Чарльз Дыкенс - Олівер Твіст

Здесь есть возможность читать онлайн «Чарльз Дыкенс - Олівер Твіст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Олівер Твіст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Олівер Твіст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Олівер Твіст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Олівер Твіст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іншым разам ён паварочваўся з адчайнай рашучасцю адагнаць здань, нават калі адзін яе позірк забіў бы яго, але валасы станавіліся дыбарам у яго на галаве, і кроў стыла ў жылах, бо яна паварочвалася разам з ім і стаяла за ягонай спінай. Ранкам ён утрымліваў яе перад сабой, а цяпер яна заўсёды была ззаду. Ён прытуліўся спінай да адхону і адчуў, што цяпер яна ўзвышаецца над ім, вылучаючыся на фоне халоднага чыстага неба. Ён заваліўся на дарогу плазам — лёг спінай. Яна стаяла ля ягонай галавы моўчкі, простая, нерухомая — жывы помнік-надмагілле з эпітафіяй, напісанай крывёй.

Няхай ніхто не кажа пра забойцаў, якія ўцяклі ад правасуддзя, і не намякае, што наканаванне можа заснуць. Адна хвіліна такой жахлівай агоніі вартая дванаццаці гвалтоўных смерцяў.

У полі, праз якое ён ішоў, яму патрапілася пунька, якая магла быць прытулкам на ноч. Перад дзвярыма раслі тры высокія таполі, таму ўнутры было вельмі цёмна, і вецер з жальбаю ўздыхаў у галінах дрэў. Ён не мог ісці далей, пакуль не надыдзе дзень, і ўлёгся тут уздоўж сцяны, лёг, каб прыняць новае катаванне. Бо здань зноў явілася яму, такая самая неадступная і яшчэ больш страшная, чым тая, ад якой ён выратаваўся. Гэтыя шырока адкрытыя вочы, такія цьмяныя і сашклелыя, што лепш было б іх бачыць, чым думаць пра іх, з’явіліся пасярод цемры; святло было ў іх, але яны не асвятлялі нічога. Толькі пара вачэй, але яны былі ўсюды. Калі ён заплюшчваў вочы, на яго наплываў пакой з усімі знаёмымі прадметамі — на некаторыя ён насамрэч мог бы забыцца, каб аднаўляў усё з памяці, — кожны на сваім звыклым месцы. Цела было на тым самым месцы, і вочы былі скіраваныя туды сама, як і ўранні, калі ён, крадучыся, сыходзіў. Ён падхапіўся і пабег у поле. Потым вярнуўся ў пуню і зноў залёг. Вочы зноў явіліся яму, перш чым ён паспеў адчуць дол.

І ён застаўся тут, ахоплены такім жахам, якога ніхто, акрамя яго, не зведаў, дрыжучы кожным членам свайго цела, абліваючыся халодным потам, як раптам начны вецер данёс да яго пошум аддаленых крыкаў, гул устрывожаных, узрушаных галасоў. Чалавечы голас у гэтым пустэльным месцы, няхай нават ён сведчыў пра нейкую бяду, прынёс яму палёгку. Пагроза ўласнай бяспецы надала яму сілы і энергіі. Ён падхапіўся і выбег за дзверы.

Здавалася, што ўвесь шырокі небасхіл быў у агні. Языкі полымя падымаліся ў неба разам са снапамі іскраў, накатваліся адзін на другі і асвятлялі ваколіцу на шмат міль навокал, выкідваючы клубы дыму ў тым кірунку, дзе ён стаяў. Шум узмацніўся, бо новыя галасы падхапілі лямант: «Пажар!» Воклічы зліліся з ударамі звона, гукам падзення нейкіх цяжкіх прадметаў і трэскатам полымя, якое пераскоквала на новыя аб’екты і падымалася ўверх, быццам атрымаўшы падсілкаванне. Пакуль ён глядзеў, шум узмацняўся. Там былі людзі — мужчыны, жанчыны, — святло, мітусня. Гэта было для яго як новае жыццё. Ён кінуўся наперад — наўпрост, на злом галавы, ломячыся праз хмызы, зараснікі верасу, пераскокваючы цераз агароджы і платы гэтаксама нястрымна, як і ягоны сабака, які імчаў за ім наўздагон з гучным і звонкім брэхам.

Ён падбег да месца. Там мітусіліся напаўадзетыя фігуры: адны спрабавалі выцягнуць са стайні спалоханых коней, другія выганялі з двароў і надворных пабудоў скаціну, іншыя цягнулі нешта з палаючага дома пад градам іскраў і тлелых чырванню бэлек. Праз проймы, дзе гадзіну таму былі вокны і дзверы, бачнае было адно лютае віраванне полымя; сцены хісталіся і абрыналіся ў палаючы калодзеж; расплаўленыя свінец і жалеза белымі кроплямі і струменямі падалі на зямлю. Жанчыны і дзеці вішчалі, а мужчыны падбадзёрвалі адзін аднаго гучнымі воклічамі. Да агромністага гулу далучаліся ляскатанне пажарных помпаў і шыпенне вадзяных струменяў, якія падалі на палаючую драўніну. Ён таксама пачаў крычаць ва ўсё горла і роў, аж пакуль не асіп; імкнучыся ўцячы ад памяці, ад самога сябе. Ён нырнуў у самую куламесу.

Гэтай ноччу ён кідаўся з боку ў бок, то працуючы на пажарнай помпе, то прабіраючыся скрозь полымя і дым, увесь час стараўся быць там, дзе найбольш шуму і людзей. Бегаў уверхуніз па драбінах, па дахах будынкаў, па насцілах, якія рыпелі і качаліся пад цяжарам ягонага цела, пад градам цаглінаў і камення, — ён быў усюды, дзе быў гэты вялікі пажар, але жыццё яго было як быццам заварожаным, і ён не займеў ніводнай драпіны, сіняка; ён не зведаў стомы, яго не наведалі думкі, аж пакуль не заняўся новы дзень. Ранак высвеціў адно дым і чорныя руіны.

Калі мінулася гэтае вар’яцкае ўзрушэнне, з дзесяцікратнай сілай вярнулася ўсведамленне ўчыненага зладзейства. Ён падазрона агледзеўся, бо мужчыны дзеля размовы збіраліся ў групы, і ён баяўся, што могуць гаварыць пра яго. Сабака падпарадкаваўся выразнаму жэсту ягонага пальца, і яны, крадучыся, пайшлі прэч. Ён праходзіў міма пажарнай помпы, дзе сядзелі колькі мужчын, і тыя запрасілі яго падсілкавацца разам з імі. Ён узяў крыху хлеба з мясам, а калі пачаў піць піва, то пачуў, як пажарныя, якія прыехалі з Лондана, гавораць пра забойства. «Кажуць, што ён пайшоў у Бірмінгем, — сказаў адзін, — але яго хутка возьмуць, бо віжы ўжо пайшлі па следу, і да заўтрашняга вечара розгалас пойдзе па ўсёй краіне».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Олівер Твіст»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Олівер Твіст» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Олівер Твіст»

Обсуждение, отзывы о книге «Олівер Твіст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x