Франсуа Мориак - Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А што яны думаюць пра мяне? Напэўна, абое лічаць, што я быў пераможаны і здаўся. Ну, а самі, нябось, ходзяць «у пераможцах». Хоць, праўда, кожны раз пры сустрэчы яны з вялікай павагай адносяцца да мяне і ўсё дзякуюць, дзякуюць… І ўсё ж яны з нейкім здзіўленнем глядзяць на мяне. А Хюбэр увогуле насцярожана сочыць за мной. Няма ў яго ўпэўненасці, што зброю сваю я зусім склаў. Ды супакойся ты, бедачына! Мяне вам не было чаго баяцца ўжо ў той дзень, калі вы прывезлі мяне ў Калез, каб я тут адпачыў, паправіўся… А цяпер!.. Куды мне ўжо!..

За лугам відаць доўгія рады высокіх вязаў і таполяў. Дрэвы прагна цягнуцца ўгору, нібы спрачаюцца, каторае вышэйшае. Над палеткам клубіцца туман і дым. Паляць пустазелле. У нас ужо восень. На гронках вінаграду блішчаць кроплі дажджу. Учора пакаштаваў я вінаграду: ягады кіслыя, цвёрдыя. І цяпер ужо не наліцца ім салодкім духмяным сокам, — усё адабраў ад іх дажджлівы жнівень. Позна! А для нас, людзей?.. Можа, для нас ніколі не бывае позна? Зноў і зноў я ўпарта паўтараю сабе, што для чалавека позна ніколі не бывае…

На другі дзень пасля прыезду ў Калез я зайшоў у жончын пакой. Зрабіў я гэта, вядома, не ад глыбокай пашаны да нябожчыцы: проста мне не было чым заняцца (ніякіх спраў, клопатаў у мяне тут няма, і я нават яшчэ не зразумеў, добра гэта ці дрэнна)… Акно расчынена насцеж, шафы адамкнутыя, шуфляды камода выцягнутыя… Слугі ўсё адсюль павыносілі. Пакой апусцеў… Засталіся толькі нябачныя сляды гаспадыні… Але і іх хутка знішчаць сонечныя промні і вецер… Стаяў цёплы вераснёўскі дзень. Густыя круглыя кроны ліп нагадвалі нейкія казачныя плады. А над імі ўрачыста ззяў асенні блакітны небасхіл… Аднекуль данёсся звонкі дзявочы смех. Над вінаграднікам варушыліся залацістыя ад сонца капелюшы — пачаўся збор вінаграду…

А вось з гэтага пакоя жыццё назаўсёды пайшло… У шафе валялася пара пальчатак, парасон. І нават гэтыя рэчы здаваліся цяпер мёртвымі. Я паглядзеў на стары камін. Невядомы майстар упрыгожыў яго разьбой — відаць граблі, рыдлёўка, серп і сноп пшаніцы. У старасвецкіх камінах былі вялікія печкі. Туды можна было кідаць доўгія тоўстыя палены. На лета печкі прыкрывалі шырокімі размаляванымі экранамі. На нашым экране красавалася пара запрэжаных валоў. Калісьці ў дзяцінстве я на нешта раззлаваўся і прарэзаў увесь экран складаным ножыкам… Я падышоў бліжэй.

Экран быў коса прыстаўлены да каміна. Я нагнуўся, хацеў адсунуць экран і паставіць яго як трэба, але ён упаў. Я ўбачыў чорны квадрат печкі, поўнай попелу. І ўспомніў, як расказвала Жэнеўева пра апошні дзень нябожчыцы ў гэтым маёнтку: «…Спаліла ў каміне стос пісем… Мы нават падумалі, што загарэлася сажа ў коміне…»

Толькі ў гэты момант я зразумеў: яна адчувала набліжэнне смерці. Немагчыма адначасна думаць пра сваю смерць і пра смерць другіх людзей. Тады я сам жыў з неадчэпнай думкай, што вось-вось памру, і зусім не заўважаў жончынай нямогласці. «Нічога страшнага, што зробіш: узрост…» — гаварылі бяздумныя нашы дзеці. Але сама Іза ў той дзень, калі распальвала гэты камін, ужо добра ведала: жыццё пачало адлічваць ёй апошнія гадзіны. Ёй захацелася знікнуць зусім, сцерці ўсе сляды свайго існавання. Я глядзеў, як вецер падварушвае шэры попел у каміне. У кутку стаялі шчыпцы, якімі карысталася Іза. Я схапіў іх і пачаў разграбаць попел. Я раскопваў гэтую кучку праху, нібы там была схавана таямніца майго жыцця, таямніца нашых абодвух жыццяў. Чым глыбей даходзілі мае шчыпцы, тым больш спрасаваны быў попел… І вось мне трапілася некалькі кавалачкаў паперы. Яны, мусіць, былі ў сярэдзіне тоўстага стосу пісем і таму ацалелі. Але на іх толькі паасобныя словы і незразумелыя абрыўкі фраз. Усё было напісана адным почыркам. Рукі мае дрыжалі, я ўпарта працягваў свае раскопкі. На маленькім кавалачку, выпацканым у сажу, мне ўдалося прачытаць слова «pax» [13] Мір (лац.). , а пад маленькім крыжыкам стаяла: «23 лютага 1913 г.» і пачатак: «Дарагая дачушка…» Я старанна спрабаваў разабраць абрыўкі фраз на абгарэлай з бакоў старонцы, але ўзнавіць змог толькі вось што: «Не вы несяце адказнасць, што гэты хлопчык выклікае ў вас пачуццё нянавісці. Вы былі б вінаватыя толькі ў тым выпадку, калі б паддаліся гэтай нянавісці. А вы, наадварот, стараецеся…» З вялікім намаганнем я яшчэ прачытаў: «…залішне смела вы судзіце мёртвых… яго прыхільнасць да Люка яшчэ не даказвае…» Далей агонь усё знішчыў, акрамя вось гэтай фразы: «Даруйце, даруйце яму віну, хоць вы і не ведаеце якую. Даруйце…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x