Франсуа Мориак - Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сёння я лепш разумею яго боль і тугу, якія былі ў яго на твары, калі стаяў ён перад мамінай труной. А мы тады, памятаеш, як былі ашаломлены гэтым? Ты думала, ён прыкідваецца. Нават калі гэтыя старонкі саслужаць толькі адну службу і адкрыюць, што было на сэрцы ў гэтага непрыступнага, гордага чалавека, то і дзеля аднаго гэтага, дарагая Жэнеўева, варта прачытаць гэтую споведзь, як бы горка і крыўдна табе ні было.

Дзякуючы гэтай споведзі мне стала лягчэй на душы. Перакананы, што так будзе і з табой. Ад прыроды я чалавек скрупулёзны. Няхай у мяне будзе тысяча падстаў лічыць, што праўда на маім баку, дастаткова якой-небудзь дробязі, каб я завагаўся, засумняваўся. Ах, цяжка жывецца чалавеку, у якога так абвострана пачуццё маральнай далікатнасці, як у мяне! Бацька ненавідзеў мяне, а я пры кожным, нават самым законным кроку самаабароны адчуваў душэўную трывогу, нават згрызоты сумлення. Калі б я не быў галава сям'і, на кім вісіць адказнасць за гонар нашага роду і дабрабыт дзяцей, я адмовіўся б ад гэтай зацятай барацьбы з бацькам, абы толькі не ведаць гэтых пакут, гэтага душэўнага разладу, — ты ж сама не раз бачыла, як было мне цяжка.

Я ўдзячны Богу за тое, што па яго волі бацька апраўдаў мяне ў сваіх запісках. Перш за ўсё яны пацвярджаюць тое, што мы самі ведалі: ён тут прызнаецца, што прыдумваў махінацыі, каб пазбавіць нас спадчыны. З якім сорамам чытаў я тыя старонкі, дзе ён апісвае свой спосаб адначасна трымаць у сваіх руках і паверанага Буру, і гэтага Рабэра. Накінем на ўсе яго непрыглядныя махінацыі ноеў плашч [15] Паводле біблейскай легенды, Ноевы сыны — Сім і Яфет — пачціва накрылі бацьку плашчом, калі той выпіў многа віна і голы заснуў. . Але з гэтага вынікае, што маім святым абавязкам было не даць здзейсніцца бацькавым планам. І я зрабіў гэта, зрабіў паспяхова, і не збіраюся чырванець за свае ўчынкі. Можаш цяпер не сумнявацца, сястра, — сваім багаццем ты абавязана мне. У гэтым дзённіку бацька ўсё стараецца даказаць сабе, што яго нянавісць да ўсіх нас нечакана патухла, і выхваляецца яшчэ, што адрокся ад усіх зямных даброт (павінен прызнацца, што, чытаючы радкі, я смяяўся). Але звярні, калі ласка, увагу, калі іменна адбыўся гэты раптоўны паварот: тады, калі ўсе яго хітрыкі мы разгадалі і яго пабочны сын прадаў нам тайну. Не так проста было збыць такое багацце. План, які рыхтаваўся гадамі, за некалькі дзён не пераменіш. Адчуваў ён свой блізкі канец, не было ў яго ні часу, ні магчымасці пазбавіць нас спадчыны, і бядак не мог прыдумаць нічога лепшага, як тая вераломная змова, якую мы па міласці боскай раскрылі.

Не хацеў наш адвакат прайграваць працэсу ні перад самім сабой, ні перад намі і пайшоў на махлярства, напалову падсвядома (ахвотна дапускаю гэта): ён вырашыў ператварыць сваё паражэнне ў нейкую маральную перамогу, пачаў крычаць пра сваю бескарыслівасць, пра адрачэнне ад усяго… Ну, а калі падумаць, то што яму заставалася рабіць?! Але мяне такімі выкрутасамі не возьмеш, ды і ты, Жэнеўева, як чалавек са здаровым розумам, згодзішся са мной, што ў нас няма падстаў раставаць ад замілавання і ўдзячнасці.

Ёсць у гэтай споведзі яшчэ адно бацькава прызнанне, якое вельмі супакоіла мяне. У гэтым пытанні я асабліва строга правяраў сябе, і, павінен шчыра сказаць, маё патрабавальнае сумленне доўга пакутавала ад трывогі. Я маю на ўвазе мае спробы, праўда, марныя, паставіць пад сумненне разумовыя здольнасці бацькі і прымусіць яго прайсці абследаванне ў псіхіятрычнай клініцы. Трэба адзначыць, што тут адыграла сваю ролю і мая жонка, якая шмат зрабіла, каб пахіснуць маю ўпэўненасць на гэты конт. Ты добра ведаеш, што звычайна я не вельмі лічуся з яе думкамі — асоба яна вельмі ўжо эксцэнтрычная. Але яна не адступалася ад мяне ні днём, ні ноччу, усе вушы мне пратрубіла. І, ведаеш, некаторыя яе аргументы прымусілі мяне завагацца. Урэшце яна пераканала мяне, што наш вялікі адвакат, вопытны фінансіст і глыбокі псіхолаг — самы ўраўнаважаны чалавек на свеце.

Не трэба, вядома, вялікай фантазіі, каб намаляваць сваіх дзяцей вырадкамі, якія, ад страху страціць спадчыну, ні перад чым не спыняюцца і гатовы роднага бацьку здаць у вар'яцкі дом. Бачыш, я асабліва не падбіраю слоў і гавару зусім адкрыта… Многа начэй не мог я заснуць. Адзін Бог ведае, колькі я адпакутаваў.

Дык вось, дарагая мая Жэнеўева, гэты сшытак, асабліва яго апошнія старонкі, даюць усе падставы лічыць, што ў бацькі нашага былі прыступы перамежнага вар'яцтва. Я лічу нават, што мы стаім перад фактам даволі рэдкім і цікавым з медыцынскага пункту погляду. Варта было б перадаць гэтыя запіскі псіхіятру. Аднак найпершы наш абавязак — нікому не паказваць гэтага дакумента, які можа стаць вельмі небяспечным для нашых дзяцей. Таму папярэджваю цябе і прашу адразу спаліць сшытак, як толькі ты скончыш чытаць. Трэба мець абсалютную ўпэўненасць, што гэтыя старонкі не трапяць у рукі чужых людзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x