Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чаму не ідзе Сашанька? Ён глядзеў на гадзіннік і ўпершыню ясна зразумеў, што аперацыя цягнецца ўжо больш чым дзве гадзіны. I такі спакой вакол, быццам прырода і ўвесь горад уцягнулі галовы ў плечы, чакаючы непазбежнага.

Ён амаль пабег у будынак і сутыкцуўся з медсястрой.

— Як?

— Ды не нервуйцеся вы так, — сказала Сашанька. — Фу! Не мужчына, а мокрая курыца.

— Што?

— Усё ідзе як мае быць. Быў лёгкі шок. Спынілі пераліваннем крыві непасрэдна ў аорту, па метаду Пятроўскага… Аперацыя складаная, але самае цяжкае скончылася… Ідзіце ў вестыбюль: зараз будзе дождж.

— Не магу. Я заўважу, калі ён пойдзе.

— Вы заўва-ажыце, — сказала сястра.

I раптам узяла яго руку і, гладзячы яе, сказала:

— Ну не трэба, не трэба. Я даю вам слова, чуеце, я даю вам слова, што ўсё ідзе добра…

Знікла. Ён адышоў ад сваёй лаўкі і з трывогаю, ад якой як толькі не разарвецца сэрца, глядзеў на крывава-свінцовую хмару, на фоне якой вартымі жалю, малюсенькімі лапікамі кідаліся ў трывозе галубы.

Пэўна, так яны кідаліся і тады, калі ішлі нейкія там татары і полымя жэрла прадмесці, падступаючы да муроў Крамля.

Няма прыстанку! Няма жыцця! I дзе ён, прытулак, знішчаны агнём?

З жахлівай выразнасцю ён адчуў, што і ён слабы, як птушка перад страшнай навалай, перад тупой, жорсткай сілай, якая рушыць на яго. Не дапамогуць смеласць, розум, сіла — нічога, нічога!

Насунецца і знішчыць яго прыстанак, яго прытулак, яго цеплыню — адзінае, дзеля чаго ён жыў усе гэтыя дні,

I тады Андрэй сеў і, як закляцце, пачаў ліхаманкава і страшна ці то кленчыць, ці то проста ўмаўляць кагось:

— Я вельмі, вельмі, вельмі люблю яе. Я вельмі, вельмі, вельмі буду яе любіць… Ратуй яе, ратуй… Справядлівасць, калі ты ёсць, зрабі, каб яна жыла… Справядлівасць, калі ты ёсць, зрабі, каб яна засталася жывой… Ёй нельга, нельга, нельга… Вазьмі ў мяне палову жыцця і падзялі з ёю… Вазьмі ў мяне… Вазьмі… Вазьмі…

Ён хлусіў, не адчуваючы гэтага. У сэрцы ягоным не было ў гэты момант ні кахання, ні планаў — нічога. Адзін толькі боль за яе, адзін толькі жах за яе, адно толькі жаданне, каб скончыліся яе мукі і яна была здаровай.

— Няхай ніколі не бачыць яе… Няхай ніколі не бачыць яе… Няхай ніколі. Абы ведаць, што жыва… Нават ведаць, што кахае другога… Так, нават гэта… Абы ведаць, што яна засталася жыва, што яна недзе жы-ва…

Ён не чуў ужо, як хвастануў ачышчальны лівень, як зямля набрыняла вадою, прагна ўсмактала яе і перастала прымаць, разліўшы па ўсім абшары сквера лужыны, як стала свежым паветра, як сталі цяжкімі і абвіслі галіны дрэў і самая іхняя кара стала вугальна-чорнай. Ён сядзеў і ўмаўляў кагось.

— Андрэй!

Перад ім стаяў Яша, мокры, хоць выціскай. З кароткіх рукавоў халата струменямі лілася вада. Мокрыя валасы касіцамі звісалі на лоб, і выгляд ад гэтага быў такі няшчасны, што ў Андрэя як нешта штурханулася ў сэрцы.

— Усё? — з жахам спытаў ён.

— Вядома, усё, — з непаразуменнем сказаў няшчасны Яша. — Я ж табе казаў, што гэта тыгр ад хірургіі… Я дзесяць хвілін клікаў цябе з ганка. I вось прамок з-за цябе, як цуцаня… А ўсё філантропія да розных недаробленых Вертэраў. Каб яе, каб…

Толькі тут, толькі пасля гэтай лаянкі, толькі пасля таго як падбегла мокрая Сашанька і Яша з раптоўнай рашучасцю абхапіў яе, захінуўшы крысамі халата (быццам гэта магло чымсьці дапамагчы ад дажджу), Андрэй зразумеў, што пакуль што ўсё скончылася, і, кінуўшыся да ардынатара і медсястры, абняў іх дрыжачымі рукамі.

Р а з д з е л XXXII

Калі ён пабачыў Ірыну ўпершыню пасля аперацыі — у яго ўпала сэрца. Не ў тым справа, што аблічча было знясіленым і нейкім перапалоханым.

Справа была ў тым, што на гэтым твары быццам адразу адбіліся пражытыя гады. Яна заўсёды была падобная на поўнае жыццём дзяўчо. Зараз гэтага жыцця не было. Яно ледзь тлела недзе ўглыбіні, не маючы змогі ажывіць блакітны твар. Яна ўвесь час была ў поўнай прытомнасці. Але што гэта была за прытомнасць?! Прытомнасць позіркаў, прытомнасць дрыжачых вей. Ёй было балюча сказаць слова, цяжка дыхаць. Самае найбольшае, што яна магла, гэта сказаць:

— Папраў падушку.

Усе пяць дзён, што ёй было так цяжка, ён сядзеў каля яе і супакойваў. Не спаў.

— Вар'яты, — казаў Глінскі, - чортавы вар'яты.

А Яша, дарэмна ўдаючы цынізм, усміхаўся:

— Прапаў казак.

Андрэю было ўсё адно. Ён ніяк не мог забыць, што ў першыя хвіліны сустрэчы гэты адчужаны ад жыцця твар паспрабаваў усміхнуцца яму. Ён ведаў: у адной гэтай няўдалай усмешцы было выкупленне ўсіх яе і яго грахоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x