Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не жаніцеся. Мастак павінен быць незалежным. Горшыя ворагі мастаку — хатнія яго.

— А калі каханне?

— Ну, вялікае пачуццё — гэта зусім іншая справа, — сумна сказала яна. — Але такое прыходзіць рэдка… I, на жаль, не да ўсіх.

Сцежка мільгнула ў баку ад дарогі, прытульна пацягнулася кудысьці ў лес, быццам запрашаючы пайсці па ёй.

— Добрая сцежка якая, — сказаў Андрэй. — Вось так бы і пайсці па ёй, каб вялікі груз быў на тваіх плячах, а маленькі — на плячах другой.

— Адам і Ева? — прыўзняла яна зламаныя бровы. — Але ж яны пакінулі рай даўно.

— Нічога, — сказаў Андрэй, — шлях яшчэ цягнецца. I невядома яшчэ, куды ён прывядзе.

Галіна Іванаўна ўбачыла вузкую стужку рачулкі і паляпала да шафёра:

— Спыніцеся, Косця. Пабудзем тут хвілін дваццаць.

— Бачыце, — сказала Горава, — вашы жаданні збываюцца.

— Толькі Евы няма, — збянтэжана сказаў Андрэй, засаромеўшыся яшчэ больш, і з нейкай ненатуральнай фацэтнасцю прыбавіў: — Прысутнасць Еў робіць норавы больш мяккімі і высакароднымі.

Яна засмяялася:

— Божа, як велягурыста! Нельга ж дазволіць, каб чалавек, ды яшчэ паэт, гібеў у жорсткім і невысакародным стане.

…Аўтобус спыніўся. Хлопцы і дзяўчаты рассыпаліся па беразе. Хто смяяўся, хто спяваў, хто проста шпурляў у ваду каменні.

Баранаўскас з энергіяй, вартай лепшага ўжывання, адразу залез на бярозу і крычаў нешта дурнаватым голасам.

— Баранаўскас, злазце адтуль, — хвалявалася Галіна Іванаўна, — хто вы такі, нарэшце?

— Снежны чалавек. — Баранаўскас сеў на галіну, звесіўшы ногі. — Я аднойчы выказаў меркаванне, што снежны чалавек — гэта здзічэлы вясковы настаўнік. Чамусьці ніхто гэтым асабліва не захапіўся.

Горава засмяялася, ідучы поплавам да невысокага ўзгорка на беразе. Андрэй пайшоў поруч з ёю. Яны раз-пораз нахіляліся: ён, ірвучы кветкі, яна — вузкія лёзы светла-зялёнага шчаўя.

Сцежка ўзбегла на пагорак, з яго адкрыліся выгібы рачулкі, а за ёю замрэяныя, зажураныя, бясконцыя лясы.

Ветрык адтуль варушыў растрапаныя пасмачкі на скронях жанчыны.

— Глядзіце, крумкач, — сказаў Андрэй.

Крумкач сядзеў непадалёку, у траве, згорбіўшыся і схіліўшы галаву з невідушчымі вачыма, змрочна-панылы, вугальна-чорны і вялізны, як птэрадактыль. Гарбатая, з нарасцямі ад доўгіх год, дзюба была ўнурана ў зямлю.

— Старажытны які, - задумліва сказала яна, — як вы мяркуеце, Андрэй, аб чым ён думае?

— Гм… бадай што, і скажу… Учора быў дзень яго анёла. Яму мінула чатырыста год.

— Чаго ж ён такі сумны? З пахмелу?

— Не, ён проста думае, што слабеюць птушкі на зямлі, што не дажыць яму да мафусаілавых год бацькі, які бачыў май пяцьсот разоў.

— Бог ты мой, — сказала яна, — колькі разоў з тае пары плакала і зноў смяялася зямля. Колькі людзей адышло ў нябыт… Крумкачову бацьку, пэўна, добра было жыць у тыя гады. Людзі толькі яшчэ прыходзілі з Чарнігаўшчыны, з Кіева, з вашага Прыдняпроўя. Галадалі і паміралі.

— I ўсё ж ішлі. А што выдумаеце, усходнеславянскі мужык — гэта рэч… Але хіба толькі пасля перасялення паміралі тут людзі? З друтога боку таксама якая страшная сіла ішла… Тут на Сіці нашы людзі навалам ляжалі: продку гэтай пачвары хапала, пэўна, і вачэй, неакрытых забралам.

Крумкач павольна распасцёр адно крыло і застаўся сядзець.

— Што мне ў галаву прыйшло, — нявесела ўсміхнуўся Андрэй, — а што, калі гэта бацька нашага крумкача прынёс на вежу да княгіні Агаф'і руку забітага мужа?.. Жылаватую, з залатым пярсцёнкам…

— Вядома, ён, — сказала жанчына. — Галасіла ж, пэўна, бедная.

Андрэй заўважыў сум у вачах спадарожніцы і са злосцю шпурнуў у крумкача камлыгай зямлі,

Той узляцеў над зямлёю чорным касым крыжам, зрэдку завальваючыся то на адзін, то на другі бок, быццам не мог трымаць раўнавагі.

— Нічога, — сказаў Андрэй, — яны пайшлі ад нас, добра зрабіўшы сваю справу.

— Нашто вы яго так? — з дакорам спытала яна,

— Ён — ад загібелі. А вы — жывая. Вы вельмі жывая. I каля вас не павінна быць нічога цёмнага, нічога — ад смерці. Гэта вы памятайце.

З прасветленымі вачыма яна павярнулася да яго:

— Добра, спадзяюся, што гэта так. Хадзем. Нас клічуць.

Ад аўтобуса ўжо сапраўды махалі рукамі сябры, запрашаючы ехаць.

…Уладзімір адкрыўся вачам неяк зусім нечакана. Толькі што змяілася пад нагамі шэрая дарога, толькі што ківалі галовамі наўздагон машыне кветкі, толькі што яна частавала яго шчаўем — і вось ужо з'явіліся ўдалечыні белыя, як трошкі запылены цукар, Уладзімірскія саборы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x