрысы дрэў.

— Раскажыце пра сябе, — сказала яна, — пра сваю радзіму.

— Яна прыгожая, — сказаў Андрэй, — яна лепшая ў свеце.

— А балоты?

— Што ж, і балоты бываюць прыгожымі. Уначы па іх скача прывідная кавалькада: дзікае паляванне караля Стаха. Так кажуць народныя паданні. Коні не пакідаюць слядоў, а над галовамі коннікаў гарыць самотная зорка.

— Раскажыце мне якую-небудзь казку.

I Андрэй пачаў "Вужыную каралеву".

Човен, заплецены белымі лілеямі… залёты вужынага караля… замак на выспе… пакуты дзяцей… крывавая пена на хвалях… юнак у залатой світцы пад вадой.

I толькі потым, толькі расказаўшы ўсё, Андрэй спахапіўся, што ўпершыню за гады ўспомніў казку, якую ненавідзеў яшчэ з тых, яшчэ з Алёнчыных часоў.

— Бог ты мой, — ціха сказала Горава, — якая прыгажосць, які дзіўны склад фантазіі.

— Так, — сказаў Андрэй, — фантазія незвычайная. I незвычайны лёс.

Зусім паблізу ад сябе ён бачыў яе вялікія шэрыя вочы, вузел валасоў. I яго, у які ўжо раз, здзівіў той пакорліва-нявінны, разумны выраз, які быў неадрыўны ад усяго аблічча гэтай незвычайнай жанчыны.

Яны сядзелі і размаўлялі шэптам, а аўтобус усё ляцеў і ляцеў у ноч.

— Вы як небудзь заходзьце да мяне, — сказала яна, — пакажу карціны.

— Добра, — адказаў Андрэй, — але ж вы днямі едзеце за мяжу, потым у нас вакацыі.

— Ну то заходзьце пасля вакацый.

— Абавязкова.

Няскора яшчэ ўдалося Андрэю выканаць сваё абяцанне. Але тады ён не ведаў гэтага. Ён проста сядзеў поруч з жанчынай і глядзеў на яе.

А аўтобус ляцеў і ляцеў, і наперадзе чакала яго ноч.

Р а з д з е л IX

На пачатку ліпеня сябры раз'ехаліся па хатах. Андрэй пажыў тыдні тры дома, а потым скарыстаўся запрашэннем дзядзькі, па-паходнаму хутка сабраўся і раніцою наступнага дня ўжо выходзіў з цягніка на перон невялічкай станпыі.

Гарадок гэты быў той самы Сухадол, ля якога ў памятную вераб'іную ноч адбылася "паромная трагедыя". Большасць Грынкевічаў з гэтай прычыны не любіла Сухадол, але дзядзька прыжыўся тут, пусціў карэнні і не хацеў нават думаць аб іншых мясцінах.

Жыў ён у вялізным напаўпустым доме, што пабудаваў яшчэ дзед, жыў разам з жонкай і маці, амаль глухой бабуляй, што любіла Андрэя як роднага, хоць і даводзілася маці Андрэя мачыхай.

Толькі вялізны сад аддзяляў дом ад Дняпра, вельмі шырокага ў гэтым месцы і вельмі пустога.

Дно Дняпра хавала шмат цікавага: дзядзька, напрыклад, паліў печ мораным дубам, паспяхова выцягваў дубовыя падводныя палі з моста, які калісь навёў Напалеон.

Андрэй любіў Сухадол, такі ціхі і павольны, любіў дзедаўскія тры клёны і таполю, што абапіраліся на дах, любіў вулкі, зарослыя рамонкамі — адвечны выпас усіх гусянят, любіў клады над дняпроўскім адхонам.

Клады ў спёку мрэялі верхавінамі дрэў, у непагоду шумелі векавымі хвоямі. Яны былі агульныя, праваслаўна-каталіцкія.

Ужо ідучы са станцыі, ён пачуў у кветніку лянівую размову нейкіх двух дзядзькоў.

— Чаго гэта ты плот свой не падпіраеш? Глядзі, самне ён твае яблыні.

— Не, — адказаў лянівы бас, — ён на бок суседа хіліцца, хай сусед і падпірае. Даўно, чорт на яго, пастаўлены плот. Пры нэпе, відаць, каб яго…

I Андрэй засмяяўся. Увесь Сухадол быў такі, прыдатны хутчэй да таго, каб дажываць, чым жыць.

Хлопец быў сустрэты ахамі і вохамі, атрымаў вялікі пакой (два акны ў сад, два — на вуліцу), расклаў на стале рукапісы, — і пайшлі дні ў чаргаванні працы і адпачынку, вершаў і рыбнай лоўлі.

Дзядзька быў адмысловы рыбак, а садаводам быў такім добрым, што выводзіў у Сухадоле вінаград.

Але Андрэй любіў дзядзьку не толькі за гэта. У дзядзькі быў рэдкі гумар, такі сонечна-вясёлы, такі смачна-з'едлівы, што каля яго людзі смяяліся да знямогі з раніцы да вечара. Дзіўна, як ён мог яго зберагчы на працягу свайго страшнага жьшдя.

А жыццё ў яго было сапраўды страшнае. Яшчэ дагэтуль часам яго пачынаў біць цік. Аб паходжанні яго дзядзька расказваў неахвотна:

— Другі дзень стаю ў гестапа тварам да сцяны. Сабакі ў спіну хакаюць. А сволачы гэтыя кожныя трыццаць хвілін страляюць у сцяну ля галавы. I кожны такі стрэл можа быць апошнім. Ну, аднак злаўчыўся, уцёк ад іх. Дагэтуль сам сабе не веру…

Для рыбалак падабралася добрая кампанія: дзядзька, настаўнік Мікалай Якаўлевіч і яшчэ Пятро, звяга, які заўжды смешна лаяўся з астатнімі.

Імя па бацьку ў Пятра было Трыфанавіч, але дзядзька, карыстаючыся ім як асновай, зрабіў з яго нешта такое непрыстойнае, што пры бабах хоць і не кажы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x