Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што я там буду рабіць? — пытаўся ён у мяне, чухаючы рыжую патыліцу. — Вы ж толькі што адтуль, як там?

— Усё памянялася, — адказаў я, разглядаючы яго круглы зморшчаны твар з бясколернымі вейкамі. Ён паправіўся, хоць быў асуджаны на смерць.

— Прыйдзецца шукаць сабе працу, — сказаў ён. — Як там цяпер наконт гэтага?

Я паціснуў плячыма. Ці варта было тлумачыць яму, што ён, відаць, працы не знойдзе. Ён скора ўбачыць гэта сам.

— У вас ёсць сувязі, сябры? — спытаў я.

— Сябры… ну, вы ж ведаеце… — Ён кпліва засмяяўся. — Калі ты раптам застаешся без грошай, яны разбягаюцца ад цябе, як блохі з мёртвага сабакі.

— Тады будзе цяжка.

— Не ўяўляеце сабе, што будзе. У мяне толькі некалькі соцень марак. І я нічога не ўмею, як толькі траціць грошы. Здаецца, той прафесар меў рацыю, хоць у інакшым сэнсе: гады праз два я аддам богу душу — праўда, ад кулі.

Раптам мяне апанавала шалёная злосць на гэтага ідыёта-балбатуна. Няўжо ён не ведае, што такое жыццё? Я ўбачыў, як перада мной ішлі Антоніа і Пат. Я бачыў яе шыю, схуднелую ад хваробы, я ведаў, як яна любіць жыццё. У гэты момант я мог бы забіць Рота, калі б такім чынам можна было вярнуць Пат здароўе…

Цягнік адышоў. Рот махаў капелюшом. Тыя, хто застаўся, крычалі яму наўздагон усялякія пажаданні і смяяліся. Дзяўчына, спатыкаючыся, бегла за цягніком і крычала тонкім голасам, які зрываўся:

— Да пабачэння! Да пабачэння!

Потым яна вярнулася і залілася слязьмі. На тварах іншых з'явіўся выраз засаромленасці.

— Ало! — крыкнуў Антоніа. — За плач на вакзале — штраф. Гэта закон санаторыя. Штраф на карысць наступнага свята.

Ён шырокім жэстам працягнуў руку. Астатнія зноў засмяяліся. Востры, жалобны, заліты слязьмі твар дзяўчыны таксама заўсміхаўся. Яна дастала з кішэні паліто пацёрты кашалёк. Мне зрабілася вельмі балюча на душы. Гэтыя твары вакол, гэта ж быў не смех, гэта была сутаргавая, пакутная весялосць, гэта былі грымасы.

— Хадзем, — сказаў я Пат і ўзяў яе пад руку.

Мы моўчкі ішлі па вясковай вуліцы. Каля кандытарскай я спыніўся і купіў карабок цукерак.

— Смажаны міндаль, — сказаў я і працягнуў ёй карабок. — Ты ж любіш яго, праўда?

— Робі, — сказала Пат. Вусны ў яе задрыжалі.

— Хвілінку, — сказаў я і хутка пайшоў у краму кветак. З ружамі я выйшаў па магчымасці спакойна.

— Робі, — сказала Пат.

Мая ўсмешка была даволі жалобнай.

— Пад старасць зраблюся кавалерам, Пат.

Не ведаю, што раптам найшло на нас. Магчыма, прычынай быў той закляты цягнік, што адышоў. Быццам цень, наліты волавам, лёг на нас, быццам вецер разарваў усё, што з цяжкасцю ўтрымлівала нас. Мы раптам адчулі сябе дзецьмі, якія заблудзілі і не ведалі, куды падацца, але, тым не менш, не паказвалі страху.

— Зойдзем вып'ем чарку, — сказаў я.

Яна кіўнула. Мы зайшлі ў кавярню і селі каля акна.

— Што табе заказаць, Пат?

— Рому, — сказала яна і зірнула на мяне.

— Рому, — паўтарыў я і ўзяў пад сталом яе руку. Яна моцна сціснула маю.

Прынеслі ром. Гэта быў «бакардзі» з лімонам.

— Мой каханы, — сказала Пат і падняла чарку.

— Мой добры сябра, — сказаў я.

Мы хвілінку яшчэ пасядзелі.

— Бывае часам дзіўна, праўда? — сказала Пат.

— Праўда. Часам штосьці находзіць. І зноў праходзіць.

Яна кіўнула. Мы зноў пайшлі, прытуліўшыся адзін да аднаго. Міма нас пратопалі коні, запрэжаныя ў сані. Ад іх валіла пара. Змораныя загарэлыя лыжнікі, хакейная каманда ў бела-чырвоных світэрах — жыццё і шум вакол.

— Як ты сябе адчуваеш, Пат? — спытаў я.

— Добра, Робі.

— Праб'ёмся. Праўда?

— Вядома, каханы. — Яна прыціснула маю руку да сябе.

Вуліца апусцела. Вечаровая зара ружовым покрывам ляжала на заснежаных гарах.

— Пат, — сказаў я, — ты і не ведаеш яшчэ, якая ў нас процьма грошай. Кёстэр прыслаў.

— Гэта ж цудоўна, Робі. Тады мы можам з табой як след бавіць час.

— Вельмі проста, — сказаў я. — Як нам захочацца.

— Тады пойдзем у суботу ў медзалу. Там апошні вялікі баль сёлета.

— Але ж табе вечарам нельга выходзіць.

— Большасці з нас нельга, але людзі выходзяць.

Я зрабіў выгляд, што задумаўся.

— Робі, — сказала Пат, — за час, пакуль цябе не было, я рабіла ўсё, што мне прызначалі. Я была паслухмяная хворая — і нікім больш. Нічога не дапамагло. Мне пагоршала. Не перабівай мяне, я ведаю, што ты хочаш сказаць. Я ведаю таксама, што мяне чакае. Але час, які мне адпушчаны, час з табой… дазволь мне рабіць, што захачу…

На яе твары ляжалі чырвоныя водбліскі сонца. Твар быў сур'ёзны, спакойны, з выразам вялікай пяшчоты. «Пра што мы гаворым? — падумаў я. У роце ў мяне перасохла. — Ці ж гэта нармальна, што мы стаім тут і размаўляем пра штосьці, чаго ніколі не можа… не павінна быць. І словы гэтыя вымаўляе Пат, абыякава, амаль без журбы, быццам ратунку ўжо няма, нават маленечкай кроплі зманлівай надзеі… Гэта ж Пат, яшчэ амаль дзіця, якое я павінен аберагаць, Пат, якая раптам аддалілася ад мяне, пазнаўшы ўжо безназоўнае на тым баку і скарыўшыся яму».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x