Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але сёння, мяркуючы па ўсім, Больда не мела аніякага жадання расказваць пра чарговы фільм. У зялёна-жоўтым святле ліхтара яна прысела на акно і корпалася ў стосе малітоўнікаў, пакуль не знайшла патрэбны ёй. На шчасце, ён быў без нот, калі б ён быў з нотамі, Больда цэлую гадзіну спявала б; а калі яна не спявае — слухаць, як яна мармыча словы малітвы, прыемна; худая, чорнавалосая, яна са спіны вельмі нагадвала маці Брылаха.

Сцямнела, зелянкавае святло з вуліцы зрабілася гусцейшым, і ўсе рэчы ў Больдзіным пакоі заззялі, як панцыры паўзучых жукоў, і раптам — значна раней, чым можна было чакаць, — ён пачуў унізе голас маці пачуў, як пад’язджаюць да дому аўтамабілі, пачуў смех маці і нечы чужы смех, і нянавісць да гэтых рагочучых чужакоў ахапіла яго, перш чым ён убачыў іх; ён ужо ненавідзеў шакалад, які яны прынясуць, пакункі з падарункамі, якія яны пачнуць разгортваць, словы, якія яны скажуць, пытанні, якія яны пачнуць яму ставіць. I ён шапнуў Больдзе:

— Скажы, што мяне пакуль няма, і не запальвай святла.

Больда перапыніла малітву.

— Маці спужаецца, калі пабачыць, што цябе яшчэ няма.

— А мы маглі і не пачуць, што яна прыйшла.

— Не трэба лгаць, сынок.

— Але яшчэ хоць на чвэрць гадзінкі можна застацца?

— Ну добра, але ні хвіліны больш.

Калі б маці вярнулася адна, ён бы пабег да яе, рызыкуючы нават, што адразу ж пачнецца прадстаўленне — «кроў у мачы». Але ён ненавідзеў людзей, якія прыходзілі да маці, асабліва таго тоўстага, які заўсёды гаварыў пра бацьку. Мяккія рукі і «найвыдатныя ласункі». Яшчэ больш густым зрабілася зялёнае святло, сама Больда — чарнейшай, а яе валасы — чарнейшымі, чым яна сама, — густая, чарнільная цемень валасоў, і на іх адзін толькі блік — слабы водблеск зялёнага святла; і мармытанне Больды, і, як заўсёды, у цемені выплываюць словы — Гезелер , і распуста, і бессаромна, і тое слова, якое маці Брылаха сказала кандытару, і члены катэхізіса, яны таксама выскокваюць з цемры: «Навошта прыйшлі мы ў свет гэты?»

Амаль усё на свеце распуснае, вельмі многае — бессаромнае, а ў Брылаха няма грошай, і ён цэлымі гадзінамі разлічвае, на чым бы зэканоміць.

Па-ранейшаму мармыча каля акна Больда, цёмная, як індыянка, і пакой напоўнены гульнёй зеленавата-жоўтага святла; будзільнік на палічцы над ложкам Больды; ціха, павольна цікае будзільнік, а ўнізе шум робіцца мацнейшым, няўмольны, апусташальны шум; хіхіканне жанчын, смех мужчын, крокі маці, рыпіць дрэнна змазаны кафейны млынок — «Можа, вы аддаяце перавагу чаю?» — і раптам зверху даносіцца дзікі крык: «У мяне кроў у мачы! Кроў!»

Напружаная цішыня ўнізе, сёння ён цешыцца бабуліным уварваннем. Больда закрыла малітоўнік, павярнулася да яго, паціснула плячамі, ад усёй душы рассмяялася і шапнула:

— Лоўка яна гэта зрабіла! Бачыў бы ты яе раней, не, не такая яна ўжо і дурная. Кроў у мачы!

Госці маці, відаць, яшчэ не ведалі гэтай гульні, і яна на нейкі момант змусіла іх здранцвець, а затым унізе зноў пачалася прыглушаная гаворка. Ён пачуў голас маці ў пакоі Альберта, — яна званіла ўрачу, і бабуля маўчала: цяпер, калі выклікалі ўрача, яна пэўна ведала, што атрымае жаданае — шпрыц. Дзіўны таемны прыбор з нікелю і шкла, маленькі і чысты, занадта нават чысты звярок з дзюбкай калібры — празрыстага калібры, які насмокчацца да адвалу са шкляной трубачкі і пасля ўвап’ецца ў бабуліну руку. Голас бабулі, нізкі і гучны, як арган, даносіўся ўжо з пакоя маці. Бабуля гутарыла з гасцямі.

Больда ўключыла святло, і адразу знікла чароўнасць, зялёная і чорная чароўнасць, збегла шчасце, і нельга больш ляжаць на Больдзінай кушэтцы, якая пахне манастырскай чакальняй, і слухаць мармытанне Больды.

— Ну, сынок, нічога не зробіш, ідзі ўніз, можаш адразу легчы ў ложак, ды ты не бойся, табе, канешне, дазволяць спаць у дзядзькі Альберта.

Больда ўсміхнулася: яна знайшла правільнае, чароўнае слова — спаць у дзядзькі Альберта.

Марцін усміхнуўся Больдзе, яна ўсміхнулася ў адказ, і ён павольна спусціўся ўніз па лесвіцы. Быццам цень вялізнага, дзіўнага звера, стаяла бабуля ў дзвярах мамінага пакоя, ён пачуў, як яна пяшчотна гаворыць сваім нізкім, гучным, як арган, голасам:

— Панове, вы толькі падумайце, у мяне кроў у мачы.

I нейкі боўдзіла адказаў ёй:

— Васпані, урачу ўжо пра ўсё паведамілі.

Але тут бабуля пачула крокі Марціна, паспешна абярнулася, кінулася да сябе ў пакой, быццам каштоўную здабычу, вынесла адтуль бутэльку з мачой, і, таму што ён стаяў на трэцяй прыступцы, бутэлька аказалася перад самым ягоным носам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x