Франсуа Мориак - Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы заўсёды трымалі пад строгім сакрэтам усё, што датычылася нашых сямейных спраў. Не табе мне гаварыць, якія меры я прымаў, каб наша ўстрывожанасць псіхічным станам бацькі не стала нікому вядомай. Аднак не ўсе члены нашай сям'і выяўлялі неабходную стрыманасць і асцярожнасць. У прыватнасці, твой нягоднік-зяць усім расказваў самыя агідныя гісторыі пра бацьку. Гэта дорага нам каштавала: па горадзе пайшлі плёткі, а сёй-той праводзіць паралель паміж неўрастэніяй Яніны і эксцэнтрычнасцю бацькі, якую яму прыпісваюць, наслухаўшыся балбатні Філі.

Паўтараю: парві і спалі гэты сшытак і нікому пра яго не гавары. Давай і мы з табой пра яго забудзем. І ўсё ж, павінен прызнацца, мне шкада яго знішчаць — ёсць там і тонкія псіхалагічныя назіранні, і нават мілыя пейзажныя замалёўкі. Быў, відаць, у бацькі не толькі талент прамоўцы, але і пісьменніцкая струнка. Але тым больш у нас падстаў знішчыць гэты дзённік. Уяві сабе, што нехта з нашых дзяцей ці ўнукаў возьме ды надрукуе бацькавы запіскі!.. Бяды тады не абярэшся!..

Мы з табой можам называць рэчы сваімі імёнамі і павінны, прачытаўшы гэты сшытак, сказаць сабе ясна і недвухсэнсава: бацька наш не быў псіхічна нармальным. Вось цяпер да мяне дайшлі словы тваёй дачкі, якія спачатку я палічыў хворай фантазіяй: «Дзядуля — адзіны набожны чалавек, які мне сустрэўся ў жыцці». Бедная Яніна блізка ўспрыняла туманныя разважанні і мроі гэтага іпахондрыка. Вораг сваіх блізкіх, чалавек, ненавісны ўсім, і, як ты ўбачыш, няшчасны ў каханні (ёсць у гэтай споведзі даволі камічныя падрабязнасці), раўнівец, які не мог дараваць жонцы нявіннага дзявочага флірту — няўжо на схіле дзён сваіх пачаў ён шукаць уцехі ў малітве? Не веру я ў гэта. А з тых радкоў, дзе пра гэта гаворыцца, вынікае зусім іншае: аўтар пакутаваў разумовым расстройствам, маніяй праследавання; выношваў неадчэпныя думкі, якія набылі рэлігійную форму. Тут і следу ніякага няма ад сапраўднага хрысціянства. Я-то ў гэтых пытаннях разбіраюся, і гэты лжывы містыцызм выклікае ўва мне толькі агіду.

Магчыма, ты па-жаночы не так паставішся да ўсяго гэтага. Аднак, калі раптоўная бацькава набожнасць зробіць на цябе ўражанне і ты будзеш гатова паверыць у яе, успомні, калі ласка, што бацька не ведаў мяжы ў сваёй нянавісці, а калі і любіў каго, то толькі на злосць сям'і ці сваёй роднай маці. А якія ў яго рэлігійныя парывы? — Ты адразу ўбачыш, што ўсе да аднаго яны проста або ўскосна скіраваны супраць тых прынцыпаў, якія нам з маленства прывівала мама. А нястрымны рэлігійны містыцызм патрэбен яму толькі для таго, каб зручней было нападаць на разумную памяркоўную набожнасць, якая заўсёды была ў вялікай пашане ў нашай сям'і. Ісціна — гэта раўнавага… Зрэшты, не буду больш стамляць цябе сваімі разважаннямі. Нагаварыў я тут дастаткова, так што табе застаецца толькі пазнаёміцца з бацькавым дзённікам. З нецярпеннем буду чакаць адказу. Хутчэй хочацца ведаць тваё ўражанне.

Месца застаецца мала, а трэба яшчэ адказаць на твае пытанні. Дарагая сястра, мы перажываем цяпер перыяд крызісу, і нам неабходна вырашыць адну вострую і важную для нас праблему — як быць са спадчынай? Калі мы будзем захоўваць кіпы банкаўскіх білетаў у сейфе, то давядзецца пражываць наш капітал, а гэта ўжо няшчасце. Калі купіць на гэтыя грошы акцыі і стрыгчы купоны, то ўцехі таксама мала: курс акцый увесь час падае. Як бачыш, у любым выпадку мы будзем несці страты. Таму я лічу, што разумней за ўсё будзе захаваць крэдытныя білеты Французскага банка. Франк сёння каштуе ўсяго чатыры су, але ён забяспечаны вялікім залатым запасам. У гэтых справах бацька наш меў багаты вопыт, і мы павінны браць з яго прыклад. У французаў з'явілася небяспечная схільнасць: абавязкова пускаць свой капітал у якую-небудзь справу. Жэнеўева, ніколі не паддавайся на гэтую спакусу. І яшчэ: цяпер такі час, што жыць трэба прасцей, асабліва не разганяцца, эканоміць, даражыць кожным франкам. Ну, а калі спатрэбіцца мая парада, я заўсёды да тваіх паслуг, — гэта ты ведаеш. Час, канешне, змрочны, трывожны, але сачыць за справамі на біржах трэба ўважліва: кожны дзень можа прынесці і добры выпадак выкарыстаць капітал. Я, напрыклад, цяпер усё прыглядаюся да каньяку маркі «Кіна» і анісавай гарэлкі. Думаю, што крызісу ў гандлі гэтымі таварамі не чакаецца, трэба толькі дзейнічаць смела і разам з тым абачліва.

Ты парадавала мяне прыемнымі весткамі пра Яніну. Не варта баяцца яе празмернай набожнасці. Самае галоўнае, каб яна забылася пра Філі. Усё астатняе само памалу ўладзіцца: Яніна з нашай пароды, а ў нас заўсёды ўмелі не злоўжываць самымі прыемнымі забавамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x