Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут гаворка ідзе не пра чалавека, якога мае на ўвазе школа, эканоміка, статыстыка, не пра чалавека, які мільённа ходзіць па вуліцах і пра якога можна сказаць тое самае, што пра пясчынкі на марскім беразе альбо пырскі прыбою: мільёнам больш, мільёнам менш - няважна, яны - матэрыял, і толькі. Не, мы гаворым тут пра чалавека ў высокім сэнсе, пра мэты і шляхі ачалавечвання, пра чароўнага чалавека, пра несмяротных. Геніяльнасць - з'ява не такая рэдкая, як гэта нам часам здаецца, хоць і не такая частая, як лічаць гісторыкі літаратураў, гісторыкі краін, а тым больш газеты. Стэпавы воўк Гары, на наш погляд, дастаткова геніяльны, каб адважыцца на спробу ачалавечвання, замест каб пры любой цяжкасці скрушліва спасылацца на свайго дурнога стэпавага ваўка.

Калі людзі такіх магчымасцяў перабіваюцца спасылкамі на стэпавага ваўка і на іх «ах, дзве душы», дык гэта таксама здзіўляе і засмучае, як і тое, што яны часта любяць мяшчанства. Чалавеку, які здольны зразумець Будду і які мае ўяўленне пра неба і бездані чалавецтва, не лічыць жыць у свеце, дзе кіруюць здаровы сэнс, дэмакратыя і мяшчанская адукаванасць. Ён жыве ў ім толькі з баязлівасці, і калі яго гнятуць памеры гэтага свету, калі цесны мяшчанскі пакой робіцца яму занадта цесны, ён усё валіць на «ваўка» і не бачыць, што воўк - часам яго лепшы бок. Ён называе ўсё дзікае ў сабе ваўком і лічыць гэта ліхім, небяспечным, з мяшчанскага гледзішча - страшным, і хоць ён лічыць сябе мастаком, хоць перакананы ў далікатнай вытанчанасці сваіх пачуццяў, яму ані наўме, што, апрача ваўка, за ваўком, у ім жыве і шмат чаго іншага, і не ўсё тое воўк, што ваўком названа, і жывуць там яшчэ і ліс, і дракон, і тыгр, і малпа, і райская птушка. І не наўме яму, што ўвесь гэты свет, увесь гэты райскі сад прыгожых і страшных, вялікіх і малых, моцных і слабых стварэнняў гэтак сама ж прыгнечаны сапраўдны чалавек і ўзяты ў палон казкаю пра ваўка, як прыгнечаны ў ім, у Гары, і ўзяты ў палон мешчанінам, псеўдачалавекам.

Уявіце сабе сад з сотнямі відаў дрэў, з тысячамі відаў кветак, з сотнямі відаў пладоў, з сотнямі відаў траў. Калі садоўнік гэтага саду не ведае ніякіх батанічных адрозненняў, апрача «ядомае» і «пустазелле», дык ад дзевяці дзесятых ягонага саду яму ніякага толку не будзе, ён вырве самыя чароўныя кветкі, высеча самыя высакародныя дрэвы альбо, прынамсі, зненавідзіць іх і будзе коса на іх зіркаць. Так робіць і Стэпавы воўк з тысячамі кветак сваёй душы. Што не падыходзіць пад рубрыкі «чалавек» альбо «воўк», таго ён проста не бачыць. А чаго ён толькі не далучае да «чалавека»! Усё баязлівае, усё напускное, усё дурное і дробязнае, бо яно не ваўчынае, ён далучае да «чалавека», а ўсё моцнае і высакароднае, толькі таму, што яшчэ не зрабіўся сам сабе панам, прыпісвае свайму воўчаму пачатку.

Мы развітваемся з Гары, мы даём яму адзінока ісці далей ягонай дарогай. Калі б ён ужо быў несмяротны, калі б ён ужо быў там, куды, здаецца, вядзе яго цярністы шлях, хай бы здзіўлена глянуў на гэтыя выгіны, на гэты збянтэжаны, на гэты нерашучы паварот усёй дарогі, як бадзёра, як асуджальна, як спачувальна, як весела ўсміхнуўся б ён гэтаму Стэпаваму ваўку!

Дачытаўшы да канца, я ўспомніў, што некалькі тыдняў таму назад, неяк уначы, я напісаў дзіўны верш, дзе гаворка таксама ішла пра Стэпавага ваўка. Я перакапаў кучу папер у сваім напіхам поўным пісьмовым стале, знайшоў гэты лісток і прачытаў:

Я Стэпавы воўк, гойсаю і блукаю,
заснежаны край паўсюль,
з бярозы крылом крумкач махае -
і ані зайцоў нідзе, ні казуль!
А казульцы шчыра я ўнараўлю,
знайсці б якую ў блуканні!
Я вазьму яе зубамі, абдыму рукамі,
красуню маю, прыгарну, прытулю.
Ад поўніцы сэрца прылашчу любоў,
храсточкамі іклы свае ўскаромлю,
і вып'ю ў экстазе гарачую кроў,
і знуджана выцьму ўсю ноч на поўню.
Нават зайца меў бы за ласны кавалак:
ноччу цёплае мяса - гасцінчык ваўку.
Як жа мне доля такая прыпала,
што ў самоце свой век валаку?
У вачах прытулілася старасці цьма,
ужо хвост увабраўся ў сівізну,
мілай жонкі каторы год як няма
а я гойсаю ўсё і казуляй трызню.
А я зайцамі трызню норавам воўчым,
вецер свішча ў зімовыя ночы,
снегам жар астуджаю ў горле
і душу аддаць д'яблу ўжо горне.

І вось у мяне ў руках два мае партрэты - аўтапартрэт з рыфмаваных кнітэльвэрсаў, такі ж журлівы і трывожны, як і я сам, і партрэт, напісаны холадна і з выгляду аб'ектыўна старонняй асобай, які глядзіць на мяне збоку, зверху ўніз, і ведае больш, але ўсё-такі менш за мяне. І абодва гэтыя партрэты разам, мае заіклівыя вершы і разумны эцюд невядомага аўтара дакучалі мне балюча, абодва яны былі правільныя, абодва без прыхарошвання паказвалі ўсю немарасць майго жыцця, абодва ясна паказвалі нязноснасць і няўстойлівасць майго стану. Гэты Стэпавы воўк павінен быў памерці, павінен быў сваёй рукой пакончыць са сваім ненавісным жыццём - альбо надосталь пераплавіцца ў смяротным агні абноўленай самаацэнкі, сарваць з сябе маску і выправіцца ў дарогу да новага «я». Ах, гэты працэс не мог быць мне новым і незнаёмым, я ведаў яго, я ўжо няраз праходзіў праз яго ў крайняй роспачы. Кожнага разу падчас гэтай цяжкай ломкі разбівалася маё ранейшае «я», кожнага разу глыбінныя сілы тармасілі і разбуралі яго, кожнага разу пры гэтым нейкая запаветная і моцна любімая частка майго жыцця здраджвала мне і губілася. Аднаго разу я страціў сваю мяшчанскую рэпутацыю разам са сваім станам і мусіў паступова адмовіцца ад павагі нават у тых, хто да таго здымаў перад мною капялюш. Другім разам паламалася маё сямейнае жыццё, мая душэўна хворая жонка прагнала мяне з дому, з наладжанага быту, каханне і давер раптам ператварыліся ў нянавісць і смяротную варажнечу, суседзі глядзелі мне ўслед з жалем і пагардай. Вось тады і пачалася мая ізаляцыя. А праз некалькі гадоў, праз гэтыя некалькі цяжкіх, горкіх гадоў, калі я адзінокі і, дзякуючы строгай самадысцыпліне, збудаваў сабе новае жыццё, заснаванае на аскетызме і духоўнасці, калі я, аддаўшыся абстрактнай практыкоўцы розуму і строга ўпарадкаванай медытацыі, зноў дасягнуў пэўнай цішыні, пэўнай вышыні, гэты лад жыцця таксама неспадзявана абваліўся, таксама раптам страціў свой высакародны, высокі сэнс; я зноў кідаўся па свеце ў дзікіх, напружаных паездках, назапашваліся новыя пакуты і новая віна. І кожнага разу гэтаму здзіранню маскі, гэтаму абвалу ідэала папярэднічалі такая самая жахлівая пустата і цішыня, такая самая смяротная скаванасць, ізаляванасць і адчужанасць, такая самая пустэльня абыякавасці і роспачы, як тыя, праз якія я зноў праходзіў цяпер.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.