Франсуа Мориак - Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да пабачэння, дарагая Жэнеўева! У сераду прыеду.

Цалую цябе. Твой брат Хюбэр .

. . . . . . . . . . .

Яніна — Хюбэру

Дарагі дзядзечка! Прашу Вашай дапамогі. Мы пасварыліся з мамай. Яна ніяк не хоча паказаць мне дзядулевага «дзённіка». Кажа, што варта мне толькі яго прачытаць і ад маёй павагі да дзядулі нічога не застанецца. Але калі яна ўжо так беражэ маю добрую памяць пра нябожчыка, то чаму тады кожны дзень паўтарае мне: «Ты і ўявіць сабе не можаш, як непрыгожа ён піша пра цябе!.. Нават і знешнасці тваёй не пашкадаваў!..» Яшчэ больш мяне здзіўляе тое, з якой ахвотай яна дала мне прачытаць Ваша пісьмо, дзе Вы каменціруеце «дзённік»…

Мама стамілася ваяваць са мной і сказала нядаўна, што аддасць мне дзядулевы запіскі, калі Вы палічыце гэта патрэбным, — яна ва ўсім спасылаецца на Вас. І вось я звяртаюся да Вас, да Вашага пачуцця справядлівасці.

Перш за ўсё дазвольце адразу зняць тую перашкоду, якая датычыць асабіста мяне: як бы жорстка ні гаварыў пра мяне дзядуля ў «дзённіку», паверце: сама я суджу сябе яшчэ больш строга. І яшчэ: я ўпэўнена, што жорсткасць яго не пашыраецца на тую няшчасную жанчыну, якая да самай яго смерці была побач з ім у Калезе.

Даруйце мне, дзядзечка, але не магу я пагадзіцца з Вамі ў галоўным: я адзіны сведка апошніх дзён дзядулі і ведаю, якія былі ў яго пачуцці ў той час. Вы папракаеце яго за туманную, нездаровую набожнасць. Аднак дазвольце Вам сказаць, што ў Калезе ён тройчы сустракаўся з прыхадскім святаром (першы раз у канцы кастрычніка і два разы ў лістападзе). Дарэчы, Вы можаце папытацца пра гэта ў самога святара. Мама гаворыць, што ў «дзённіку», дзе пазначаны ўсе падрабязнасці дзядулевага жыцця, чамусьці нічога не напісана пра гэтыя сустрэчы. Гутаркі са святаром мелі, безумоўна, істотны ўплыў на перамены ў душэўным настроі нашага дзядулі, а нічога не сказана пра іх у дзённіку толькі таму, што ён не паспеў напісаць пра гэта. Мама ж сама гаворыць, што запіскі абрываюцца на паўслове. Я асабіста не сумняваюся, што смерць забрала дзядулю якраз у той момант, калі ён хацеў сказаць пра сваю споведзь. І дарэмна будзеце вы мне пярэчыць, што калі б ён атрымаў адпушчэнне грахоў, то пайшоў бы да прычасця. Я добра памятаю тыя словы, якія паўтараў мне дзядуля за дзень да сваёй смерці: ён усё бедаваў, што яшчэ не варты прыняць прычасце, і вырашыў пачакаць да каляд. Дзядзечка, чаму мама мне не верыць? Чаму яна лічыць гэта галюцынацыямі? Як цяпер, чую я, як ён гаварыў са мной у гасцінай пра гэты жаданы для яго калядны дзень. О, які сумны, ціхі, слабы быў дзядулеў голас!..

Супакойцеся, дзядзечка, я не збіраюся рабіць з яго святога. Я згаджаюся з Вамі, што чалавек гэты быў страшны, а часам нават жудасны. Але ў самыя апошнія дні азарэнне прыйшло і да яго. Гэта ж ён, ён, а не хто другі схапіў рукамі мяне за галаву і сілком адхіліў мой позірк ад…

А ці не здаецца Вам, дзядзечка, што Ваш бацька быў бы зусім другім чалавекам, калі б мы былі не такімі. Не папракайце мяне, калі ласка, што я хачу кінуць у Вас камень. Я ведаю і высока цаню Вашы вартасці. Ведаю я і тое, што дзядуля бываў жорсткі і несправядлівы з Вамі і маёй мамай. На нашу агульную бяду ён думаў, што мы прыкладныя хрысціяне… Не спрачайцеся: пасля дзядулевай смерці я пазнаёмілася з людзьмі, у якіх, вядома, ёсць свае недахопы, свае слабасці, але жывуць яны так, як таго патрабуе вера, і сэрцы іх перапоўнены міласэрнасцю. Калі б дзядуля жыў сярод такіх людзей, магчыма, даўно ўбачыў бы ён тую дарогу, на якую стаў толькі перад самай смерцю.

Яшчэ раз хачу сказаць: я не збіраюся абвінавачваць нашу сям'ю, каб абяліць і апраўдаць таго бязлітаснага чалавека, які стаяў на яе чале. Не магу я забыцца таго, што бабулін прыклад павінен быў бы адкрыць яму вочы, а ён так доўга рабіў толькі адно — помсціў, як мог, за сваю крыўду… І дазвольце яшчэ мне сказаць, чаму я, урэшце, апраўдваю яго, там, дзе былі скарбы нашы, там былі і сэрцы нашы — мы толькі і думалі пра гэтую спадчыну, якая магла нам не дастацца. А сябе апраўдаць мы, вядома, можам: вы былі чалавекам справы, я — беднай жанчынай… І тым не менш усе мы, акрамя бабулі, жылі не так, як трэба жыць. Думкі нашы, жаданні нашы, учынкі нашы былі адарваны ад веры. І душы нашы, рукі нашы цягнуліся да золата, грошай, багацця, у той час як дзядуля… Ці зразумееце Вы мяне, калі я скажу, што сэрца яго было не там, дзе было яго багацце. І я магу паклясціся, што дакумент, які ад мяне так старанна хаваюць, з'яўляецца вырашальным доказам гэтага.

Спадзяюся, дзядзечка, што Вы пачуеце мяне, і з нецярпеннем чакаю адказу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x