Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны зноў перайшлі парог і пабачылі бязмежныя залатыя лугі.

I Андрэй доўга яшчэ глядзеў на яе з лугоў.

I здарылася дзіва. Быццам нябачны горад явіў позіркам самы дасканалы свой твор, схаваўшы ўсё астатняе.

I заззялі вакол лугі, і вясёлка абаперлася пятой у ваду ля царквы, запрашаючы дзіва ўзысці на аблокі і явіць сябе ўсім людзям.

"Не, продкі не адышлі, - думаў Андрэй, яны тут і заўжды будуць тут: як песня, якую мы атрымалі ад іх, як іхнія радасць і боль. Яны расквітаюць усмешкай на нашых вуснах, і іхняя журба — гэта наша журба.

I калі мы плачам — мы плачам іхнімі слязьмі.

Бо ніхто не ўцячэ ад іх, як не ўцячэ ад сябе. I ніякая хмара не заб'е майго імкнення да неба ў слупах святла, таго святла, што залівае храм на Нерлі.

Продкі мае, любыя мае, мір вам.

Мір вам з вашай тутою, з думамі, якія зніклі, з клопатамі, якія не датычацца вас.

Прыйдзе дзень, i мяне не будзе. Але свет не застанецца без слоў.

I давеку будуць гучаць пацалункі пад старымі вязамі.

Прыйдзе дзень, і мяне не будзе. Але будзе вечнай зямная цеплыня.

I давеку ля кіёскаў, ззяючы вясёлкаю на сонцы, будзе асядаць са шклянак на шчокі дзяўчат пяшчотны вадзяны пылок.

А на цёплай зямлі ў буркатлівых галубоў лапкі ў вякі вякоў будуць каралавымі.

Дзякуй табе, белая".

Ён ішоў і ўсміхаўся сваім думкам,

"Калісьці я памру. I калі я памру, калі рот мой, які спяваў і цалаваў, калі рукі мае, што рабілі і песцілі, будуць тлом і прахам, — мой нябачны подых застанецца ў гэтых белых мурах, як уздыхі тысяч забытых продкаў.

I я буду ўдзячны табе за тое, што, як яны, я не схіліў каленяў у гэтых мурах, што я, быццам яны, проста пастаяў тут і выйшаў абноўлены і ўсёразумеючы, цвёрда абапіраючыся на меч".

Яны ішлі лугам, а за іхнімі спінамі згасала ў сяйве майскага дня вясёлка над белым дзівам.

— Як свечачка, — цiха сказала Горава.

Яна, Грынкевіч і Галіна Іванаўна ішлі наперадзе, далёка адарваўшыся ад усіх.

— Вось, — сказала Галіна Іванаўна, — а вы са сваімі сваркамі. Што вам зрабіў Вайвадс?

Андрэю не хацелася вяртацца на зямлю. Таму ён адказаў неахвотна:

— Я не на Вайвадса.

— На каго ж? Няўжо на Марыйку Крат?

— На яе.

— Ды што яна такое сказала?

— Яна можа казаць што хоча. Але крыўдзіць людзей я ёй не дам.

Горава ўважліва паглядзела на Андрэя. Грынкевіч падумаў, што яна ўсё зразумела і што ўсё гэта дрэнна.

…Аўтобус ляцеў праз ноч. Міргалі і хаваліся ў цемры рэдкія агні вёсак. Андрэй схаваў аўтаручку і заклаў галубіным пяром тую старонку ў запісной кніжцы, на якой з'явіліся зараз новыя радкі.

Ён адчуваў сябе добра спустошаным і шчаслівы амаль да слёз. Большасць сяброў спалі, стомленыя вялікім і цяжкім днём. Андрэй шчасна пацягнуўся і заўважыў строгі і ўважлівы позірк Ірыны Сяргееўны.

— Новыя вершы? — шэптам спытала яна.

— Так. Новыя вершы.

— Нерль?

— Нерль.

— Прачытайце.

Андрэй таксама амаль шэптам прачытаў.

— Добра, — ціха сказала яна, — вельмі дакладна па настрою і вельмі палка. Можа, гэта і ёсць пачатак вашага выйсця.

Вочы Андрэя вільготна блішчалі.

- Ірына Сяргееўна, — сказаў ён, — я сягоння шчаслівы. Я вельмі… вельмі шчаслівы. Быццам нанова нарадзіўся на свет. І ён такі прамыты, такі зіхатлівы. Дзякуй вам за гэта.

— Што вы, Андруша, мілы. За што мне? Дзякуйце таму, невядомаму.

— Не, — цвёрда сказаў Андрэй, — і яму і вам. Таму што вы адкрылі мне вочы на гэта.

Яна маўчала. Потым прыўзняла сур'ёзныя вочы.

— Андруша, — ціха сказала яна, — вы раззлаваліся на Марыю з-за мяне.

— Так, — неахвотна сказаў Андрэй.

— Не трэба. Не як выкладчык, як жанчына кажу вам: не трэба. Чым яна вінаватая?

— А чым вінаватая вы? Тым, што добрая?

— I ўсё ж не трэба… Дзеля мяне.

— Добра.

Яны моўчкі сядзелі ў аўтобусе, які ляцеў у ноч.

— Раскажыце што-небудзь, — папрасіў Андрэй, — што-небудзь з таго, што ўразіла вас больш за ўсё.

— Добра, — мяккім голасам сказала яна. — Я была тады маленькая, і гэта было да вайны. Некаторы час я жыла ў сям'і славутага кампазітара, вучылася ў яго. I вось аднойчы ён узяў мяне ў Ноўгарад. А там мы пайшлі ў царкву Спаса Нярэдзіцы… Немцы ў вайну знішчылі яе… А тады яна была ва ўсёй сваёй прыгажосці. I фрэскі ўсярэдзіне: страшны суд. Густая чырвань, дымнае золата і чарната. Паказваў нам дваім царкву маленькі бедны попік. Раса зашмальцаваная, валосікі хвігай тырчаць на патыліцы. Але вось ён даведаўся, хто са мною. "Пачакайце, — кажа, — я вас чымсьці паспрабую здзівіць. Для гэтых фрэсак патрэбны і словы адпаведныя". Дзіўна, што ён так добра зразумеў сутнасць царквы. Але ведаеце, што ён зрабіў? Ён пакінуў толькі адну свечку. I пры яе святле, пад усімі гэтымі фрэскамі, пачаў чытаць пакаянны псалом. Цень, маленькі язычок агню, пагрозлівыя твары фрэсак. I гэтыя жахлівыя, старажытныя словы. Цяжкія, як праклён… Я ніколі гэтага не забуду… Мой спадарожнік потым сказаў, што больш не прыйдзе сюды, каб не псаваць уражання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x