Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А потым ёй стала лягчэй. Яна відавочна ачуньвала. Нават колер скуры пачаў набываць румянец: не так, як да аперацыі. Пачала есці. Пачала ўсміхацца яму і ўсім іншым па-сапраўднаму,

Як дзіцёнак, радавалася кожнай праяве жыцця за акном, кветкам, якія прыносіў ён, гучнаму, бы ў пустую бутэльку, буркатанню голуба.

Аднойчы Андрэй бачыў з-за завескі, як яна тонкімі пальцамі спрабавала злавіць на сцяне сонечны зайчык, які выпадкова трапіў у чашку з вадой і не мог вырвацца, кідаючыся то на сцяну, то на коўдру.

На трэці дзень пасля таго, як ёй стала лягчэй, яна ўпершыню папрасіла пацалаваць яе.

— Я так рада жыццю, — сказала яна. — Раскажы мне штось.

— Што?

— Раскажы, як ты закахаўся ў мяне.

— Спачатку была рука, — сказаў Андрэй. — Рука на экране. I яшчэ голас. А самае галоўнае — думка. Думка ў цемры… Гэта я пачуў перш за ўсё і адчуў сабою… А потым я пабачыў і цябе самую. Ты была ў шэрай, званочкам, пушыстай спадніцы і цёмна-шэрай нейлонавай кофтачцы…

— Так, — сказала яна, — а ты быў у нагавіцах нейкага цёмна-васільковага колеру і ў шэрым пінжаку. А гальштук у цябе быў таксама сіні. Я падумала яшчэ: "Вось які блакітны хлопец з'явіўся".

— I ты памятала ўсё гэта?

— Дурань, — сказала яна.

Андрэй пацалаваў яе рукі, што нерухома ляжалі паўзверх коўдры.

— Ты ляжы, — папрасіў ён, — маўчы. Я сам буду казаць.

— Ну.

— А потым была Нерль. Там я зразумеў, што ты неяк адрознiваеш мяне сярод iншых, шмат чаго ведаеш пра мяне. I там я неяк адтаў ад таго холаду, якi жыў ува мне, ад усяго гэтага свiнства, што зрабiла са мною жыццё… Ты ж ведаеш, я тады ляжаў у руiнах… I раптам пяро голуба на месцы, дзе калiсь забiвалi, i тая белая свечачка ў лугах. Такая празрыстая, стройная, адбiтая ў вадзе. Як ты… I ты была поруч, ты адкрыла мне ўсё гэта, i выратавала, i прывяла да святла.

Ён бязважка гладзіў яе нерухомыя рукі.

— Табе не балюча?

— Не. Мне прыемна.

— Але тады я яшчэ не ведаў, што гэта каханне. Я зразумеў гэта на сваёй рацэ, на месцы парома, і вышэй, за вёскаю Кручы… Яна была такая цёмна-кучаравая, вёска. Там буслы плавалі над ракою і паветра было вячэрне-празрыстым і месячным. Там я зразумеў, што ўся ты, са сваёй сілай і слабасцю, раптам стала патрэбна мне. На радасць і гора. I мне нельга жыць без цябе. Свет без цябе пусты, а дрэвам няма чаго спяваць аб радасці. Бо ты адзіная, каго мне трэба было сустрэць на зямлі, а другіх няма…

Маўчанне было ў пакоі. Яна ляжала, гледзячы на яго мяккімі шэрымі вачыма.

— Якое яно добрае, жыццё, — сказала яна. — Ах, толькі б жыць. Мне нават страшна з табою. Вышэй жа, здаецца, ужо няма куды… Што ж нам рабіць, міленькі? Што рабіць са скарбам, які трапіў да нас у рукі?

— Слухай мяне, — сказаў ён. — Ты не палохайся скарбу і шчасця. У нас наперадзе вялікае жыццё, і мы не стомімся адзін ад аднаго за гэты час. Мы будзем вельмі многа працаваць. Пісаць дзівосныя кнігі… Калі хочаш, мы напішам першую сапраўдную гісторыю беларускага мастацтва. Гэта цяжка. Нам давядзецца аб'ездзіць разам усю Беларусь, адшукваць тое, што забыта, вывучаць, біць у набат, калі штосьці занядбалі або бураць. Гэта будзе сумленная гісторыя. Яна не будзе забываць ні добрага, ні дрэннага… Ты прыкладзеш да гэтай кнігу веды, а я так выкладу яе, каб яна чыталася запоем, як легенда… З гэтых вандраванняў можа вырасці і другая кніга, пра Беларусь як яна ёсць, пра ўсё добрае і дрэннае на гэтай зямлі. Там будуць дарогі, людзі, запісы казак, песняў і сапраўдных апавяданняў аб жыцці, шмат фатаграфій усіх прыгожых і непрыгожых куткоў радзімы…

— Гэта добра.

— I ва ўсім гэтым будзе твая добрая іронія і маё жорсткае захапленне. А яшчэ мы будзем пісаць кожны свае кнігі… А вакол будзе зямля, глухія пушчы, светлыя рэкі, азёры, поўныя неба… Мы будзем засынаць і прачынацца разам, восем тысяч разоў прачынацца разам… А можа, і больш. I адчуваць адзін аднаго, і зоры, і вячэрнія песні, і след за галавою выдры, што пераплывае раку, і камяніцы разбураных палацаў, і ўсплёск бабра ў месячным сяйве… Мы будзем шмат працаваць і шмат ездзіць. Па ўсёй зямлі, па ўсіх акіянах…

— Акіяны потым, — сказала яна. — Раскажы спачатку пра твае азёры, пра тваю зямлю.

— Яна непрыгожая з акна цягніка, — сказаў Андрэй. — Таму што немцы, баючыся партызан, высеклі лес паабапал дарог… Для таго каб даведацца, якая яна, трэба заглыбіцца ў яе. I там можна пабачыць адны з самых лепшых куткоў зямлі. Там азёры на захадзе сонца стаяць чырвонымі, а ў іх спакойнай вадзе б'е рыба. Там лясы, у якіх трубяць ласі… Амаль ніхто не ведае, што ёсць там не толькі раўніны, а і высокія ўзгоркі, парослыя лесам. З узгоркаў бягуць празрыстыя ручаіны, у якіх жыве рыба-стронг… Прысмеркам вада ў Дняпры робіцца малочна-жамчужнай. I неба тады такое ж, як вада. Бледны месяц вісіць у гэтым небе. Калі ў такі час плывеш па рацэ ў крылатым чаўне — неба над табою і пад табой. Як казачны карабель у паветры, плыве човен… Яна мірная і пяшчотная, як дзяўчына, як ты, мая зямля… Але ёсць на ёй і змрочныя куткі. Замшэлыя лясы, сівыя імшары, па якіх уначы, пад самотнай зоркай скача прывіднае дзікае паляванне… У навальніцу бары гудзяць так страшна, як душа майго мірнага народа, калі яго пакрыўдзяць… Але гэта праходзіць з першым праменем сонца або месяца, і зноў уначы кусціцца сонная бузіна над курганамі продкаў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x