Франсуа Мориак - Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У цябе ёсць вера?

Яна разгублена адказала:

— Вера? — быццам не зразумела мяне.

— Ну, ты верыш у Бога?..

Яна прыўзняла на мяне свой палаючы твар, недаверліва паглядзела на мяне і нарэшце сказала: «Пры чым тут вера?..» Я зноў паўтарыў пытанне, тады яна адказала:

— Ну, канешне, я веру. Хаджу ў царкву, прычашчаюся, словам, раблю ўсё, што ўсе робяць. Але навошта вы пытаецеся? Каб пасмяяцца з мяне?

— Як ты думаеш, — працягваў я, — Філі варты твайго кахання?

Яна паглядзела на мяне тым сумным, злосным позіркам, які бывае ў яе маці, калі яна не разумее, што ёй гавораць, не ведае, як адказаць, і баіцца трапіць у пастку. Нарэшце яна адважылася:

— Усё гэта не звязана адно з адным. Не трэба да маёй бяды прымешваць рэлігію. Ну што, я веру, а таму і не люблю, калі робяць такія супастаўленні… Я раблю ўсё, што гаворыць святар…

Усё гэта было сказана такім тонам, нібы яна стаяла перад фінансавым інспектарам і дакладвала яму, што «акуратна плаціць усе падаткі». Вось што я ненавідзеў усё жыццё: гэтую карыкатуру, гэты ўбогі шарж на хрысціянскае жыццё, а каб мець права іх ненавідзець, я прытвараўся, што бачу ў карыкатуры сапраўднае хрысціянства. Трэба мець адвагу адкрыта глядзець на тое, што ненавідзіш… Але ж я цяпер ведаў… ведаў, што ўсё жыццё сам сябе ашукваў. Я ведаў гэта яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя, у той вечар, калі вось тут, у Калезе, абат Ардуэн сказаў мне: «Вы добры чалавек…» Хіба гэта не так?! А потым я затыкаў сабе вушы, каб не чуць тых слоў, якія шаптала мне пры смерці Мары. І менавіта тады, перад яе труною, адкрылася мне таямніца жыцця і смерці чалавечай… Мая дачушка памірала дзеля мяне… Я хацеў забыць гэта… Зноў і зноў спрабаваў згубіць ключ ад брамы таямніцы, але чыясьці моцная рука вяртала яго мне на кожным павароце майго жыцця. (Хіба можна забыць позірк Люка пасля нядзельнай ранішняй службы, у тую хвіліну, калі пачынаў стракатаць першы конік?.. А тая вясновая ноч, калі пайшоў град?..)

Так цяклі мае думкі ў той вечар. Помню, я ўстаў і з такой сілай адпіхнуў крэсла, што Яніна здрыганулася. Начны спакой і гэтая страшная цішыня, здавалася, утаймавалі яе душэўны боль. Агонь у каміне патух, у пакоі рабілася ўсё халадней, Яніна бліжэй і бліжэй падсоўвала сваё крэсла да каміна, ногі яе амаль дакраналіся да жару. Яна працягвала да вуголля рукі. Лямпа асвятляла яе сагнутую дзябёлую фігуру… У прыцемку хадзіў я па гасцінай, застаўленай старою мэбляй з палісандравага і чырвонага дрэва. Бездапаможна мітусіўся я вакол гэтай чалавечай глыбы, гэтага нерухомага цела.

— Дзіцятка ты маё… — Шукаў і не знаходзіў я патрэбных слоў… Як душыць мяне сёння вечарам, калі я пішу гэтыя радкі, як баліць сэрца, здаецца, вось-вось разарвецца, а ўсё таму, што яно перапоўнена любоўю, і я ведаю нарэшце імя, яе трапятк……………..

Калез, 10 снежня 193…

Дарагая Жэнеўева!

На гэтым тыдні скончу разбіраць бацькавы паперы, якімі набіты ўсе шуфляды ў яго стале. Але лічу сваім абавязкам неадкладна пазнаёміць цябе з адным даволі дзіўным дакументам. Як ты ведаеш, бацька памёр за сваім пісьмовым сталом. Калі раніцай 24 лістапада Амелія зайшла да яго ў кабінет, яна ўбачыла, што наш бацька сядзіць, уткнуўшыся тварам у сшытак — гэты самы, які я пасылаю табе заказным пісьмом. Табе, відаць, няпроста будзе разабрацца, што там напісана, я таксама нямала папацеў. Але і добра, што почырк такі неразборлівы, — слугі нічога тут не змаглі прачытаць. Спачатку пачуццё далікатнасці падказвала мне, што, можа, не варта пасылаць табе гэтыя запіскі: пра тваю асобу бацька тут выказваецца даволі груба і гаворыць крыўдныя, балючыя словы. Але хіба меў я права хаваць ад цябе гэты дакумент, які належыць гэтаксама табе, як і мне? Ты ж добра ведаеш маю прынцыповасць адносна ўсяго таго, што датычыцца падзелу нашай спадчыны. Вось чаму я перадумаў і пасылаю табе гэты сшытак.

А зрэшты, бацька нікога не пашкадаваў на гэтых старонках! Усім тут папала! На вялікі жаль, мы даўно ведаем, як ён ставіўся да нас, так што нам гэта не навіна. Уся мая маладосць была атручана нянавісцю, якую чамусьці я выклікаў у бацькі. Яго нянавісць, пагарда доўга не давалі мне паверыць у сябе. Я ўвесь сціскаўся пад яго грозным, бязлітасным позіркам, і шмат гадоў прайшло, пакуль у мяне з'явілася пачуццё ўласнай годнасці.

Я ўсё яму дараваў, - і дадам нават, што мой сыноўскі абавязак вымусіў мяне даць табе прачытаць гэты дакумент. Незалежна ад таго, як ты паставішся да гэтых запісак, дзе надзіва адкрыта выказаны самыя жахлівыя пачуцці, я ўпэўнены, што вобраз нашага бацькі паўстане перад табой — не скажу больш высакародным, але, ва ўсякім выпадку, больш чалавечым. (Я маю на ўвазе яго любоў да нашай сястры Мары і маленькага Люка. Ім тут прысвечаны кранальныя старонкі.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x