Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Непакоіў трошкі толькі суровы і адчужаны твар Марыі, што сядзела ў самым хвасце аўтобуса і, адвярнуўшыся, глядзела ў акно: вусны сціснутыя ў нітачку, вочы прыжмураныя і халодныя.

Яніс штурхнуў Андрэя ў бок.

— Кінь глядзець, кажу. Замнога гонару. Падумаеш мне яшчэ: каралева Пятра Вялікага.

Яніс быў такі легкаважна-вясёлы, што Андрэй таксама ўсміхнуўся яму ў адказ. Тым больш што жыць было сапраўды добра: такія стаялі вакол празрыстыя і халаднаватыя дні канца мая, з размытымі хмаркамі, з рэдкім сонейкам, што прыгравала там-сям паўночную зямлю, яе бедныя кветкі і спакойныя рэкі.

Вялiкi горад застаўся далёка за спiной. Там былi правiльныя ўстаноўкi, любоў да блiжняга з пажаданнем дабра яму, змястоўныя i ўдумлiвыя даследаваннi. А тут была проста палявая купель, дзе халодныя ветры звiняць маладой травою.

Акуніся, акуніся ў мяне.

I ад жыцця амаль нічога не трэба было, хіба што толькі вылезці з аўтобуса і ісці пехатою, трымацца за руку друга пры пераходах цераз ручаіны ды піць прыгажосць весняй зямлі, разлітую вакол.

Аўтобус быў усё ж часткай гарадскіх вуліц. А хацелася, каб травы цалавалі ногі, каб вакол ляжала зямля, каб яна сінела медуніцай, звінела званочкамі белазорыка, цямнела лясамі, крычала па начах таемным крыкам звяроў і адбівалася ў валавокіх, трывожных вачах мудрага леляка.

Горава сядзела насупраць, поруч з Галінай Іванаўнай, размаўляла аб нейкіх сваіх жаночых справах, і на яе таксама добра было глядзець.

Проста глядзець.

Адарвала вочы ад суседкі, сустрэла позірк Андрэя і ўсміхнулася яму:

— Добра, Андруша, праўда?

— Надзвычай добра жыць, Ірына Сяргееўна, — сказаў Андрэй.

Раптам яна злёгку спахмурнела.

— Так, — і пасля паўзы дадала: — Жыць надзвычай добра. Напэўна, ніхто гэтага не разумее так, як я.

Ад гэтай лёгкай зморшчынкі між броваў, ад суму ў голасе Андрэй яшчэ больш адчуў, што моцная сувязь дружбы звязвае іх, яшчэ нядаўна зусім незнаёмых. Дружбы спакойнай, дружбы, якая гарыць роўным і цёплым агнём.

Гэта была радасць, што яны жывуць на зямлі, што часам яны бываюць поруч. I гэта было зусім не так, як з другімі, бо гэтаму не трэба было канчацца інакш… і горш.

Проста расла ў грудзях хваля ўдзячнасці: у яго да гэтай добрай спадарожніцы, а ў яе — Андрэй амаль цвёрда ведаў гэта — да яго.

Грынкевіч працягнуў ёй цыгарэты.

— Я наогул… але добра, давайце, — сказала яна.

Курылі. Дым парывамі цягнуўся ў прыспушчанае акенца.

— Рублёва будзем глядзець? — спытаў у Горавай Яніс.

— Дзеля гэтага i едзем: ды яшчэ дзеля Нерлi.

Яніс пашкроб у патыліцы:

— Адкажыце вы мне, Ірына Сяргееўна, чаго гэта на старажытных абразах твары ў святых нейкія не рускія? Не славянскія.

— А нашто гэта вам спатрэбіўся мой адказ?

— Яны візантыйскія, гэтыя твары… Грэчаскія.

— Ну дык і што?

— Можа, i мастацтва гэта не рускае. Запазычанае.

Яна ўсміхнулася куточкамі пяшчотных вуснаў:

— Не, Янiс. Гэта ўсё ж чыста наша мастацтва. А аблiччы здаюцца чужымi таму, што сам этнiчны тып славянiна змянiўся за стагоддзi… Арабскi падарожнiк, якi ўпершыню пабачыў русаў, пiсаў, што яны, увесь натоўп, станiстыя, як пальмавы гай. У iх сапраўды былi доўгiя ногi, вузкiя тулавы, гожыя кiсцi рук… Зараз старажытнаславянскi тып, бадай што, лепей за ўсё збярогся там, дзе не было татар: на поўначы, а лепей за ўсё — на Беларусi. Паглядзiце вось на нашага Андрэя: ногi доўгiя, нос праменькi, вочы вялiзныя, як на iконах.

Андрэю стала няёмка, ён быў самай дрэннай думкі пра сваю знешнасць. У гэтым заўсёды пераконвала яго і маці.

— Вочы ў мяне, як у саламандры, пукатыя, ногi — з-пад пахаў растуць. Не трэба, Iрына Сяргееўна.

Яна засмяялася:

— Няпраўда, Андрэй. Я не хлушу. Вы сапраўды… як анёл са старажытнай іконы. Гэтым і адрозніваецеся.

Яніс паглядзеў на іх, выцягнуў папяросы і пайшоў курыць у хвост машыны, да маленькай Анкі, якая замрэяна глядзела ў акно.

Вакол Андрэя і Ірыны стварылася невялічкая "зона пустаты",

— Давядзецца мне, відаць, вам паверыць, — ціха сказаў Андрэй, — таму што гэта вы не першая кажаце мне.

— Тая, што ў "Смерці на світанні"?

— Тая.

— Яна была харошы чалавек?

— Вельмі.

— Гэта жахліва, — сказала яна, — я калісь таксама страціла вельмі блізкага чалавека. Так па-дурному прыйшла смерць… Амаль хлапчукі… З вінтоўкамі супраць танкаў.

Яна знобка павяла плячыма:

— А я яшчэ думала, чаго гэта вы не ажэніцеся… Па тыпу вы зусім не належаце да старых кавалераў.

— Ну, а што б вы мне параілі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x