Франсуа Мориак - Клубок гадзюк
Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Клубок гадзюк
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Не, яны яшчэ не прыехалі. Я сеў на лаўку каля дарогі. Прыслухаўся: ці не пачуецца гул матора. Чым больш яны пазніліся, тым больш мне хацелася ўбачыць іх. Зноў падпоўз мой былы гнеў: я тут чакаю, хвалююся, а ім, значыцца, усё роўна!.. Гэта яны наўмысна!.. Потым я схамянуўся: ці мала якая магла быць прычына… Дарэмна я нервуюся.
Пазванілі на вячэру. Я пайшоў на кухню сказаць Амеліі, што трэба трохі пачакаць. Рэдка мяне бачылі ў гэтай кухні з пачарнелымі бэлькамі, дзе пад столлю віселі шынкі і кумпякі. Я падсеў бліжэй да агню. Па дарозе я чуў, як Амелія і наш прыказчык Казо жартавалі. Варта толькі было мне зайсці — яны змоўклі. Мяне заўсёды акружала атмасфера страху і павагі. Я ніколі не размаўляю са слугамі. І не таму, што я строгі гаспадар, не, — слугі проста не існуюць для мяне, я іх не бачу, не заўважаю. Але сёння вечарам мне было неяк лягчэй, спакайней побач з імі. Пакуль прыедуць дзеці, мне захацелася перакусіць тут, на кухні, за тым сталом, дзе кухарка сячэ мяса. Казо адразу знік, Эрнэст пачаў апранаць белую куртку, у якой ён заўсёды прыслужваў мне за сталом. Эрнэст маўчаў, маўчала і Амелія. Гэтае маўчанне мяне прыгнятала. Мне стала не па сабе. Але дарэмна шукаў я слоў, каб хоць як парушыць гэтую нясцерпную цішыню. Ні пра Амелію, ні пра яе мужа я нічога не ведаў. А яны ж аддана праслужылі ў нас больш як дваццаць гадоў! Нарэшце я ўспомніў пра іх дачку. Яе аддалі замуж, здаецца, у Саўтэр. Неяк раз яна прыехала праведаць бацькоў і прывезла з сабой труса, за якога Іза не заплаціла, бо госця некалькі дзён піла і ела ў нашым доме… Не паварочваючы галавы, я запытаўся:
— Ну што, Амелія, як ваша дачка? Усё ў Саўтэры жыве?
Амелія нахіліла да мяне свой руды абветраны твар, уважліва паглядзела на мяне і адказала:
— Што вы? Вы ж ведаеце, месьё, — яна памерла. Дваццаць дзевятага ў гэтым месяцы якраз дзесяць гадоў будзе. Хіба вы не помніце?
Муж моўчкі, сурова паглядзеў на мяне. Напэўна, падумаў: «Прытвараецца толькі, а сам, нябось, усё помніць…»
Я прамармытаў:
— «Прабачце… не хацеў… старасць, ведаеце…»
І, як звычайна, калі я бянтэжуся, у мяне вырваўся ціхі смяшок, — не змог я стрымаць гэтага недарэчнага смеху. А Эрнэст сказаў сваім звычайным голасам: «Усё гатова, месьё. Прашу за стол». Я ўстаў і пайшоў у слаба асветленую сталовую, сеў насупраць таго месца, дзе заўсёды сядзела Іза. А вунь там, крыху злева, сядзела Жэнеўева, потым абат Ардуэн, а побач з ім — Хюбэр… Я пашукаў вачыма высокага крэселка Мары, што калісьці стаяла паміж акном і буфетам. Потым яно служыла Яніне, а потым яе дачцэ… Да яды амаль не дакрануўся. Страшны быў позірк чалавека, які прыслужваў мне за сталом…
У гасцінай гарэў камін. Ярка палала сухая вінаградная лаза. Кожнае пакаленне пакінула ў гэтым пакоі свае альбомы, шкатулкі, дагератыпы і нікому цяпер не патрэбныя цацкі… Так, мусіць, і хваля марская ў час адліву пакідае на пяску свае непадобныя адна на адну ракавінкі… А з двара даносяцца галасы парабкаў, скрып драўлянага прэса. Там поўным ходам ідзе работа: выціскаюць вінаградны сок. Балючым рэхам аддаюцца гэтыя гукі ў маім сэрцы. «Дзеці, дзеці, чаму ж вы не прыехалі? А я так вас чакаў!..» — жаласна прастагнаў я. Калі б слугі праз дзверы пачулі мяне, яны б падумалі, што ў гасцінай сядзіць нехта чужы: ні слоў, ні голасу майго яны не пазналі б, нізашто не паверылі б, што так гаворыць той стары нягоднік, які прыкінуўся, быццам нічога не помніць і не ведае пра смерць іх дачкі. Усе: жонка, дзеці, парабкі, слугі — усе аб'ядналіся супраць мяне, супраць маёй душы. Усе штурхалі мяне зноў вярнуцца да маёй мярзотнай ролі. Яны да яе прывыклі, і нічога я тут не магу змяніць. Які ж я дурань! У шэсцьдзесят восем гадоў надумаўся прымусіць усіх убачыць ува мне другога чалавека!.. Але ж я і сапраўды другі і заўсёды быў другім! Мы бачым толькі тое, што прывыклі бачыць. Вось і вас я па-сапраўднаму не бачу, бедныя мае дзеці. Калі б быў я маладзейшы, можа, і не было б такіх цвёрдых рубцоў на маім сэрцы, можа, і не пусцілі б такіх глыбокіх каранёў вашы і мае прывычкі… Зрэшты, я і ў маладосці наўрад ці змог бы вызваліцца ад сваіх путаў. На гэта патрэбна сіла. Якая сіла? Патрэбен нехта. Той, хто мог бы засведчыць перад усімі людзьмі, што я атрымаў перамогу над самім сабой. Патрэбен той, каму ўсе блізкія мае паверылі б і ўбачылі б мяне іншым. Патрэбен такі сведка, які мог бы зняць з маіх плеч мярзотны груз і ўскласці яго на сябе…
Нават найлепшыя з найлепшых не могуць адны, без дапамогі, навучыцца любіць. Для таго, каб не заўважаць смешных рыс у чалавеку, не палохацца яго заган, а галоўнае — людской дурасці, трэба спазнаць тайну любві, якой свет ужо не памятае. І пакуль зноў не адкрыюць гэтай тайны, дарэмнымі будуць усе намаганні змяніць умовы жыцця людзей. Раней я лічыў, што толькі эгаізм уратаваў мяне ад усіх сацыяльных і эканамічных праблем. Я, вядома, быў сапраўднай пачварай, якая замкнулася ў сваёй адзіноце і абыякавасці да ўсіх людзей. Але было ў мяне нейкае няпэўнае, хісткае пачуццё, што не дапамогуць чалавеку ніякія вонкавыя перамены ў абліччы свету. Трэба дайсці да сэрца людскога. І я шукаю таго адзінага, хто мог бы зрабіць гэта. Трэба, каб ён сам быў сэрцам чалавечых сэрцаў, палкім увасабленнем усёй чалавечай любві. Магчыма, гэтае пачуццё маё, жаданне маё і было ўжо малітвай… І мала ўжо бракавала ў той вечар, каб я не ўпаў на калені і не склаў урачыста рукі, як некалі рабіла Іза. Помню, я не раз бачыў, вяртаючыся з праходкі, як старанна малілася Іза, а побач стаялі трое нашых малых. Я на пальчыках падкрадаўся да дзвярэй, і да мяне даляталі словы: «Прад табой, госпадзі, падаю і дзякую, што даў ты мне сэрцам спазнаць цябе і палюбіць цябе…»
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Клубок гадзюк»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.